Альбэрт: мужчынскае асабістае імя (Albert)

Альбэрт, Альберт — мужчынскае імя.

Albert
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Alo + Bert
Athal + Bert
Іншыя формы
Варыянт(ы) Альберт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Альбэрт»

Паходжаньне

Альбэрт (Albert) — імя германскага паходжаньня, якое звычайна разглядаюць як вытворнае ад старажытнага германскага імя Адальбэрт (Adalbert), і выводзяць ад старагерманскага adal 'шляхетны' і berht 'бліскучы'. Таксама бытавала старажытнае гоцкае імя Алаберт (Alabert). Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны', а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Albert (Albart, Jalbert, Olbert).

Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: nobilibus dominis… Alberto de Radoszkowycze… Alberto Moszeykowycz de Ywyenyecz (15 чэрвеня 1477 году); nobilibusque dominis… Alberto Naruszowicz (10 ліпеня 1490 году); nobilibus viris… Alberto Jagelowycz (8 траўня 1496 году); nobiles Albertus Iwaskowicz… Albertus Talminowicz… Nos vero Albertus episcopus Wilnensis… Albertum Iwaskowicz… Albertum Talminowicz… Alberti Iwaszkowicz… Alberti Talminowicz (20 траўня 1503 году); nobilibus… Alberto Stanisławowicz (12 траўня 1506 году); homines… Albertum (3 чэрвеня 1510 году); unum obnoxium cum pueris nomine Albertum (11 траўня 1520 году); бояринъ нашъ добрыневъскии на имя Лукашъ Ольбертовичъ (28 кастрычніка 1527 году); служебникъ его милости Албертусъ (23 кастрычніка 1529 году); войть Альберть Ябутовичъ (1554 год); Ioannis Albertowicz Trilupis filiae (23 чэрвеня 1586 году).

Носьбіты

Альбяртовічы — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету.

На 1900—1903 існавалі вёска (двор) і фальварак Альбэрцішкі (Альбэртышкі) у Шавельскім павеце Ковенскай губэрні.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Альбэрт ПаходжаньнеАльбэрт НосьбітыАльбэрт Глядзіце таксамаАльбэрт КрыніцыАльбэрт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

55ФранцыяБаранавічыМарат ЖылінскіNetflixНароўляАМАПЯнка МаразовічПатрыярх (царкоўны сан)Вялікі ланцуг быцьцяТатарстанКультура.caПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 году.bnУрад Эстоніі ў эміграцыі20232012ГГімн Беларускай ССРПружаныЗагадкаАрхітэктураQR-кодФранцішак АляхновічГерб УкраіныІсус ХрыстосГішпанская моваМікола ЕрмаловічВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняЛеў Сапега189719531992.msЖыгімонт32Міхал Вітушка.bwСьпіс беларусаў, якія загінулі за ЎкраінуЮр’яЛязьбійская парнаграфіяСядзібаШлях з варагаў у грэкіАзёры (Гарадзенская вобласьць)1918Зямля пад белымі крыламіВідзаўскі сельсавет.myІзраільАміляпэктынЧорны сьпіс ЭўразьвязуБабёрКрыж Эўфрасіньні ПолацкайРамуальд ТраўгутЖывёлагадоўляПаўстаньне 1863—1864 гадоўЛіцэнзіі Creative CommonsЖабінкаўскі раёнІтальянская моваЧапяла52Ойча нашІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Павал Скарападзкі.nf.ae.lc30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)23Хрыстос прызямліўся ў Гародні1942Ёсіф СталінВіды сувязі словаўЛюдзі на балоце (раман)🡆 More