Жабінка: горад у Беларусі

Жа́бінка — места ў Беларусі, пры ўтоку ракі Жабінкі ў Мухавец.

Адміністрацыйны цэнтар Жабінкаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 13 371 чалавек. Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад Берасьця. Чыгуначны вузел (кірункі на Берасьце, Бярозу і Кобрынь). Аўтамабільныя дарогі на Берасьце, Кобрынь, Камянец.

Жабінка
лац. Žabinka
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Жабінка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Жабінка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Жабінкі Сьцяг Жабінкі
Першыя згадкі: 1816
Горад з: 1871
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Жабінкаўскі
Насельніцтва: 13 371 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1641
Паштовыя індэксы: 225101, 225102, 225110
СААТА: 1225501000
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′2″ пн. ш. 24°1′24″ у. д. / 52.20056° пн. ш. 24.02333° у. д. / 52.20056; 24.02333 24°1′24″ у. д. / 52.20056° пн. ш. 24.02333° у. д. / 52.20056; 24.02333
Жабінка на мапе Беларусі ±
Жабінка
Жабінка
Жабінка
Жабінка
Жабінка
Жабінка
Жабінка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://zhabinka.brest-region.by

Назва

Тапонім «Жабінка» паходзіць альбо ад расьліны жабнік звычайны (адлюстроўваецца на гербе места), альбо ад малога прытоку Мухаўца, ракі Жабінкі, якая ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных дакумэнтах XVII ст. На думку географа В. Жучкевіча, у аснове назвы — асабовае імя-мянушка Жаба з вытворнымі ад яго прозьвішчамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Жабінку заснавалі ў канцы XVIII стагодзьдзя як мызу (хутар) фальварку Плошчы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жабінка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні. У 1816 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Ганецкіх. У сярэдзіне ХІХ ст. ён перайшоў да Трамбіцкіх.

У 1871 годзе зьявілася станцыя Жабінка Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. Гэты год лічыцца афіцыйнай датай заснаваньня паселішча. У 1888—1905 гадох праз Жабінку прайшла шаша Федзькавічы — Камянец. На 1890 год у вёсцы было 30 двароў, 6 крамаў, гасьцініца, пошта, 3 карчмы, царква, сынагога. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, колькасьць будынкаў узрасла да 45.

У 1901 годзе ў Жабінцы збудавалі нафтавы склад продажу газы, у 1902 годзе — паравы млын, а неўзабаве — сукнавальню і лесапільню. У 1907 годзе пачало дзейнічаць Жабінкаўскае пазыкова-ашчаднае таварыства, якое ўтварылі 47 найбольш заможных жыхароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жабінка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Жабінка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Зьбіроскай гміне Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва. У 1928 годзе мястэчка стала цэнтрам аднайменнай гміны; у гэты час тут адкрыўся касьцёл.

У 1939 годзе Жабінкаў увайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 красавіка 1952 году Жабінка атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1959—1962 гадох яна ўваходзіла ў склад Камянецкага раёну, у 1962—1966 гадох — Кобрынскага раёну. 23 сьнежня 1970 году Жабінка атрымала статус места. 13 кастрычніка 2007 году ў месьце прайшлі абласныя «Дажынкі-2007».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе 1890 год — 282 чал.; 1897 год — 332 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 272 чал.; 1959 год — 2,9 тыс. чал.; 1989 год — 11 тыс. чал.; 1991 год — 11,9 тыс. чал.; 1997 год — 12,5 тыс чал.; 1998 год — 12,5 тыс чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 12,8 тыс. чал.; 2008 год — 13,0 тыс. чал.; 2009 год — 13 084 чал. (перапіс); 2016 год — 13 357 чал.; 2017 год — 13 299 чал.; 2018 год — 13 371 чал.

Рэлігія

Дзейнічае царква Покрыва Багародзіцы. У 1999 годзе ў Жабінцы збудавалі касьцёл Сьвятога Язэпа.

Адукацыя

У Жабінцы працуюць 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, спэцшкола-інтэрнат, 5 дзіцячых дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

Дзенічаюць 4 бібліятэкі, дом культуры.

Спорт

  • «Бадзёрасьць» — фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Мае дзьве залі для міні-футболу, баскетболу, валейболу, вялікага тэнісу. Два басэйны (для дарослых і для дзяцей), трэнажорная заля зь вялікай колькасьцю розных трэнажораў, баксэрскі рынг. У гэтым, адным з найбуйнейшых у Берасьцейскай вобласьці, фізкультурна-аздараўленчым комплексе дзейнічаюць спартовыя сэкцыі для дзяцей і падлеткаў па таэквандо, валейболу, боксу, лёгкай атлетыцы, плаваньню, міні-футболу, паліятлёну. Ёсьць некалькі сталоў для малога тэнісу, більярдавы стол. Саўна.

У Жабінцы праводзяцца міждзяржаўныя турніры і розныя спаборніцтвы.

Забудова

Найстаражытнейшая вуліца Жабінкі — імя Т. Касьцюшкі (цяпер вул. Леніна), забудаваная ў асноўным прыватнымі драўлянымі дамамі і крамамі.

Сучаснае места разьвіваецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку ўздоўж чыгункі, якая падзяляе мескую тэрыторыю на 2 часткі: паўднёвую — жылую і паўночную — прамысловую. У паўночна-заходняй частцы за чыгункай разьмяшчаецца мястэчка цукровага заводу. Тут збудавалі 3—5-павярховыя жылыя дамы, школа, дзіцячы садок-ясьлі, крамы, камбінат побытавага абслугоўваньня і інш. Архітэктурна-плянавальную структуру места вызначаюць вуліцы Кірава, Волі, Шашэйная, Піянэрская, Камсамольская, якія ўтвараюць разам зь іншымі вуліцамі невялікія кварталы. Будынкі адміністрацыйна-грамадзкіх і культурна-асьветных установаў канцэнтруюцца на вул. Кірава — галоўнай вуліцы места і цэнтральнага пляца на ёй. Тут месьцяцца будынкі адміністрацыі раёну, Дома культуры, кінатэатру, вузла сувязі, навучальна-вытворчага камбіната, лякарні, паліклінікі, унівэрмага, камбіната побытавага абслугоўваньня, рэстарана, сталоўкі Жабінкаўскай дыстанцыі шляху і інш. Да цэнтральнага пляцу прылягае парк.

Капітальная забудова галоўным чынам засяроджваецца на вуліцах Кірава і Волі. Тут збудавалі 3—5-павярховыя жылыя дамы. Да вул. Кірава ў паўднёвай частцы прылягае новы мікрараён, які забудоўваецца сучаснымі добраўпарадкаванымі жылымі дамамі. Тут збудавалі крамы, дзіцячы садок і інш. Генэральным плянам, распрацаваным у 1978 годзе Беларускім навукова-досьледным і праектным інстытутам местабудаўніцтва, прадугледжваюцца разьвіцьцё места на ўсход уздоўж правага берага р. Мухаўца, забудова шматпавярховымі жылымі дамамі цэнтральнай часткі места, індывідуальная жылая забудова (у т.л. катэджавага тыпу) заходняй часткі.

Эканоміка

Жабінка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Кіляграмовы пакунак жабінкаўскага цукру з надпісамі па-беларуску (2022 год)

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • ААТ «Жабінкаўскі цукровы завод» — адзін з чатырох існых у Беларусі цукровых заводаў. Дата заснаваньня «Жабінкаўскага цукровага заводу» — 20 студзеня 1963 году
  • ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» — буйны вытворца камбікормаў і кормаў для хатніх жывёлаў з гандлёвай маркай «Рэкс»

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Славутасьці

  • Магіла 9 жаўнераў Арміі Краёвай з аддзелу Батра І Першай Палескай акругі АК, палеглых 27 кастрычніка 1943 году ў барацьбе зь немцамі каля Сяхновічаў Малых. Пахаваныя ў ёй п. ін. пор. Станіслаў Мураўскі, мянушка — «Станіслаў» і шэф аддзелу, ст. сярж. Язэп Казімерчак, мянушка — «Бзура».
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1885)
  • Чыгуначная станцыя (1920-я)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (1920-я)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Жабінка: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  Жабінкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Жабінка НазваЖабінка ГісторыяЖабінка НасельніцтваЖабінка ЗабудоваЖабінка ЭканомікаЖабінка Турыстычная інфармацыяЖабінка ГалерэяЖабінка КрыніцыЖабінка ЛітаратураЖабінка Вонкавыя спасылкіЖабінкаБеларусьБерасьцеБерасьцейская вобласьцьБяроза (горад)ГорадЖабінка (рака)Жабінкаўскі раёнКамянецКобрыньМухавец

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ГейтартЛетуваБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьФара Вітаўта (Горадня)JavaСказЧорная дзіркаQR-кодБаранавічыАнтонімыУкраінская моваКрумкачДзікАртур ВольскіАдзёр1951Беларуская Народная РэспублікаДрысьвяты (вёска)Мікола ГусоўскіБобраТып (біялёгія)Віталь ВольскіМіндоўг (імя)Івонка СурвілаНаша думкаАндрэй ФедарэнкаМацьвей СьвідзінскіФрыдрых ШылерІван ЧыгрынаўАнатоль СысДразды (гурт)ВільгельмХэльсынкіМарфэмная будова словаСусьветнае павуціньнеСьцяг ЛібііСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняГабрэіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАлесь ДуброўскіЯн ЧэрскіЮрась ШамецькаГеаграфічныя каардынатыБеларуская мінуўшчына (часопіс)ДзьвінскРэлігія ў БеларусіЭўропаРАУСМарат МаркаўУладзіслаў ГарбацкіСолыВіктар МарціновічСтатусбанкАнтарктыдаТацяна СапачЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіАпэрацыйная сыстэмаРэч Паспалітая1874Міхаіл ГуцарыеўАборВішнеў (Менская вобласьць)МіндоўгГісторыя МагілёваБісэксуальная парнаграфіяХрысьціянства🡆 More