Альбэрт Карэйва: староста медніцкі і вялёнскі

Альбэрт Карэйва (? — па 1413) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста медніцкі (1390) і вялёнскі (1412).

На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Дубна».

Альбэрт Карэйва
лац. Albert Karejva
Альбэрт Карэйва: Імя, Біяграфія, Крыніцы
Герб «Дубна»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 1413
Дзеці Івашка, Фёдар

Меў уладаньні ў Соўгуцях (Жамойць) і, відаць, каля Кернава (у крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Sowguttindorff).

Імя

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Coreiko, houptman czu Medeniken, Careybo Capitaneus in Medeniken (12 кастрычніка 1398 году); Koreyko (1412 год); cum Albracht Korewa de Sowgodsko, Corewa, Corewam (2 кастрычніка 1413 году).

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Брак зьвестак пра бацьку. Быў у сваяцтве з Юрыем Гайлімінам. Меў брата Трумпа, які разам з Гайлімінам езьдзіў уздымаць паўстаньне ў Жамойці.

Як староста медніцкі засьведчыў Салінскую умову (1398 год). У 1412 годзе разам зь Якубам Мінігайлам быў старостам вялёнскім.

Меў сыноў Івашку (Iwaschko Korewicz), які засьведчыў Хрыстмэмэльскую ўмову (1432 год) і Фёдара. Магчыма, яго дачкой была Ганна Багдана, жонка Начкі Гінівілавіча.

Крыніцы

Літаратура

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4

Tags:

Альбэрт Карэйва ІмяАльбэрт Карэйва БіяграфіяАльбэрт Карэйва КрыніцыАльбэрт Карэйва ЛітаратураАльбэрт КарэйваВялікае Княства ЛітоўскаеГарадзельская унія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучаныя Штаты Амэрыкі.bh.msУсяслаў Чарадзей27 сакавікаПалкоўнік.tkКурапаты19262007КунілінгусГанус (імя).agЗянон Пазьняк.gd25 сакавікаФэлікс Гумен.shУстаўныя граматы БНР.wsАмсьціслаўПолк імя Кастуся Каліноўскага.np.sgВясна (цэнтар).tcАрыянстваПартыя аматараў піва39Альтэрнатыўны рок19562009ТаінстваБісэксуальная парнаграфія4ЕсьманПагоня (песьня).lvІвонка Сурвіла.pkМенскПраграмнае забесьпячэньне1966194446.zmРада Беларускай Народнай РэспублікіСэкс.tfУроцлаў561901Вільбут.itСлуцакСьпіс гарадоў Беларусі28Тадэвуш Касьцюшка60.lcКрумкач70.dm1992.fr.vu1955ПляцСэкундаПалітычная культура1921Генавэфа.pn🡆 More