Імя Гаштольд

Гаштольд (Гаштальт), Гастаўд (Гашталт, Каштаўт, Кашталт, Гажтаўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Gastold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gast + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гаштальт, Гашталт, Гастаўд, Кашталт, Каштаўт, Гажтаўт
Вытворныя формы Гестаўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гаштольд»

Паходжаньне

Гасьцівалд або Касталд, пазьней Гастальд або Гаштальд (Gastivald, Castald, Gastaldius, Gastold) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'.

Адпаведнасьць імя Гастаўт (Гайстаўт) германскаму імю Gastaldius (Castaldius, Castald) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Германскае паходжаньне імя Гаштольд (Gasztołt, Gastoldus, Gastawdus, Gastowdus) таксама сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Гастоўт (Гастольд) складаецца з асноваў -гаст- і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda, германскага þeudo 'род, народ'. Такім парадкам, імя Гастоўт азначае «род вандроўнікаў». Паводле Алёхны Дайліды, гэтае імя таксама можа мець повязі з гоцкім gastalds 'прагавіты' (у лянгабардаў была назва пасады gastaldus, якая азначала 'памочнік, дарадца').

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Гастаўд (Gastaud), Гастальд (Gastold), Гаштальд (Gasztold) і Гашталд (Gasztołd).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: von Gastowtendorf ij myle bes czu Manewidendorf… von Manewidenhof ij myle bis czu Trabow (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); Andrea alias Gastold Vilnensi capitaneis (Andreas alias Gastold; 1 чэрвеня 1387 году); Кгастовтъ (1387—1392 гады, 27 верасьня 1432 году, 25 верасьня 1433 году); Gastouti (1387—1394 гады); Stanislao alias Gastoldo (25 траўня 1391 году); hauptman Gastoud (Хроніка Віганда); Gastoldo (Gastold; 2 лютага 1395 году); Gastod (23 красавіка 1398 году); Gastudt, houptman czu Crewen, Gostud, capitaneus in Krewa (12 кастрычніка 1398 году); Gastold cum filio Taliwusch (18 студзеня 1401 году); Gastolt (17 жніўня 1404 году); Gawstad (1412 год); cum Johanne Gastoldi, Johannes Gastoldi, Johannem Gastoldi (2 кастрычніка 1413 году); Gacztoldo (28 сьнежня 1429 году); Gastoldus Monyvidowicz (29 лістапада 1430 году); Iwaschko Gastoldus (22 чэрвеня 1431 году); pro Gastoldo (26 ліпеня 1432 году); her Gastolde (4 верасьня 1432 году); Gastolth (15 кастрычніка 1432 году); Iwaszkonis Gastoldi [sigilla] (20 студзеня 1433 году); Joannes alias Gaschthowth (31 ліпеня 1433 году); Iwaschko Gadastoltowicz (27 лютага 1434 году); Iwaschko Gastolthowicz (7 лютага 1435 году); Iwasko alias Gasztold (19 красавіка 1437 году); Iwaschko Gastold (1441 год); пан Кастолтъ виленьский воевода (23 сакавіка 1443 году); воевода виленский панъ Кгастовтъ (1 чэрвеня 1445 году, 8 студзеня 1452 году); domini Iusconis filii domini Gastoldi (1447 год); domini Clauko filii Gasthult (1449 год); Gastold (10 лістапада 1453 году); Juskone Kosthołtowicz (21 лютага 1457 году); панъ Мартинъ Кгаштовътовичъ (23 жніўня 1482 году); Kostowt (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.); по Станиславу Албрахтовичу Кгаштолте, воеводе троцком и по матере его панеи Албрахтовой Кгаштолтовой (1548 год); мещане… Кашътовътъ (1552 год); Лукъянъ Манковъ зъ братаничомъ Кгаштолтомъ (12 ліпеня 1560 году); Gregorius Gostowt, Daniel Gostowt, Mikołaj Gosztof(t), Jerzy Gosztowt, Daniel Gosztowt (20 кастрычніка 1655 году); Kazimierzem Kosztoftem… w akademii Wileńskiey studuiącemi (29 ліпеня 1676 году); fundaciy kniaza Wiereiewskiego Gasztalta (1680—1682 гады); Kazimierzem Gasztoltem (22 красавіка 1688 году).

Носьбіты

Гоштаўты гербу Сыракомля і Каштаўты (Kasztowt) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні.

Гоштаўты (Gosztowt) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету.

Гошталды-Туры на Зубачах — літоўскі шляхецкі род.

Гажтаўты (Gożtowt) гербу Сыракомля — літоўскі шляхецкі род.

У XVI ст. існавала «поле» Гастоўтава або Гастоўтавічы (Гастовтово, Гастовтовичи), маёнткі Гастоўты (Гастовты) і Гаштоўтавічы (Гаштовтовичи) у Жамойцкім старостве.

На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Гаштоўцішкі, у гістарычнай ПрусііГайштаўдэн.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Імя Гаштольд ПаходжаньнеІмя Гаштольд НосьбітыІмя Гаштольд Глядзіце таксамаІмя Гаштольд КрыніцыІмя Гаштольд ЛітаратураІмя Гаштольд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Покуць26 красавікаІмёны ліцьвінаўМужчына зьверхуЮры ГумянюкВінцэсь МудроўХатыньПалямонавічыЯзафат КунцэвічТрыбуна працыБудынак1891МіндоўгАльтэрнатыўная парнаграфіяРаскіданае гняздо (п’еса)Ойча нашСакуныПарнакапытныяВасіль ІгнаценкаСмаленскДзейнікЛеанід ДайнекаГрамадзкі набытакЗборная Ангельшчыны па футболеНямецкая моваАляксей БацюкоўІнтэрстэларАлесь СавіцкіВадзім БолбасБелазарКавалёўСямейства (біялёгія)ЭякуляцыяМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніМаксім ГарэцкіРасейская моваПаўлюк ТрусФранцыск Скарына23 красавікаАндрэй АлександровічЗа Беларусь!ШчучынАўстрыяСказІзбут2022ПарнаграфіяНазоўны склонАндрэй Хадановіч24 красавіка.slЯгайла (імя)СубтытрыМэдаль Францішка СкарыныАнальны сэксІгар БабкоўЛетувісыВільняЗнакі прыпынкуУрліхСяргей НавумчыкПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)МаркёрЛагойскБаўгарская моваЮлі Таўбін🡆 More