Вішня

Ві́шня (па-лацінску: Cerasus) — расьліна падроду Вішня роду сьліва.

Вішня
Вішня
Квітнеючая вішня
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадРужакветныя
СямействаРужавыя
РодСьліва
ПадродВішня
Даччыныя таксоны

Чарэшня (Prunus avium)
Вішня лямцавая (Prunus tomentosa)
Вішня кіслая (Prunus cerasus)
Вішня горкая (Prunus emarginata)
Вішня стэпавая (Prunus chamaecerasus)
Вішня звычайная (Prunus vulgaris)

Вішня японская (Prunus serrulata)
Бінамінальная намэнклятура
Cerasus
ITIS 24773 ·

Батанічнае апісаньне

Вішня 
Вішня кіслая. Батанічнае аздабленьне кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
Вішня 
Кветкі вішні
Вішня 
Амброджыё дэ Прэдыс. «Партрэт дзяўчынкі з вішнямі» (Мэтраполітэн)
Вішня 
Плады вішні

Дрэва вышынёй да 10-20 м.
Лісьце чаргаванае.
Кветкі найчасьцей белыя, зьвісаюць парасончыкамі.
Плод — касьцянка, сьветла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру; утрымлівае цукры, арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, вітаміны.
Костка круглая, гладкая.

Віды

  • Вішня звычайная — дрэва, парасткі якога растуць з карэньня; лісьце зусім голае, чаранкі лісьця без залозак.
  • Вішня стэпавая — невысокі куст; усе часткі драбней, чым у вішні звычайнай; сустракаецца як дзікая расьліна ў Паўднёвай і Сярэдняй Расеі.
  • Чарэшня — дрэва без карэнных парасткаў; лісьце зьнізу зьлёгку пушыстае; чаранкі лісьця ў аснове пласьцінкі забясьпечаны двума залозкамі.
  • Сакура

Культывацыя

Вішня — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скарасьпеласьцю й штогадовым плоданашэньнем. З амаль 150 відаў падроду вішні ў стварэньні культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня кіслая й стэпавая. Пры гэтым першая ў дзікім стане не выяўлена й, як лічаць, зьяўляецца вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай з чарэшняю.

На Беларусі расьце 6 відаў. Найбольшае гаспадарчае значэньне маюць вішня звычайная, ці кіслая, якая вырошчваецца па ўсёй тэрыторыі краіны, і чарэшня, якая ў большай ступені прымеркавана да паўднёвых рэгіёнаў. Пачынаюць плоданасіць на 3-4-ы год, пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня да 12-15 гадоў. Плады высьпяваюць пераважна ў ліпені. Выведзены сарты, якія адрозьніваюцца павышанай зімаўстойлівасьцю й плоднасьцю.

Вонкавыя спасылкі

Вішня  Вішнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вішня Батанічнае апісаньнеВішня ВідыВішня КультывацыяВішня Вонкавыя спасылкіВішняЛацінская моваРод (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Францішак Скарына.gf2007Полацкае княстваВарончаСказІльдэфонс Бобіч.mcДанія19941970.amВялікае Княства ЛітоўскаеВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.tmМіжнародны фанэтычны альфабэт.mp.bb.ddУрад Эстоніі ў эміграцыі1969QR-кодІтальянская моваБітва пад КейданаміНікалё Мак’явэльліКароніс (тэкставы сымбаль)Лацінская мова.jpІнтэробагІсус ХрыстосКузьма ЧорныНямецка-савецкая вайнаЭканамэтрыкаГод.twІндаэўрапейскія мовы.bvПлютон.stБусел белыЦмок.svЧапяла1926Францішак АляхновічБеларуская грэка-каталіцкая царкваЗагадкаІгар ТурАбортФранцішак БагушэвічКарл XII20204.chСлова пра паход Ігараў.cmАдраджэньне мовыГуда (імя)Коўна.nfЛязьбійская парнаграфіяЖабінкаўскі раёнМіхаіл Орда.sz1997Рыгор Барадулін.sy.niYouTube.it.kgАрхікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)Янка МаразовічБісэксуальная парнаграфіяwzes5Сяргей Прытыцкі🡆 More