Плошча 2010 Году

Пло́шча 2010 го́ду — мірная дэманстрацыя супраць фальсыфікацыяў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году і ўдзелу ў іх адзінаўладнага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Дэманстрацыя была разагнаная Ўнутранымі войскамі МУС Беларусі. Арганізатары і шэраг удзельнікаў мітынгу пасаджаныя за краты. Падставай турэмнага зьняволеньня паслужылі разьбітыя шыбкі Дома ўраду.

Хада падзеяў

Яшчэ напярэдадні выбараў Уладзімер Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саньнікаў і Мікалай Статкевіч заклікалі сваіх прыхільнікаў да сходу на Кастрычніцкай плошчы Менску 19 сьнежня. Да яе былі сьцягнуты ўзмоцненыя сілы міліцыі. У Менску былі недаступныя шэраг апазыцыйных сайтаў, а таксама LiveJournal, Twitter і некаторыя іншыя сайты. Таксама недаступныя сайты па абароненым пратаколе HTTPS. Акрамя таго, падчас нападу працяглы час былі недаступныя апазыцыйныя сайты «Беларускі партызан» і «Хартыя’97».

Яшчэ да пачатку збору, а палове на восьмую, невядомымі ў чорным быў зьдзейсьнены напад на калёну Ўладзімера Някляева, якая накіроўвалася на плошчу. Падчас зьбіцьця Ўладзімер Някляеў страціў прытомнасьць, яго забрала «хуткая дапамога». Кандыдата ў прэзыдэнты зьбіваў камандзір «Алмаза» Мікалай Карпянкоў.

Плошча 2010 Году 
Спэцыяльныя паліцэйскія сілы у цэнтры Менску

Іншыя вылучэнцы ад апазыцыі а 20-й гадзіне далучыліся да сваіх прыхільнікаў на плошчы. Праз гадзіну 5 вылучэнцаў узялі ўдзел у шэсьці да плошчы Незалежнасьці, дзе разьмяшчаецца Дом Ураду, у якім засядае Нацыянальны сход Беларусі, і Цэнтральны выбарчы камітэт, дзе ў той час ішоў падлік галасоў. Там быў зладжаны мітынг і спроба дамагчыся перамоваў з урадам.

Падчас акцыі пратэсту група нявызначаных асобаў спрабавала ўзяць штурмам Дом Ураду, разьбіўшы пры гэтым шкло і выламаўшы дзьверы. Высоўвалася таксама вэрсія, што шкло і дзьверы ў Доме Ўрада былі разьбіты правакатарамі. У адказ на гэта міліцыя без разбору пачала зьбіваць мірных удзельнікаў шэсьця, што прывяло да нанясеньня некалькім дэманстрантам чэрапна-мазгавых траўмаў і пакіданьня плошчы большасьцю ўдзельнікаў шэсьця. Каля 5 тысячаў зь іх засталіся разам з Саньнікавым і Рымашэўскім. Апоўначы пасьля спробаў арганізатараў мітынгу выклікаць на перамовы кіраўніцтва сілавых структураў сотні міліцыянтаў разагналі і іх. Былі затрыманы Кастусёў, Міхалевіч, Рымашэўскі, Саньнікаў, Статкевіч і Вус, кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы, некалькі сотняў прыхільнікаў, таксама шэраг журналістаў і замежных грамадзянаў. Акрамя таго пры разгоне мітынгу ад дзеяньняў міліцэйскіх спэцпадразьдзяленьняў пацярпелі дзясяткі пераапранутых міліцыянтаў, якія знаходзіліся ў натоўпе. Зьбіты раней Уладзімер Някляеў вывезены супрацоўнікам КДБ з бальніцы.

Разам з гэтым, адзін з кандыдатаў у Прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка, які не прымаў ніякага ўдзелу ў акцыі і адразу прызнаў сваё паражэньне ад Лукашэнкі, яшчэ 20.12.2010 апублікаваў на сваім сайце інфармацыю, што «яшчэ за 10 дзён да штурму Дому ўраду кандыдаты ў прэзыдэнты прапанавалі разгледзець гэты сцэнарый» і запрасілі яго ўдзельнічаць, але ён адмовіўся. Пры гэтым Цярэшчанка прызнаўся, што з-за сытуацыі, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, ён плянаваў эміграваць разам зь сям’ёй прасіць палітычнага прытулку ў іншай краіне.

Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсьці на плошчу Незалежнасьці ў панядзелак 20 сьнежня а 18-й гадзіне. На наступны дзень пасьля выбараў — 20 сьнежня ў 18:00 на Плошчы Незалежнасьці сабралася ад 50 да 200 чалавек, якія былі разагнаны АМАПам, частка пратэстуючых была арыштавана.

20 сьнежня Лукашэнка паведаміў аб арышце 639 асобаў і пацьвердзіў, што вылучэнцаў у прэзыдэнты дапытвалі ў месцах зьняволеньня КДБ. 29 сьнежня Някляева, Рымашэўскага, Саньнікава і Статкевіча абвінавацілі ў арганізацыі недазволенага грамадзкага мерапрыемства, што паводле артыкулу 293 КК прадугледжвала зьняволеньне ад 5 да 15 год. 17 лютага ўдзельніка кампаніі Някляева асудзілі да 4 гадоў зьняволеньня. Большасьць арыштаваных суды асудзілі да выплаты спагнаньняў да 30 «базавых велічыняў» (каля 265 эўра) і 15-дзённага зьняволеньня. 31 сьнежня Міністэрства замежных справаў паведаміла пра спыненьне паўнамоцтваў прадстаўніцтва АБСЕ ў Менску па прычыне нежаданьня ўраду іх працягваць. 21 студзеня Лукашэнку прывялі да чацьвёртай прэзыдэнцкай прысягі.

Афіцыйная газэта адміністрацыі Лукашэнка «Савецкая Беларусь — Беларусь Сёньня» на падставе рассакрэчаных дакумэнтаў беларускіх спэцслужбаў абвінаваціла ў дачыненьні да падзеяў 19 сьнежня ў Менску спэцслужбы Польшчы і Нямеччыны.

Асуджаныя

Кандыдаты ў прэзыдэнты

  1. Уладзімер Някляеў — 2,5 году пазбаўленьня волі з адтэрміноўкаю на 2 гады
  2. Андрэй Саньнікаў — 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 красавіка 2012 году
  3. Мікалай Статкевіч — 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму
  4. Дзьмітры Вус — 5,5 году пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 1 кастрычніка 2011 году

Іншыя асуджаныя

  1. Аляксандар Атрошчанкаў — 4 гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  2. Зьміцер Бандарэнка — 2 гады калёніі агульнага рэжыму (каардынатар «Эўрапейскай Беларусі»), вызвалены 15 красавіка 2012 году
  3. Сьвятаслаў Барановіч — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня
  4. Зьміцер Буланаў — 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  5. Ільля Васілевіч — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  6. Павал Вінаградаў(be) — на 4 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  7. Алег Гнедчык — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году
  8. Арцём Грыбкоў — 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  9. Зьміцер Даронін — 3,5 году ў калёніі агульнага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году
  10. Зьміцер Дрозд — на 3 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  11. Сяргей Казакоў — 3 гады пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  12. Аляксандар Квяткевіч — 3,5 году пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  13. Алесь Кіркевіч(be) — 4 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году
  14. Аляксандар Класкоўскі — 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  15. Мікіта Ліхавід — 3,5 году пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  16. Уладзімер Лобан — 3 гады пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  17. Сяргей Марцалеў — выпрабавальны тэрмін на два гады
  18. Віталь Мацукевіч — 3 гады калёніі строга рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  19. Аляксандар Маўчанаў — 3 гады ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  20. Фёдар Мірзаянаў — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  21. Зьміцер Мядзьведзь — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову
  22. Зьміцер Новік — 3,5 году ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  23. Васіль Парфянкоў(be) — 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  24. Андрэй Пратасеня — 3 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 1 верасьня 2011 году
  25. Яўген Сакрэт — 3 гады пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  26. Павал Севярынец — 3 гады хіміі
  27. Ірына Халіп — прысуд з адтэрміноўкай
  28. Уладзімер Хамічэнка — 3 гады зьняволеньня, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году
  29. Андрэй Федаркевіч — 3,5 году пазбаўленьня волі, вызвалены пасьля памілаваньня 14 верасьня 2011 году
  30. Уладзімер Яроменак — 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены пасьля памілаваньня 13 жніўня 2011 году

Замежныя грамадзяне

  1. Арцём Брэўс (РФ) — штраф у 300 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў)
  2. Іван Гапонаў (РФ) — штраф у 300 базавых велічыняў (10,5 млн рублёў)

Затрыманыя раней

  • Зьміцер Дашкевіч — 2 гады пазбаўленьня волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 сьнежня 2010)
  • Эдуард Лобаў(be) — 4 гады пазбаўленьня волі за злоснае хуліганства (затрыманы 18 сьнежня 2010)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Плошча 2010 Году Хада падзеяўПлошча 2010 Году АсуджаныяПлошча 2010 Году КрыніцыПлошча 2010 Году Вонкавыя спасылкіПлошча 2010 ГодуАляксандар ЛукашэнкаБеларусьПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2010 году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фэрдынанд РушчыцЛюдзі на балоце (раман)ВокаБеларуская энцыкляпэдыяЮдаізмЛёнданБеларусыЛеанід Дайнека1944Аркадзь Куляшоў23 красавікаISSNВільгетПлоцевы актМаршы недармаедаўВільготнасьць паветраВялікі выбухУладзімер КонанПарнаграфія-гонзаКурыцаВасіль Жуковіч1200Камянец-ПадольскіКітайЮрась СьвіркаІзраільЗямля (неадназначнасьць)Фэеноорд РатэрдамАлег ЖданУсходнеславянскія мовыФундацыя «Вікімэдыя»Ангельская моваІсьляндзкі коньМесяц (каляндар)1951ЧэрвеньУладзіслаў ГарбацкіЕўна1919Глеб ЛабадзенкаМастацтваАнтонімыАлесь Бадак640Zuzana (зброя)ІўрытСьпіс гарадоў Беларусі30 красавікаГудыБеларусізацыяСпортБайкаКомсомольская правда27 красавікаГрошыМіжзем’еПаўночная АмэрыкаВоршаЭпоха АсьветніцтваГрыгарыянскі каляндар1896ДзіцяЛітаратурныя жанрыПарнаграфія ў БеларусіРоварЖыровічыТонгаПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)1992Сяргей СівецКалюмбіяМужчына зьверхуПрыназоўнік🡆 More