Імя Ягайла

Ягайла (Ягейла, Якейла, Акайла, Ягела, Ягала, Ягіл, Ягель, Ягаль, Югайла, Югель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ягела.

Agella (Egel)
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Аgi + Geilo
Аgi + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ягейла, Якейла, Акайла, Ягела, Ягала, Ягіл, Ягель, Ягаль, Югайла, Югель
Вытворныя формы Агіла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ягайла»

Паходжаньне

Агела, Агел, Егел або Егіла, пазьней Эгель (Agella, Agela, Agel, Egel, Egila, Egel, Eggel, Eggeli) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'. Апроч таго, у старажытных германскіх імёнах шырока бытаваў антрапанімічны суфікс-пашыральнік з элемэнтам -л- (-l-).

Адпаведнасьць імя Ягайла германскаму імю Agilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Ягайла складаецца з асноваў -я- (імёны ліцьвінаў Явіл, Ягерд, Ямунт; германскія імёны Jovila, Jogärdh, Jomund), якая паходзіць ад гоцкага ja, jah 'сапраўды' (таксама адзначаецца іменная аснова а-, якая паходзіць ад старагерманскага *ana- з падобным значэньнем), і -гайл- (-гал-, -гел-). Такім парадкам, імя Ягайла азначае «сапраўды жвавы». У гістарычным германскім (гоцкім) арэале адзначалася імя Jogello (Iagellus, Jogallus, Jugellus).

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» на падставе пэўных славянскіх адпаведнікаў (у тым ліку імя Івайла, якое меў вядомы баўгарскі народны герой) не адкідае магчымасьці славянскага паходжаньня імя Ягайла. Разам з тым, пры тлумачэньні элемэнту -гайла ён праводзіць паралель з індаэўрапейскім назовам gail, які ўжываўся ў значэньні 'высакародны', 'заўзяты', 'магутны', 'палкі', 'сьветлы', 'слаўны', кельцкім g(h)al — 'магчы', стараверхнянямецкім helid 'герой', стараірляндзкім giall — 'высакародны нашчадак', сярэдневерхненямецкіі geil (gail) — 'бадзёры', 'вясёлы', 'гарэзьлівы', 'жвавы', 'палкі', старапрускім gaylis — 'белы', 'сьветлы'. Адсюль, у прыватнасьці, імя Ягайла паводле меркаваньня Паўла Ўрбана (з улікам hоge — 'важны', 'высокі', 'вялікі', 'высокародны' ды інш.) — «Ja-gailo — Jag-gailo — Hog-gailo» — значыла, імаверна, «Вялікі славай» або «Сьветлы славай». Падобнае тлумачэньне прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры Алесь Бразгуноў, які перакладае імя Ягайла як «Высокі славай», «Высакародны».

З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Ягайла ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага.

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Ягеловіц (Jagelowitz).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jagel (29 верасьня 1379 году, 31 траўня 1380 году, Хроніка Віганда, па 1409 і да 1416 году); Iagillo (27 лютага 1380 году); Jagal (6 ліпеня 1382 году, 31 кастрычніка 1382 году, Мэмарыял Вітаўта); Jagalo (1385 год); Jagel dey gracia rex in Lettow (пячаць да 1386 году); dominus Jagalo (11 студзеня 1386 году); Jagello або Якгаило, Ягаило (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Ягайло або Ягайло Олгердовичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); Iagali Gyediroczsky, Iageli Gedoroczsky (1 верасьня 1431 году); Goyulus et Yagallo Gedroitorum [sigilla] (20 студзеня 1433 году); s[igilla] Micolai als Yagal, Jagiel Gedwodsky (27 лютага 1434 году); Якгойла (8 траўня 1466 году); Ягайло або Ягайло Олгердовичь; Петко Якгоиловичъ (13 верасьня 1492 году); nobilibus viris… Alberto Jagelowycz (8 траўня 1496 году); sub rege Poloniae Vladislao alias Jageylo (24 ліпеня 1499 году); Ego Gregorius Jakieylowicz (12 жніўня 1500 году); людеи наших Стоклишского повета… а Мика Якгеиловича (19 студзеня 1515 году); людеи наших бирштанъцов… а Якуба Якгелловича (10 жніўня 1516 году); чоловеков тяглыхъ у Оирякголском волости… а Якгеиловичов (30 траўня 1517 году); подалъ на то трехъ светковъ: человека пана старосты Жомоитского наимя Ромейка Якойловича (4 лютага 1520 году); homines… Jagelo (28 траўня 1522 году); з Мемижи… Григорои Яжеилович (1524—1566 гады); Богдан Якгоилович, Григорко Якгоилович, Юрага Якгоиловичъ, Матеевая Якголовича (1528 году); бояре троцкие Якгеловичы (13 жніўня 1533 году); з Бирштан… Томко Якгеилович (1533—1535 гады); село Суръвиловъское, а в ономъ селе тыи люди… Олехъно Акаиловичъ (23 траўня 1539 году); Янъ Анъдреевичъ Якгеловича (1565 год); Матей Якгеловичъ, Янъ Андреевичъ Якгейловичъ, Лавринъ Мартиновичъ Якгейло, Лавринъ Якгеловичъ, Петръ Якгеловичъ, Стась Якгейловичъ, Станиславъ Якгело (1567 год); земяном повету ковенского… з роду Янвилов с Пядев… Стасю Якгеиловичу (15 верасьня 1568 году); Jugielowa, wdowa Azwina (20 лістапада 1604 году); Balcer Jagieło, Jan Jagiłł (20 кастрычніка 1655 году); folwark Jagiełowicze alias Sluszkowszczyzna w pow. lidzkim (18 сакавіка 1658 году); mieszczanie do plebaniej płungiańskiej należący… Adam Jegielewicz (1675—1677 гады); Samuel Iagielewicz (1702 год); Samuel Egielewicz (жнівень 1706 году); Jagielowszczyzna… Jagieły (1744 год); Józef Jugayło (24 жніўня 1744 году) (9 лютага 1791 году); Piotr z Jagiełło Jagiełowicz, rotm. pow. kow. (22 траўня 1767 году); pana Jugielewicza (1782—1784 гады).

Носьбіты

Ягелы (Jagiełło) — прыгонныя зь вёсак Масьцянаў, Пешкаўцаў і мястэчка Лынтупаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Ягеловічы (Jagiełowicz) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі.

Ягелы (Jagiełło) гербаў Пагоня і Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды з Ашмянскага, Віленскага і Лідзкага і Троцкага паветаў.

Ягеловічы гербаў Лебедзь і Яліта — літоўскі шляхецкі род зь Вільні.

Ягеловічы (Jagiełowicz, Jagiełłowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету.

Ягелы — парафіяне касьцёла ў Даўгінаве на 1900 год.

Агігелі (Ogigel) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Сылезіі.

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Ягелы, на гістарычнай АшмяншчынеЯгелаўшчына, на гістарычнай СлонімшчынеЯглевічы, у былым Жамойцкім староствеАгайлі.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Імя Ягайла ПаходжаньнеІмя Ягайла НосьбітыІмя Ягайла ЗаўвагіІмя Ягайла КрыніцыІмя Ягайла ЛітаратураІмя Ягайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.tm.sl1955Кірыл КоктышНевельІнфарматыкаПастава на каленях.iq1870.arВэб-сайтЖалезаГрузіяГарбатаСанкт-Пецярбург19851976ПGoogle TranslateАльбэрт Карэйва1998Маркёр2022LinuxБеларуская ВікіпэдыяМіжнародны стандартны кніжны нумар.mqНямецкая моваНаша Ніва.kpТулёнУкраіна.tp1841РамаданГрэцкая драхмаКарл V Мудры.tk.ph.fj.gh.rs.usХвойнікі.mu.uy2002Славянскія мовыЭякуляцыя.dj.gr.itЛанкашырКілямэтар.mpМараньнёнКітайСяржук Сокалаў-Воюш1988.acВасіль ГанчароўБарэйкаўшчынаGoogleПружаныГенабальдКоўна1932Google ChromeГалоўчыцы (Гомельская вобласьць)БогЭрэкцыяНовы Запавет1966🡆 More