Масла: малочны прадукт

Ма́сла — харчовы канцэнтрат малочнага тлушчу.

Вызначаецца павышанай жывільнай каштоўнасьцю і калярыйнасьцю (каля 3 мэгаджоўляў на 100 грамаў). У залежнасьці ад віду мае ад 50% да 98% тлушчу і ад 1% да 20% вільгаці. Таксама ўлучае бялкі, малочны цукар, фасфатыды(en), тлушчарастваральныя вітаміны А, D і Е і шкодныя транс-тлушчы(en) і халестэрын. Улетку мае жаўцейшае адценьне ў выніку сьвежасьці ўжыванай малакакормячымі сысунамі травы, узімку адпаведна наадварот — сьвятлейшае адценьне.

Масла: Віды і гатункі, Выраб, Мінуўшчына
Распакаваны кавалак масла ў 250 грамаў (2008 г.)

Віды і гатункі

Віды (паводле складу):

  • Салодкае. Са сьвежых пастэрызаваных вяршкоў.
  • Кіслае. З заквашаных малочнакіслымі бактэрыямі вяршкоў.
  • Салёнае. З даданьнем кухоннай солі.
  • Дэсэртнае. Са смакавымі і пахучымі напаўняльнікамі: мядовае, шакаляднае (ванілін, какава і цукар) і фруктовае (сок і цукар).
  • Сухое. З масавай доляй вільгасьці да 6% дзякуючы выпарваньню (высушваньню) вады.
  • Адноўленае. Сумесь сухога масла і вады.
  • Рэкамбінаванае. Зь вяршкоў ад малака рознай тлустасьці і малочнага бялку.
Масла: Віды і гатункі, Выраб, Мінуўшчына 
Топленае масла (2007 г.)

Гатункі (паводле тлустасьці):

  • Чайнае (Дзісенскае, «Галшцінскае»). 50% тлушчу. З увядзеньнем абястлушчанага малака і масьлёнкі.
  • Бутэрброднае. 61,5% тлушчу. З увядзеньнем масьлёнкі для паніжэньня калярыйнасьці і павышэньня пажыўнасьці.
  • Сялянскае. 72,5% тлушчу.
  • Аматарскае. 78% тлушчу.
  • Традыцыйнае (Валагодзкае(ru)). 82,5% тлушчу.
  • Топленае(en). 98% тлушчу, то бок ачышчаны малочны тлушч.

Выраб

Масла: Віды і гатункі, Выраб, Мінуўшчына 
Зьбіваньне вяршкоў у масла ручным міксэрам (2006 г.)

Для вырабу 1 кг масла патрабуецца каля 30 літраў малака. Зыходную сыравіну атрымліваюць сэпараваньнем малака ў сэпаратарах. Затым масла вырабляюць шляхам зьбіваньня або пераўтварэньня вяршкоў. Пры масларобстве вяршкі сярэдняй тлустасьці (30%—45%) папярэдне пастэрызуюць, хутка ахаладжаюць, вытрымліваюць у адмысловых ёмістасьцях і зьбіваюць у маслапрыгатавальніках. Пры спосабе пераўтварэньня папярэдне пастэрызаваныя вяршкі высокай тлустасьці (83%—85%) падаюць пад ціскам у маслаўтваральнік, дзе яны хутка ахаладжаюцца пры жвавым мэханічным перамешваньні. У выніку адбываецца крышталізаваньне малочнага тлушчу. У масларобстве выкарыстоўваюць паточныя лініі з адпаведным абсталяваньнем.

Мінуўшчына

Масла: Віды і гатункі, Выраб, Мінуўшчына 
«Выраб масла ў хляве» (1664 г., Ян Спаньерт)

Выраб масла згадваецца са Старажытнасьці ў Бібліі і паэмах Гамэра (8 стагодзьдзе да нараджэньня Хрыстова). Спачатку выкарыстоўвалася ў абрадах і ў якасьці лека. У ежу пачало ўжывацца ў Паўднёвай Эўропе, адкуль з 12-га стагодзьдзя яго сталі вывозіць у іншыя часткі сьвету.

У 1999 г. 5 найбольшымі вытворцамі масла ў сьвеце былі: ЗША, Нямеччына, Францыя, Расея і Польшча. Паводле вырабу масла на душу насельніцтва найбольшыя паказьнікі ў сьвеце мелі 5 краінаў Эўропы: Фінляндыя (10 кг), Нідэрлянды (8,7 кг), Францыя (7,8 кг), Аўстрыя (7,6 кг) і Нямеччына (6 кг).

Беларусь

Масла: Віды і гатункі, Выраб, Мінуўшчына 
Хатняя маслабойка (2009 г.; Гарадоцкі раён, Беларусь)

Малако перапрацоўвалі на масла ў Беларусі са Старажытнасьці ў хатніх умовах. У 1800-х гг. у маёнтках шляхты зьявіліся масларобныя прадпрыемствы. З 1850-х гг. узьніклі адмысловыя прамысловыя прадпрыемствы. У 1912 г. маслазаводы Беларусі вырабілі 139 тонаў масла. У 1920-х гг. у Беларускай ССР разьвілася агульнакраёвая масларобная прамысловасьць. За 1920—1939 гг. у БССР пабудавалі каля 50 маслазаводаў. У 1940 г., пасьля ўзьяднаньня з Заходняй Беларусьсю ў верасьні 1939 г., у БССР дзейнічала звыш 100 маслазаводаў, зь іх меншасьць была мэханізаванай. У 1998 г. 5 найбольшымі маслазаводамі Беларусі былі: Капыльскі (Менская вобласьць), Карэліцкі (Гарадзенская вобласьць), Дубровенскі (Віцебская вобласьць), Круглянскі і Хоцімскі (Магілёўская вобласьць). За 1998 г. у Беларусі вырабілі 74,2 тыс. тонаў масла (47% ад аб’ёму 1990 г.).

У 2015 г. Беларусь узьнялася на 3-е месца ў сьвеце паводле экспарта масла параўнальна з 5-м месцам у сьвеце ў 2014 годзе.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Масла Віды і гатункіМасла ВырабМасла МінуўшчынаМасла БеларусьМасла Глядзіце таксамаМасла КрыніцыМаслаen:Phospholipiden:Trans fatБялкіВітаміныГрамДжоўльКалёрыяЛяктозаСысуныТлушчХалестэрын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

E (літара)Першая сусьветная вайнаХірасімаАнтыхрыстМяйлуныПаўлюк ТрусЛявон ЗаяцЧэрвеньВольга ХарланМіцкевіч на скале Аю-ДагВоднае полаГарбатаТратылавы эквівалентГеаграфічныя каардынатыУкраінцыГаміяні або дзьве ночы залаволеньняВосень народаўКаталізКірыл КоктышВісігерд (імя)ВызнаПтушка шчасьцяВайшнорыяМаскоўская дзяржаваПольшчаФалькіВіківэрсытэтШываБатько наш — Бандера, Україна — мати!Сяржук Сокалаў-ВоюшПлян МаршалаЭманюэль 6Кадзінскі сельсаветРадыяцыйнае заражэньне ў КраматорскуКамунізмПрыметнікСпортПальная зброяПрадпрымальніцтваКамала ГарысПэкарыевыяКабінэт міністраў УкраіныГімн БеларусіІмя па бацькуІгар ТурСьвятлана ЦіханоўскаяСьцяг БеларусіАрлінгтан (Тэхас)РакаўСьцяг АнгельшчыныКрумкачСтаніслаў Булак-БалаховічІнфарматыкаДжымі ЎэйлзДотык пісі рукоюМіл (імя)Дактрына ТруманаАрышт8ГарнастайТэлефонГардзь🡆 More