Нацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі Беларусь

Нацыяна́льны статысты́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Белстат) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вядзеньне падлікаў.

Старшыня камітэту ды 4 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі камітэту з удзелам старшыні, ягоных намесьнікаў і кіраўнікоў цэнтральных ды мясцовых падразьдзяленьняў, падпарадкаваных камітэту ўстановаў. З 27 сьнежня 2014 году пасаду старшыні камітэту займае Іна Мядзьведзева.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура НСК РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (32 гады таму)
Штаб-кватэра Менск, Партызанскі пр., д. 12
Старшыня Іна Мядзьведзева
Першая намесьніца Ірына Кангро
Намесьнікі Алена Кухарэвіч, Жанна Васілеўская, Вольга Доўнар
Кіроўны орган Калегія
Бюджэт 81 315 млн рублёў (2010 год; 27 162 тыс $)
Колькасьць супрацоўнікаў 1500 (2018 год)
Сайт belstat.gov.by/by
Колішняя назва Дзяржаўны камітэт па статыстыцы і аналізе (да 23 верасьня 1994 г.), Міністэрства статыстыкі і аналізу (да 26 жніўня 2008 г.)

Будова

  • Апарат — 15 галоўных управаў, 2 управы й 4 аддзелы.
  • 7 управаў вобласьцяў ды Менску;
  • 6 вылічальных цэнтраў у абласных цэнтрах.

Задачы

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • распрацоўка прыёмаў падліку паводле міжнародных абавязкаў;
  • збор, апрацоўка, абагуленьне, накапленьне, захаваньне й абарона дадзеных аб падліках;
  • перадача зводных дадзеных прэзыдэнту і ягонай адміністрацыі, Нацыянальнаму сходу, ураду і яго ведамствам, Камітэту дзяржаўнага кантролю, выканаўчым камітэтам вобласьцяў ды Менску;
  • распаўсюд зводных дадзеных.

Паўнамоцтвы

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • атрыманьне ад установаў зьвестак для вядзеньня падлікаў ды стварэньня зводаў дадзеных;
  • атрыманьне зьвестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых базаў зьвестак дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне асобаў да падліковых назіраньняў;
  • бясплатнае атрыманьне ад асобаў першасных падліковых зьвестак у запатрабаваным аб’ёме і ў тэрмін;
  • бясплатнае атрыманьне ад упаўнаважаных на вядзеньне падлікаў установаў зводных зьвестак аб праведзеных назіраньнях;
  • спраўджаньне першасных зьвестак шляхам супастаўленьня са зьвесткамі першасных уліковых дакумэнтаў;
  • атрыманьне тлумачэньняў пры выяўленьні скажэньняў справаздачаў аб падліках;
  • выданьне загадаў аб выпраўленьні выяўленых скажэньняў справаздачаў;
  • ухваленьне ведамасных пастановаў;
  • прыцягненьне для распрацоўкі прыёмаў падліку навукова-дасьледніцкіх установаў, навукоўцаў і адмыслоўцаў;
  • тлумачэньне вядзеньня дзяржаўных падлікаў у сродках масавай інфармацыі;
  • супрацу з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • распаўсюд зводных зьвестак аб падліках за плату;
  • стварэньне й вядзеньне сьпісу падлікаў;
  • стварэньне, ператварэньне, касаваньне ды ўхваленьне статутаў падпарадкаваных установаў.

Мінуўшчына

За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздачаў. На кастрычнік 2018 году Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў, зь іх 93 % складалі жанчыны

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Звароты грамадзянаў // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 14 студзеня 2020 г.

Tags:

Нацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі Беларусь БудоваНацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі Беларусь ЗадачыНацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыНацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаНацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі Беларусь КрыніцыНацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіНацыянальны Статыстычны Камітэт Рэспублікі БеларусьПрэзыдэнт БеларусіСавет міністраў Рэспублікі БеларусьСтатыстыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вугорская моваУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіСакрат ЯновічКірыл РадзівонаўНародная асьветаСьпіс гарадоў БеларусіLoitumaБеларусыГомельская вобласьцьДыялекты беларускай мовы1891Данута БічэльУладзімер МаслоўскіГерб Беларусі14 красавікаСысуныДзіцячая парнаграфіяЖыве Беларусь!Арцём АрашонакМаладосьць (часопіс)Вершаваны памерГавейкаЧорны замак АльшанскіБеларуская Народная РэспублікаВялікабрытаніяЧэлесСонечная энэргіяКузьма ЧорныАнатоль СербантовічРэформа беларускага правапісу 1933 годуАндрэй Дынько.neГедзімінавічыIP-адрасЖалейка (зборнік)НаваполацакМы выйдзем шчыльнымі радаміАдвакатЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ЧалавекКасмадром імя Сатыша ДгаванаРасеяСэрбіявозПастава 69МундРыгор МарцьянаўГрупавы сэкс12 чэрвеняІталіяПарнаграфія ў ЧэхііАксана БязьлепкінаСлуцкі збройны чынЛявон ВольскіМар’ян ДуксаСаміла1877ІксвідэаДзьмухавецПрыродаКрамаКрыж Эўфрасіньні ПолацкайПТрстэнікМаршы недармаедаўУладзімер Аляксеевіч АрлоўЮры БеленькіСяргей ДавідовічЗоя КоўшКрысталь БойдБірылаЛітоўская кухаркаЎСьцяг Банглядэш🡆 More