Насеньне: зародкі расьлінаў

Насе́ньне — асаблівая мнагаклетачная структура складанай будовы, якая служыць для размнажэньня й расьсяленьня насенных расьлінаў, звычайна разьвіваецца пасьля апладненьня зь семязачатку (перайначаны жаночы спарангій) і якая зьмяшчае зародак.

Насеньне: Памеры, Роля, Беларусь
Насеньне дзьмухаўца

Памеры

Мінімальныя памеры маюць насеньне архідных і заразіхавых; іх маса складае 0,001—0,003 мг. Максымальнага памеру дасягае насеньне сэйшэльскай пальмы Lodoicea maldivica (маса каля 20 кг).

Роля

Многія арганізмы (ад грыбоў і бактэрыяў да птушак і сысуноў) сілкуюцца ў значнай ступені, а часам і выключна насеньнем. Насеньне складае аснову ежы такіх жывёлаў, як некаторыя насякомыя й іхныя лічынкі (напрыклад, мурашы-жняцы), зернеедныя птушкі, грызуны (бурундукі, вавёркі, хамякі й інш.).

Аснову рацыёну чалавека з часоў узьнікненьня земляробства ў большасьці рэгіёнаў сьвету таксама складае насеньне, у першую чаргу, культурных злакаў (пшаніцы, рысу, кукурузы й інш.). Галоўнае пажыўнае рэчыва, зь якім чалавецтва атрымлівае найбольшую колькасьць калорыяў, — крухмал, які зьмяшчаецца ў насеньні злакаў. Важнай крыніцай бялкоў для чалавецтва служыць таксама насеньне бабовых расьлінаў — соі, фасолі й інш. Насеньне зьяўляецца асноўнай крыніцай расьлінных алеяў, якія здабываюць з насеньня сланечніку, рапсу, кукурузы, ільну, бавоўны й многіх іншых алейных культур.

Беларусь

Улетку 2013 году 76% пасяўных плошчаў у краіне займалі 316 гатункаў насеньня збожжа і зернебабовых беларускай сэлекцыі, вартасьць якіх перавышала $700 млн. У 2013 годзе УП «Навукова-практычны цэнтар земляробства» (Жодзін, Менская вобласьць), якое належала Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паставіла ў 35 вобласьцяў Расеі звыш 70 гатункаў насеньня збожжа ўласнай сэлекцыі, а таксама насеньне алейных і зернебабовых культураў. Агулам насеньнем з жодзінскага «НПЦ земляробства» за мяжой засеялі звыш 2 млн гектараў, у тым ліку ў Латвіі, Летуве і Ўкраіне, Ангельшчыне і Нямеччыне.

У 2022 годзе беларускае насеньне скарысталі на 67 % пасяўных плошчаў. На больш як 80 % плошчаў беларускія гатункі выкарысталі пры пасеве пшаніцы і трыцікале, рапсу і грэчкі, а таксама проса. За 2007—2022 гады доля айчыннага насеньня кукурузы ў насенным фондзе дасягнула 70 %, хоць 15-ю гадамі раней такое насеньне адсутнічала.

Крыніцы

Tags:

Насеньне ПамерыНасеньне РоляНасеньне БеларусьНасеньне КрыніцыНасеньнеАпладненьне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БеларусыАкінчыцыПаўстаньне 1794 годуІнфармацыйныя тэхналёгііУліковы запіс MicrosoftМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашГарадзішча Замэчак (Заслаўе)FTPПрыдатак (мовазнаўства)СаратаўУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПрыназоўнікШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьняхГарацыё НэльсанБацькаўшчынаШклоўЎіндгукБраты-мусульманеМарат КазейРамэнМы выйдзем шчыльнымі радаміПохва (неадназначнасьць)Мы, беларусыЙРасейская акупацыя БеларусіКарэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаСухотыКобрынскае княства1991Гумно20052009Уладзімер Аляксеевіч АрлоўЗьвязда (Менская вобласьць)Аральны сэксАлесь СавіцкіСувязь (тэхніка)АнархізмАлесь ПісьмянкоўMemento moriЭратычнае мастацтваРаман СкірмунтПаўднёва-Ўсходняя АзіяПарнаграфія-гонзаУладзімер ЛіпскіСамасейДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьВіцебская вобласьцьАндрэй ФедарэнкаАмсьціслаўПанцеляймон ПанамарэнкаІліядаЛеўкацытСяргей ДавідовічСудаЯўгенія ЯнішчыцНарвідПастава 697 (лік)Чорны сьпіс ЭўразьвязуJavaКанюшынаАлесь КажадубФабрыкацыя супраць труса РоджэраВіцебскі паветЭякуляцыяАбрэвіяцыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуШпакКазімер ЯгайлавічЗнак бяды (фільм)Марыя МартысевічMozilla Firefox🡆 More