Высакосны Год

Высако́сны год (па-лацінску: bissextum — «двойчы шосты») — год у юліянскім і ў грыгарыянскім календары, які мае 366 дзён замест 365 дзён у звычайным годзе.

Назва

Назва «высакосны» ўтварылася ад лацінскага слова «bissextum», што літаральна абазначае «двойчы шосты». У рымскім календары дні лічыліся не па парадку, а ў дачыненьні да наступных календаў (першага дня кожнага месяцу). Гэтак, дзень 24 лютага абазначаўся як ante diem sextum calendas martii («шосты дзень перад сакавіцкімі календамі»). Юліюс Цэзар, у гонар якога названы календар, загадаў дадаваць да лютага другі шосты (bis sextus) дзень перад сакавіцкімі календамі, то бок другі дзень 24 лютага, каб ураўнаваць шасьцігадзіннае зрушаньне.

Грэцкі варыянт гэтага слова трапіў у славянскія мовы, дзе адбылася трансфармацыя: пачаткова «б» зьмяніўся на «в»; паміж выбухным «к» і фрыкатыўным «с» разьвіўся рэдукаваны «ъ», які ў моцнай пазыцыі зьмяніўся на «о»; да яго прыпадобніўся папярэдні галосны «е»; канцавы зычны страціўся, а галосны рэдукаваўся. У выніку фанэтычнага спрашчэньня славянскае «високость» зьмянілася на «високосъ» — адсюль беларускае «высакосны».

Магчыма, благая слава высакоснага году спрычыніла ўзьнікненьне памылковай народнай этымалёгіі, паводле якой словы «касіць» і «высакосны» зьяўляюцца аднакаранёвымі.

Існуе беларускі варыянт назвы — «пераступны» год.

Гісторыя

Гісторыя ўзьнікненьня высакоснага году зьвязана з тым, што Зямля робіць абарот вакол Сонца прыкладна за 365,25 дзён. Каб пазьбегнуць адрозьненьня каляндарных дат сонечнага календару ад астранамічных падзей (напрыклад веснавога раўнадзенства, ад якога адлічваюцца царкоўныя сьвяты), было ўведзена правіла даданьня дадатковага дня кожны чацьвёрты год. У месяцова-сонечным календары таксама дадаецца дадатковы час (часьцей — месяц).

Астранамічны год на самай справе складае 365 дзён, 5 гадзін, 48 хвілін і 46 сэкунд.

Юліянскі каляндар

Грыгарыянскі каляндар

У сярэдзіне XVI стагодзьдзя разьбежка паміж каляндарнай і рэальнай датай склала каля 10 дзён. Гэтак сталася з-за даволі вялікай недакладнасьці: у Юліянскім календары сярэдняя працягласьць году за чатырохгадовы цыкл складала 365,25 дзён, што было болей за фактычную працягласьць году; у Грыгарыянскім жа календары былі зробленыя папраўкі ў правілы зьяўленьня ў годзе дадатковага дня, пасьля чаго сярэдняя працягласьць году склала 365,2425 дзён. Таму ў 1582 годзе папа Грэгар VIII увёў новы каляндар, адначасова перасунуўшы зьлічэньне на 10 дзён уперад.

Крыніцы

Tags:

Высакосны Год НазваВысакосны Год ГісторыяВысакосны Год КрыніцыВысакосны ГодГодГрыгарыянскі каляндарДзеньЛацінская моваЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль СысЮрась БарысевічГісторыя МенскуСельская гаспадаркаРаскіданае гняздо (п’еса)Акторы парнафільмаўБаўгарская моваМіхась БаразнаТрыбадызмБеларускі клясычны правапісПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Сураж (Польшча)Юрась ШамецькаСтарабеларуская моваМакс ШчурСадавінаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Лесьбійская эротыкаНямецка-савецкая вайнаСьцяг КанадыРакета-носьбітЦэнтонІнданэзія1589ІмпрэсіянізмПаўлюк ТрусЁсіф СталінБеларуская мінуўшчына (часопіс)E (літара)Гальвід15 красавікаТутэйшыя (літаб’яднаньне)Максім ГарэцкіГоМаланкаЭйкаІталіяКанадаКірыл КоктышЛацінская моваМаларытаКузьма ЧорныДрама (аповесьць)БудынакРасонскі раёнБеларуская граматыка для школ (1918)Ягайла (імя)Цеплавы рухавікРыхлікВольга КараткевічУрманПаўзуныМіжнародны стандартны кніжны нумар1769Крама (гурт)Павал ДураўГранатамётVPNБычкі (Віцебская вобласьць)Людміла РублеўскаяСуботнікіЮры ГумянюкNokia 6500 classicЗнакі прыпынкуВулька СіманавіцкаяЛявон БаразнаТураўБліныПарнаграфія ў ЗШАЛюдміла Сільнова1923🡆 More