Дзісенскае Масла

Дзі́сенскае ма́сла — гатунак масла, які вырабляўся сялянскім арцелямі Дзісенскага павету Віленскай губэрні на пачатку XX стагодзьдзя і пастаўляўся ў буйныя прамысловыя цэнтры Расійскай імпэрыі, а таксама на экспарт.

Арцельнае масларобства ўзьнікла ў Дзісенскім і суседнім Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні ў канцы XIX стагодзьдзя ў сувязі з рэзкім падзеньнем попыту на прадукцыю земляробства. Асабліва пасьпяхова разьвіваўся экспарт у Ангельшчыну. У 1905 годзе зь Дзісенскага павету было адпраўлена ў Ангельшчыну масла на 10 тыс. руб., у 1908 — на 175 тыс., і ў 1910 — на 260 тыс. руб. Дзісенскае масла займала адно зь першых месцаў на ангельским рынку і каштавала на 2—4 шылінгі даражэй, чым іншыя гатункі масла з Расейскай імпэрыі. Яно збывалася без пасярэднікаў цераз транспартную кантору «Гергард і Гей» у Лёндан і Лідс. Па прыбыцьці ў Ангельшчыну па пошце высылаўся аванс ад 36 до 45 р. за бочку, рэшта — пасьля поўнай рэалізацыі. На жаль, арцельныя пастаўшчыкі не паспрабавалі зарэгістраваць адмысловай гандлёвай маркі, і дзісенскае масла пастаўлялася пераважна пад маркай «галшцінскага». Пасьля Першай сусьветнай вайны замежны рынак і высокая рэпутацыя дзісенскага масла былі страчаныя назаўжды.

Літаратура

    Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Хаім Бейлькін, Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Tags:

Віленская губэрняДзісенскі паветМаслаРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раіса БаравіковаДж (дыграф)Міхась БельскіСыкхізмВольны хорКліматГенадзь Валер’евіч ШутаўПэтэр ПэлегрыніЛацінская моваАрцём АрашонакСяргей НавумчыкУправа КДБ па Віцебскае вобласьціМаксім ГарэцкіFTPНідэрляндыМаларытаВіды сувязі словаўПрыслоўеВарончаЯстГішпаніяУфаГарнастайУсебеларускі народны сходБітва пад ВоршайЗалаты стандартШатКазахстанРод (біялёгія)2020-яВершаваны памерТутэйшыя (п’еса)Вольга Караткевіч1919Каханьне без пранікненьняЛявон ВашкоПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуДотык пісі рукоюСухотыСьпіс беларускіх імёнаўБаўгарыяАрхаізмПорнасайтОўручМікола ПапекаЖамойтыЛеўкацыт2005Калінінская акругаЭдуард ВаласевічЛепельНасельніцтва БеларусіТаронтаТаварыства беларускай школыБеларуская ВікіпэдыяПарнаграфія для жанчынБеларуская моваБеларускі нацыянальны стройЯн СерадаПётар МашэраўАнтонімы🡆 More