Гарадзельская Унія

Гарадзе́льская у́нія 1413 го́ду — саюз між Польшчай і ВКЛ, падпісаны 2 кастрычніка 1413 году ў замку Гарадло на рацэ Заходні Буг між Вялікім князем Літоўскім Вітаўтам і каралём польскім Ягайлам.

Гарадзельская унія
Польшча й Літва ў 1386–1434 гг.
Польшча й Літва ў 1386–1434 гг.
Падпісаная 2 кастрычніка 1413
 ·  месца Гарадло
Бакі Польшча і ВКЛ

Адмяняла большую частку Крэўскай уніі 1385 году, пацьвярджала існаваньне Вялікага Княства Літоўскага ў якасьці незалежнай дзяржавы. У той самы час прызнавала вярхоўнасьць польскага караля, які мусіў стаць уладаром ВКЛ па сьмерці вялікага князя. Дамова ўніфікавала агульную палітыку дзьвюх дзяржаваў, уводзіла агульныя інстытуты, агульныя польска-літоўскія соймы і сходы, урады ваяводаў і кашталянаў на Літве. Літоўская шляхта зраўнялася з польскімі родамі. Гарадзельская унія дазволіла задобрыць і супакоіць рымскую курыю, якая была настроеная варожа пасьля паражэньня Тэўтонскага ордэну ў Грунвальдзкай бітве 1410 году.

Прывілеі

У Гарадло былі падпісаныя 3 прывілеі (граматы).

Першы прывілей — выдадзены ад 47 польскіх фэадалаў, надзяляў 47 літоўскіх фэадалаў-каталікоў сваімі прыватнымі гербамі.

Другі прывілей — падпісаны 47 літоўскімі фэадаламі, пацьвярджаў прыняцьцё імі польскіх прыватных гербаў. Літоўская шляхта абяцала быць з польскай у вечным сяброўстве. Адзначалася, што ў выпадку сьмерці Вітаўта выбары новага вялікага князя літоўскага мусілі адбывацца пры згодзе з польскай шляхтай. А ў выпадку сьмерці Ягайлы — выбары польскага караля мусілі адбывацца пры згодзе літоўскай шляхты. Меў 45 пячатак.

У трэцім прывілеі (названы Гарадзельскім прывілеем 1413 году) Ягайла і Вітаўт абавязваліся прызначаць на дзяржаўныя пасады толькі шляхцічаў-каталікоў, якія маюць гербы. Іх грамадзкае становішча падвышалася да князёў Рурыкавічаў і Гедымінавічаў. У Прывілеі было запісана пра яднаньне ВКЛ і Польшчы, аднак гарантавалася адасобленасьць улады вялікага князя літоўскага і яго самастойнасьць.

Сьпіс гербаў

Гербы, прынятыя літоўскай шляхтай:

  1. Габданк — Awdaniec (герб прыняў Ян Гаштольд, надзялялі Пётар зь Відавы і Якуб з Рагожна)
  2. Багорыя — Bogoria
  3. Вадвіч — Wadwicz
  4. Ciołek
  5. Dębno
  6. Даліва — Doliwa
  7. Даленга — Dołęga
  8. Drya
  9. Działosza
  10. Gierałt — Osmoróg
  11. Godziemba
  12. Грыф — Gryf
  13. Grzymała
  14. Зарэмба — Zaremba
  15. Jelita (герб прыняў Гердут, надзялялі кашталян радамскі Кляменс з Мокрска і кашталян вісьліцкі Флярыян з Корытніцы)
  16. Копач — Топач — Kopacz — Topacz
  17. Корчак — Korczak
  18. Kot Morski
  19. Kuszaba
  20. Ляліва — Leliwa (герб прыняў ваявода віленскі Войцех Манівід, adoptowali wojewoda krakowski Jan Tarnowski i Jadwiga z Leżenic)
  21. Ліс — Lis (герб прыняў кашталян троцкі Сунігайла)
  22. Лебедзь — Łabędź (герб прыняў Галігунт Goligunt, надзяляў Dziersław ze Skrzynna)
  23. Ладзьдзя — Łodzia
  24. Наленч — Nałęcz (герб прыняў літоўскі баярын Качан, надзялялі ваявода пазнанскі Сэндзівуй з Астрогу і судзьдзя пазнанскі Мікалай з Чарнкова)
  25. Nowina (герб прыняў літоўскі баярын Мікалай Бейнар, надзяляў Мікалай зь Сепна)
  26. Адравонж — Odrowąż
  27. Ogończyk
  28. Окша — Oksza
  29. Ossoria
  30. Pierzchała (герб прыняў літоўскі баярын Даўкша, надзялялі добжынскі кашталян Пётар з Улашчова і Генрык з Радоміна)
  31. Побуг — Pobóg (герб прыняў літоўскі баярын Рало (Rało), надзялялі Якуб Конецпольскі і Пётар з Папова)
  32. Pomian (герб прыняў Станіслаў Сак)
  33. Порай — Poraj
  34. Półkozic
  35. Равіч — Rawicz
  36. Роля — Rola
  37. Суліма — Sulima (герб прыняў літоўскі баярын Радывіл (Rodywił), надзяляў паланэцкі кашталян Станіслаў Гамрат з Клімунтовіч)
  38. Сыракомля — Syrokomla
  39. Szreniawa
  40. Сьвінка — Świnka
  41. Сякера — Topór (герб прыняў літоўскі баярын Ян Бутрым)
  42. Трубы — Trąby (герб прыняў Крысьцін Осьцік (Krystyn Ościk) з Кернова, надзяляў арцыбіскуп гнезьненскі Mikołaj Trąba)
  43. Trzaska
  44. Wężyk (герб прыняў Канчан з Суковіч)
  45. Задора — Zadora (герб прыняў Шчэдыбор Валімунтавіч (Szedybor Wolimuntowicz), ваявода троцкі; надзяляў Зьбігнеў з Бжэзя, маршалак Каралеўства Польскага)
  46. Яніна — Janina
  47. Ястрабец — Jastrzębiec (герб прыняў Ян Няміра ці Нямір, надзяляў біскуп кракаўскі Войцех Ястшэмбец Wojciech Jastrzębiec)

Tags:

Вялікае Княства ЛітоўскаеВітаўтЗаходні БугПольскае Каралеўства (1385—1569)Ягайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ОртакаранавірусыМіндоўгВасьміканцовы крыжМанівідАдам МіцкевічСьпіс стагодзьдзяўСадружнасьць нацыяўФінляндыяЛібанВід (біялёгія)Іван ЧыгрынЮрась ШамецькаАрабскія лічбыДразды (гурт)ВікінтГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняСоманіЖыгімонт ІндрыхавічВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)КімантБеларусіка-AlbaruthenicaАпавядальны сказНовая зямля1943ВіківэрсытэтНямецкая Дэмакратычная РэспублікаПарыжГраматычнае значэньне943РадашкавічыНазоўнікПадвойнае пранікненьнеСамаробная парнаграфіяЮры ГетаўтавічЯн ГінтаўтЭрэкцыяВікісховішчаСтарабеларуская моваДотык пісі рукоюЗадзіночаньне беларускіх студэнтаўКаханьне без пранікненьняГенадзь Валер’евіч ШутаўСалідарнасьць (прафсаюз)ЗША2013Ойча нашПолк імя Кастуся КаліноўскагаПадатакВершСьвіцязь (баляда)Сьпіс беларускіх імёнаўПацолтРумбольд ВалімонтавічАлесь РазанаўГабрэіMozilla FirefoxУкраінаСлоікАнатоль ВялюгінАляксандар ПаўлавецШчучынРэчыцаГрыпЛіцьвіныПаліндромЯн Таўцівіл МонтаўтавічЛацінкаКісьляПлюсGoogle EarthЯўген Барычэўскі🡆 More