Геалогія

Геалогія (грэч.

Забяспечвае выяўленне і ацэнку мінеральна-сыравіннавых рэсурсаў. Геалогія — адна з фундаментальных навук аб прыродзе Зямлі і Сусвету. Вылучаюць 3 кірункі геалогіі: апісальны (апісанне мінералаў, горных парод, геалагічных цел), дынамічны (вывучэнне геалагічных працэсаў і іх эвалюцый), гістарычны (гісторыка-геалагічнай рэканструкцыі).

Геалогія
Геолагі за працай

Геалогія падзяляецца на мінералогію, стратыграфію, петраграфію, літалогію, стратыграфію, палеанталогію, палеагеаграфію, тэктоніку, гідрагеалогію, геалогію антрапагена, геалогію інжынерную, дынамічную, структурную, рэгіянальную, марскую, карысных выкапняў.

Працэсы геалагічнага мінулага даследуюцца на падставе вывучэння сучасных працэсаў з улікам эвалюцыі Зямлі. Геалогія карыстаецца метадамі назірання, картаграфавання, свідравання, комплексам геафізічных метадаў, касмічнай і аэрафотаздымкі, аптычнымі, электронна-мікраскапічнымі, рэгенаўскімі, спектральнымі, хімічнымі, ізатопнымі.

Цесна звязана з геаграфічнымі навукамі — геамарфалогіяй, геаграфіяй, кліматалогіяй, гідралогіяй, геадэзіяй, а таксама з навукамі, што вылучыліся з яе — геафізікай і геахіміяй.

Гісторыя

Геалогія 
Жан-Андрэ Дэлюк — адзін з пачынальнікаў сучаснай геалогіі

Першыя звесткі пра мінералы, горныя пароды, падземныя воды і пошукі карысных выкапняў ёсць у пісьмовых помніках Старажытнага Егіпта, рукапісах Кітая, працах антычных працах вучоных Старажытных Грэцыі і Старажытнага Рыма: Піфагора, Герадота, Арыстоцеля, Плінія Старэйага. Перыяд да 18 стагоддзя адметны назапашваннем разнастайных фактаў пра склад горных парод, мінералаў, падземных вод. Паняцце геалогія ў сённяшнім разуменні сустракаецца ў навуковых працах Жан-Андрэ Дэлюка (1727—1817). Арас Бенедыкт дэ Сасюр (1740—1799) увёў у навуковы ўжытак тэрмін геалогія ў 1779 годзе. Да гэтага часу выкарыстоўвалася паняцце геагносія. Ж. Кюўе, Л. Элі дэ Бамон, А. Браньяр (Францыя), Х. Л. фон Бух, А. Г. Вернер (Германія), У. Сміт, А. Седжвік, Р. І. Мурчысан, Ч. Лаель, Дж. Гетан (Вялікабрытанія), А. Грэслі (Швейцарыя) сістэматызавалі геалагічныя звесткі, прапанавалі шэраг асноватворных уяўленняў геалогіі, заклалі падмурак геалагічнай навукі, якая канчаткова аформілася ў другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя.

Тэарэтычны асновы складаюць вучэнні аб глабальнай тэтконіцы пліт, платформах і геасінкліналях, фацыях і фармацыях, літагенезе, магматызме, рудаўтварэнні, падземных водах. Уклад у развіццё геалогіі зрабілі А.Дз. Архангельскі, М. Бертран, С. М. Бубнаў, А. Вегенер, У. І. Вярнадскі, І. М. Губкін, Дж. Дана, А. М. Заварыцкі, Э. Зюс, У. А. Кавалеўскі, А. П. Карпінскі, Ф. Ю. Левінсон-Лесінг, Г. Ф. Мірчынк, Дз. В. Наліўкін, У. А. Обручаў, Э. Ог, А. П. Паўлаў, Ф. Дж. Петыджан, М. М. Страхаў, Я. С. Фёдараў, А. Я. Ферсман, В. Я. Хаін, Дж. Хол. М. С. Шацкі, Г. Штыле, А. Л. Яншын і іншыя.

Найбольш раннія геалагічныя даследаванні ў Беларусі вядомы з канца XVII — пачатку XIX ст.

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

Горная пародаГрэчаская моваЗямная караКарысныя выкапніМінералНавукаПадземныя воды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Клеапатра IЧабор звычайныСнегПадвойнае пранікненнеАфарызмПятрусь БроўкаТэлебачаннеАла Анатолеўна ШышкінаАлесь КажадубВялікае Княства ЛітоўскаеPornhubМізуменапс бурыЗаходняя БеларусьЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаЕўдакія Якаўлеўна ЛосьСалігорскБеларуская народная песняБрусніцыЛеанід Міхайлавіч ГалубовічЛюдзі на балоце (раман)СловазлучэннеСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічДругая сусветная вайнаЯўгенія ЯнішчыцМагілёўАляксандр Васільевіч СувораўРаскіданае гняздо (п’еса)ГісторыяГерб Беларускай Народнай РэспублікіБыкУладзімір Іванавіч КарызнаФані КапланСлуцкі поясСаюз беларускіх пісьменнікаўПраспект Пераможцаў (Мінск)ТрыснёгЛірыкаПрыслоўеПрыназоўнікАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаБіяграфіяМаксім ЛужанінДзеепрыметнікЗубр еўрапейскіПасляваенны антысавецкі рух у БССРКалядыКыргызстанСвятлана Аляксандраўна Алексіевіч1898Ніжнехапёрскі прыродны паркГеоргій Барысавіч ТалстарожаўАстравецАляксей Дудараў1200Нацыянальны інстытут адукацыіУсходняе партнёрстваМаўнцін-В’ю (Каліфорнія)ІмшаПагоняСвабодныя матэрыялыФранцузская моваМедаль Францыска СкарыныДругая кангалезская вайнаБуры мядзведзьВасіль Андрэевіч МялешкаШаркаўшчынаБайкаОршаАлена Рыгораўна Кобец-ФілімонаваІван ЧыгрынаўДзеепрыслоўе🡆 More