Віленска-Радамская Унія

Ві́ленска-Ра́дамская у́нія — дзяржаўная і палітычная дамова ВКЛ і Польскага каралеўства, заключаная ў Вільні і ратыфікаваная Кароннай Радай у Радаме ў 1401 годзе.

Па ўмовах уніі ВКЛ заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай. Пажыцьцёва перадавала кіраўніцтва ВКЛ вялікаму князю Вітаўт з захаваньнем вярхоўнай улады Ягайлы. Пасьля сьмерці Вітаўта ўлада пераходзіла да Ягайлы ці ягоных законных нашчадкаў.

Віленска-Радамская унія
ВКЛ і Польшча ў 1386—1434 гг.
ВКЛ і Польшча ў 1386—1434 гг.
Падпісаная 1401
 ·  месца Радам (Польшча)
Бакі Вялікае Княства Літоўскае
Польскае Каралеўства

Унія ацэньваецца як узмацненьне літоўска-польскіх стасункаў.

Перадумовы

У 1399 годзе падчас родаў памерла каралева польская Ядзьвіга, не пакінуўшы Ягайлу нашчадкаў. Калі б польскія шляхцічы прымусілі Ягайлу адмовіцца ад трону, яму б давялося спрабаваць вярнуць сабе княскую пасаду ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вітаўт, у сваю чаргу, мусіў бы ці вярнуцца ў Троцкае княства, ці распачаць чарговую грамадзянскую вайну.

На сходзе ў 1398 годзе літоўскія і рускія князі ды баяры абвясьцілі Вітаўта самастойным кіраўніком дзяржавы, якая стала называцца Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамайцкае. Аднак у наступным годзе Вітаўт пацярпеў трагічную паразу ад татараў на Ворскле. Акрамя таго, выбухнулі паўстаньні ў Смаленскім княстве, Ноўгарадзкай і Пскоўскай рэспубліках. Гэтыя чыньнікі таксама прымушалі яго да заключэньня пагадненьня зь Ягайлам.

Заключэньне

Перамовы пачаліся ў сьнежні 1400 году ў Горадні. Унія была падпісаная ў трох асобніках: першы акт падпісаны Ягайлам (арыгінал не захаваўся), другі Вітаўтам і літоўскай шляхтай (18 студзеня 1401 году ў Вільні). Віленскую дамову 11 сакавіка 1401 году пацьвердзіла каронная рада ў Радаме, прызнаючы пажыцьцёвы тытул вялікага князя літоўскага за Вітаўтам.

Вялікі князь Вітаўт прызнаваў уладу Ягайлы (які атрымаў тытул найвышэйшага князя Літвы, што падкрэсьлівала яго верхавенства) і абавязваўся разам зь літоўскімі баярамі далучыць Літву да Каралеўства Польскага. Літоўская і польская шляхта дамовіліся не абіраць новага польскага караля бяз згоды абодвух бакоў. На момант падпісаньня вуніі ні Вітаўт, ні Ягайла ня мелі нашчадкаў, аднак кожны спадзяваўся, што ягонаму будучаму сыну дастанецца ў спадчыну Вялікае Княства і Карона.

Значэньне і наступствы

Беручы пад увагу сьмерць каралевы Ядзьвігі ў 1399 і брак патомства ад яе шлюбу зь Ягайлай, літоўскія баяры атрымалі магчымасьць у выпадку сьмерці караля супольна з польскімі панамі абіраць новага манарха.

Бакі дамовіліся пра супольны саюз для ўзаемнай абароны, што дазволіла Вітаўту зладзіць наступ супраць крыжакоў і ініцыяваць першае жамойцкае паўстаньне. У канчатковым выніку супольныя дзеяньні літоўска-польскага хаўрусу дазволілі атрымаць вырашальную перамогу над Тэўтонскім Ордэнам у Грунвальдзкай бітве.

Ацэнкі

Падпісаньне дамову па-рознаму трактуецца летувіскімі і польскімі гісторыкамі. Некаторыя называюць гэта Вітаўтавай памылкай, бо гэта пазбавіла яго магчымасьці атрымаць тытул караля Літвы. Іншыя сьцьвярджаюць, што гэта была саступка Польшчы, пляны якой пра інкарпарацыю Вялікага Княства ў яе склад праваліліся. Больш позьнія дасьледваньні не надаюць асаблівай значнасьці пагадненьню, называючы яго звычайнай мадыфікацыяй літоўска-польскіх стасункаў, паўсталых у 1392 годзе.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Бардах Ю., Леснодорский Б., Пиетрчак М. История гос-ва и права Польши. — М.: 1980.
  • Sebastian Piątkowski = Radom - zarys dziejów miasta. — Radom: 2000. — ISBN 83-914912-0-X

Tags:

Віленска-Радамская Унія ПерадумовыВіленска-Радамская Унія ЗаключэньнеВіленска-Радамская Унія Значэньне і наступствыВіленска-Радамская Унія АцэнкіВіленска-Радамская Унія Крыніцы і заўвагіВіленска-Радамская Унія ЛітаратураВіленска-Радамская УніяВКЛВільняВітаўтПольскае Каралеўства (1385—1569)РадамЯгайла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар МакедонскіУсевалад ІгнатоўскіМаркёрПлоцевы актЯн ЗбажынаПаўночна-Заходні крайСонечная энэргіяЭнцыкляпэдыяСтарабеларуская моваБуценьЛінкарАндрэй ХадановічРэлігія ў БеларусіКампутарная сеткаЧорная дзіркаВэб-сэрвэрВіды сувязі словаўУладзімер ДубоўкаТып (біялёгія)Польская моваВішнеў (Менская вобласьць)Беларуска-літоўскія летапісыБеларусыУладзімер ЛенінСамагубстваДотык пісі рукоюАлесь ЖукКунілінгусЗьмітрок БядуляЛяхавіцкі замакВалерыя КуставаЯзэп ЛёсікГішпаніяБеларуская АЭССказПесьня пра зубраАршанскі чыгуначны вузелÆЛесКрумкачДарожная сеткаGoogleБеларуская моваУсебеларускі народны сходКузьма ЧорныРагнеда1467Сьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваКові (рэжысэр)Алесь СавіцкіМоладава (Берасьцейская вобласьць)Бітва пад ВоршайМікіта НескаромныЮры ГагарынЯн ГляўбіцГабрэіЛявон ВашкоЯнка СіпакоўРэч ПаспалітаяБрыгада (войска)FTPВікіпэдыя1980ЛікСалігорскБабёрЗаходнерусізмУзвышша (часопіс)Андрэй КурэйчыкФрыдрыхАляксей Пысін2024Русіфікацыя🡆 More