Арганічнае Земляробства

Арганічнае земляробства — вядзеньне земляробства пры дапамозе арганічных угнаеньняў і спадарожных пасадак замест пэстыцыдаў.

Арганічнае Земляробства
Арганічная агародніна (2010 год)

Прадугледжвае пазьбяганьне выкарыстаньня іянізавальнага выпраменьваньня і трансгенных арганізмаў. У 2014 годзе плошча пашы пад арганічнае земляробства ў Эўропе дасягнула 7,4 млн гектараў. На 2020 год ахоплівала 75 млн гектараў, якія складалі 1,6 % сусьветных угодзьдзяў. Звыш паловы такіх земляў прыпадала на Аўстралію, дзе ў 1944 годзе заклалі прынцыпы такога земляробства. Большасьць правілаў адпаведнага земляробства вызначаў Міжнародны саюз рухаў арганічнага земляробства (Нямеччына), заснаваны ў 1972 годзе.

Спосабы аховы расьлінаў

Арганічнае Земляробства 
Арганічныя палеткі бульбы (2008 год)
  • Адпужваньне. Шкодных вусякоў адпужваюць рэзкім пахам аксамітак і календулы, палыну і піжмы. Іх рассаджваюць вакол ягадных хмызьнякоў і паводле пэрымэтру агарода. Расаду капусты пасьля перасадкі ў адкрыты грунт прысыпаюць драўляным попелам, што ўгнойвае глебу і прыводзіць у разгубленасьць крыжакветных блошак.
  • Маскаваньне. Сумешчаныя і ўшчыльненыя пасадкі найбольш карысныя для агарода, а таксама ў кветніку і пладова-ягадным садзе. Расьліны садзяць уразнабой, перамяжоўваюць і чаргуюць іх, каб шкоднікі не знайшлі мэтавую расьліну. Пару шэрагаў парэчак могуць падзяліць малінамі дзеля большай захаванасьці.
Арганічнае Земляробства 
Сумешчаныя пасадкі арганічнай агародніны (2005 год)
  • Адцягненьне. У кутку сада побач з агародам або кветнікам пакідаюць крыху шматгадовага пустазельля. На лекавы рамонак і чартапалох зьлятаецца тля. На заквітнелы хмызьняк хрэну зьбіраюцца вусені. Пры такім суседзтве вусякі аддаюць перавагу больш смачнаму пустазельлю замест садовых расьлінаў. Пры гэтым з аднаго пустазельля лягчэй сабраць шкоднікаў. Таксама іх магчыма зьнішчыць разам з тым пустазельлем.
  • Прыцягненьне прыродных ворагаў шкоднікаў. Пчолаў і чмялёў завабліваюць высадкай меданосаў, каб тыя квітнелі безупынна адно за адным. Увесну выкарыстоўваюць бэз і вярбу, мядунку і крокусы, пралескі і дэкаратыўныя цыбулі. Пчолаў таксама прыцягваюць квітненьне бружмелі і вішні, каліны і парэчак, а таксама яблыні. На пачатку лета квітнеюць аквагілея і барага (агурочная трава), духмяны гарошак і герань, дэльфініюм і званочак, ільвіны зеў і кізільнік, каціная мята і мардоўнік, а таксама чабор. Пры канцы лета — касмэя і настурка, пурпурны расходнік і фацэлія, цыкорыя і эхінацэя. Найлепш высаджваць расьліны на сонца скапленьнямі, каб апыляльнікам было лягчэй іх адшукаць. У куце саду пакідаюць купку будаўнічага сьмецьця з цэглы і шыфэру, каб стварыць умовы для жыцьця карысных відаў. За адрынай каля плота складаюць ламачча, бо вожыкі любяць галінкі. У сваю чаргу вожыкі пазбаўляюць сад ад смаўжоў. Сажалка з воднымі расьлінамі на дзялянцы прыцягвае жабаў, якія ядуць вусякоў. Пры пакосе для сховаў дробных зьвяркоў пакідаюць кавалачак саду ў гушчы хмызьнякоў далей ад праходаў. Урэшце, падчас квітненьня расьлінаў устрымліваюцца ад распыркваньня сродкаў барацьбы з пустазельлем, каб пазьбегнуць шкоды вусякам-апыляльнікам.
  • Зьнішчэньне пустазельля. Для прыгатаваньня рашчыны выкарыстоўваюць 3,8 літра воцату, паўшклянкі солі і некалькі кропляў вадкага мыла, каб кроплі рашчыны прыліпалі да пустазельля. Ранкам сонечнага дня пустазельле апырскваюць атрыманай сумесьсю, каб за 24 гадзіны атрымаць вынік. Гэтая сумесь вымывае з глебы пажыўныя рэчывы, таму яе выкарыстоўваюць у месцах адсутнасьці культурных пасадак на дарожках, унутраных панадворках і пад'язных шляхах. Каб пазьбегнуць паўторнай апрацоўкі супраць пустазельля прымяняюць 20%-вы воцат замест 5%-вага.

Беларусь

Арганічнае Земляробства 
Парнік з арганічнымі таматамі (2002 год)

9 лістапада 2018 году А. Лукашэнка падпісаў Закон Беларусі «Аб вытворчасьці і абарачэньні арганічнай прадукцыі», які набыў моц 18 лістапада 2019 году праз год пасьля абнародаваньня. Паводле 14-га артыкула Закону, пры арганічнай вытворчасьці варта было: даваць жывёлам корм, выраблены без выкарыстаньня хімічных распушчальнікаў; узнаўляць жывёлаў прыродным чынам без гарманальнага лячэньня і перасадкі зародкаў; утрымліваць пчолаў у вульлях з прыродных матэрыялаў. Сярод іншага, патрабавалася пазьбягаць прымяненьня іянізавальнага выпраменьваньня і выкарыстоўваць:

  • вадаёмы і зямельныя дзялянкі без падвержанасьці забруджаньню адкідамі, радыёактыўнымі і хімічнымі рэчывамі;
  • арганічныя ўгнаеньні і сродкі аховы расьлінаў;
  • арганізмы з прыроднай будовай генаў;
  • арганічныя лекі і біялягічна актыўныя дадаткі.
Арганічнае Земляробства 
Прышчэпленыя каровы на арганічнай фэрме (2012 год)

На лістапад 2019 году 25 гаспадарак Беларусі займаліся арганічным земляробствам. Сярод іх, 6 гаспадарак месьцілася ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. У якасьці зялёных угнаеньняў на адпаведных палетках сталі выкарыстоўваюць пасевы гарчыцы і азімага жыта, лубіна і масьлічнай рэдзькі, а таксама рапса. Падчас квітненьня або зьяўленьня насеньня гэтыя зялёныя ўгнаеньні заворвалі. У выніку іх насеньне асыпалася і прарастала да восені, што павышала ўрадлівасьць глебы ўдвая. Гэта дазваляла замяніць да 40 тонаў угнаеньняў на гектар.

Крыніцы

Tags:

Пэстыцыд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Максім ЛужанінВалянцін АкудовічДзьвінскАляксей ПысінПасадобльАпостальскі сымбаль верыЗона маўчаньняШчучынЛідзкае піваБерасьцейская вобласьцьГаштольд (імя)Васіль БыкаўСкірмантНясьвіжУладзімер МулявінIBMФундацыя «Вікімэдыя»НаркамаўкаІльля ДубінецЎэст Гэм ЮнайтэдАфарызмКліматРэжым ЛукашэнкіУкраінцы.nuНовая зямля.vcБудзьма беларусамі!МагілёўМы, беларусыMemento moriРаніца (Бэрлін)Вацлаў ЛастоўскіУладзімер Арлоў (гісторык)ЛеўАкторы парнафільмаўЦарква Сьвятога Духа (Менск).itЛезьбіянстваСавілаСельская гаспадарка2006Гімн МагілёваНародны АльбомСяржук Сокалаў-ВоюшПРатушаКонкурс песьні ЭўрабачаньнеІван ЦерцельМастацкая літаратура (выдавецтва)БабёрБраніслаў ТарашкевічДрама (аповесьць)СлановыяЛацінкаІван Арашкевіч1943Парнаграфія ў ЗШАСьпіс марак аўтамабіляўЭйсімонт🡆 More