Беларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія: вну

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) — беларуская ВНУ ў г.

Горкі Магілёўскай вобл. Заснавана ў 1836 г. пад назвай Горыгорацкай земляробчай школы, з 1848 г. — Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Беларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія: Гісторыя, Будынкі, Рэктары
Заснаваны 15 жніўня 1840
Рэктар Віталь Віктаравіч Веліканаў
Студэнты 15 000
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт baa.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Горы-Горацкая земляробчая школа — спецыяльная сельскагаспадарчая навучальная ўстанова, мела два разрады: 1 (ніжэйшы) і 2 (вышэйшы). У 1842 годзе вышэйшы разрад рэарганізаваны ў Вышэйшую сельскагаспадарчую школу. У 1848 годзе ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча, а Вышэйшая сельскагаспадарчая школа ў Горыгорацкі земляробчы інстытут.

Беларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія: Гісторыя, Будынкі, Рэктары 
Горыгорацкі земляробчы інстытут. Малюнак Н. Орды (2-я пал. 19 ст.)

Горыгорацкі земляробчы інстытут існаваў у 1848—1864 і 1919—1925 гадах у Горках. Адна з першых ВНУ сельскагаспадарчага профілю Расійскай імперыі і Беларусі. За ўдзел студэнтаў і выкладчыкаў ў паўстанні 1863—1864 г. пераведзены ў Пецярбург. У 1919 годзн адноўлены і меў назву Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.

У 1925 годзе да інстытута далучаны Беларускі інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (заснаваны ў Мінску ў 1922 годзе) і на яго базе створана Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія сельскай і лясной гаспадаркі. У 1931 годзе акадэмія падзелена на 11 галіновых інстытутаў. У 1933 годзе яны зноў аб’яднаны ў адну ВНУ — Беларускі сельскагаспадарчы інстытут. У 1948 годзе перайменаваны ў Беларускую сельскагападарчую акадэмію.

Будынкі

Комплекс будынкаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі размешчаны ў паўночнай частцы горада Горкі.

24.4.1836 г. сенат зацвердзіў Указ аб адкрыцці ў казённым маёнтку Горы-Горкі (больш за 55 тыс. дзесяцін зямельных і лясных угоддзяў) земляробчай школы. Яна стала асновай для стварэння адной з першых вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў. У 1837 г. адбылася ўрачыстая закладка будынка школы (цяпер корпус № 4). Да 1840 г. пастаўлена 35 будынкаў.

Комплекс акадэміі ўключае рэканструяваныя пасля Другой сусветнай вайны старыя будынкі (корпус № 4, бібліятэка, адміністрацыйны, прафесарскі, фізіка-хімічны, таксатарскі карпусы, дзіцячы садок) і пабудаваныя ў 1960—1980-я гады новыя карпусы (галоўны вучэбны, жылыя, спартыўны, інтэрнаты, Палац культуры). Будынкі знаходзяцца ў маляўнічым пейзажным парку, злучаныя добраўпарадкаванымі і азялененымі вуліцамі. З усходу парк агінае р. Капылка, якая ўтварае ў паўночнай частцы комплексу сажалку («Ніжняе возера») з маляўнічым бярозавым гаем на беразе. На паўночна-ўсходняй ускраіне размешчаны рэгулярны, радыяльнай планіроўкі пладовы сад вучэбнай гаспадаркі акадэміі.

Корпус № 4 пабудаваны ў цэнтральнай частцы ў стылі класіцызму. Галоўны фасад трохпавярховага прамавугольнага ў плане аб’ёму вылучаны порцікам з васьмю трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Будынак бібліятэкі перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў паўднёва-ўсходняй частцы ў стылі канструктывізму. двухпавярховы, складанай у плане формы. Адміністрацыйны корпус пабудаваны ў цэнтры ў пачатку XX ст. трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Прафесарскі таксатарскі і фізіка-хімічны карпусы, дзіцячы садок пабудаваны ў паўночнай частцы ў пачатку XX ст. двухпавярховыя будынкі.

Комплекс — помнік рэспубліканскага значэння.

Рэктары

Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі

Артыкулы ў энцыклапедыях

  • У. М. Ліўшыц. Горкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 89—91.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 93.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: Т. 3. 1996. Т.3 — С. 93—91.
  • У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск.: Т. 1. 1993. — С. 414—415.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкая земляробчая школа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. — С. 367.
  • У. М. Ліўшыц. Горы-Горацкі земляробчы інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. 1997. С. 367—368
  • У. М. Ліўшыц. Горкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1997. Т. 5. — С. 360.
  • У. М. Ліўшыц. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1995. Т. 2. — С. 492.

Заўвагі

  • http://www.baa.by/ovuze/
  • Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Беларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія ГісторыяБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія БудынкіБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія РэктарыБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія Вядомыя выпускнікі і выкладчыкіБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія Артыкулы ў энцыклапедыяхБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія ЗаўвагіБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія ЛітаратураБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая Акадэмія СпасылкіБеларуская Дзяржаўная Сельскагаспадарчая АкадэміяГоркі

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Спіс вуліц ГроднаЛабокНацыянальна-вызваленчы рухЗлучаныя Штаты АмерыкіДзеепрыслоўеАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўКамянецкая вежаCourage (фільм)Монктанскі ўніверсітэтЖанчына зверхуЛацінская моваРасіяГанаровыя грамадзяне ПолацкаЭль-НіньёГуканне вясныСеутаГенадзь Валер’евіч ШутаўЯкуб КоласВаўкалакКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяАнатоль ВярцінскіПапараць-кветкаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўКірыл Трафімавіч МазураўПарадокс ФерміМільянер з трушчобПрамысловасцьАртур ВольскіMuhriaСтары ЗапаветПубліцыстычны стыльМедаль Францыска СкарыныДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Гарадзенская ратушаVII Усебеларускі народны сходРэпартажБурыкыСказГерб Беларускай Народнай РэспублікіПаўднёвая АмерыкаДзікHromadske.TVЧасціны мовыСексАліна КоўшыкКандрат КрапіваАпавяданнеКупалінка (песня)НазоўнікМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіРамантызмКвэньяПатрыятызмМоўны пурызмСям’яАлександрынскі тэатрЗнак бядыВіктар КарамазаўБарбара Радзівіл30 красавікаЯгайлаСібусава ЭіціЯзэп Нарцызавіч ДраздовічКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)ВікіАлесь ЖукПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Дэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуЗвычайны прэзідэнтТадэвуш КасцюшкаУладзімір НякляеўПласт ГаліцынаДзень ПерамогіКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаМарыя Магдалена РадзівілНароўля🡆 More