Жодзін: горад у Менскай вобласьці Беларусі

Жо́дзін, Жодынь (афіцыйная назва — Жо́дзіна) — места ў Беларусі, на рацэ Плісе.

Уваходзіць у склад Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 64 559 чалавек. Знаходзіцца за 50 км на ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе МенскВорша; чыгуначная станцыя на лініі МенскВорша.

Жодзін
лац. Žodzin
Царква і касьцёл
Царква і касьцёл
Жодзін: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Жодзіна
Першыя згадкі: 1643
Горад з: 1963
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Старшыня гарвыканкаму: Зьміцер Заблоцкі[d]
Плошча: 23,21 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 64 559 чал.
шчыльнасьць: 2781,52 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17 75
Паштовы індэкс: 222160–222169
СААТА: 6413000000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. / 54.1; 28.35 28°21′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 28.35° у. д. / 54.1; 28.35
Жодзін на мапе Беларусі ±
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін
Жодзін: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Старонка ў сеціве

Жодзін — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Жодзін мае балцкае паходжаньне ад асновы zodis — 'слова'. У гістарычных крыніцах таксама сустракаюцца назвы Жодынь, Жодзіна Слабада, Багуслаў Поле.

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Жодзін. Цяперашняя афіцыйная форма Жодзіна (рас. Жодино) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Жодзін: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Багуслаў Радзівіл

У 1643 годзе князь Багуслаў Радзівіл заснаваў мястэчка, якое першапачаткова мела назву Багуслаў Поле. У гэты час тут было 400 пляцаў. На 1675 год у Багуславе існавалі вуліцы Менская, Жодзінская, Барысаўская, Смалявіцкая і Мезавая. Пад 1688 годам упамінаецца вёска Жодзіна Слабада на рацэ Паджодзінцы, у Менскім ваяводзтве, якая знаходзілася ў валоданьні Радзівілаў.

Жодзін: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб «Трубы»

На 1781 год у Жодзіне быў 41 двор і тры вуліцы (Барысаўская, Менская і Жодзінская).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Жодзін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У 1871 годзе з завяршэньнем будаваньня Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі ў Жодзіне пачала працаваць чыгуначная станцыя. На 1895 год у вёсцы было 32 двары, на 1897 год — 97 гаспадарак, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, вадзяны млын, кузьня, карчма і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Жодзін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жодзін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году Жодзін займалі польскія войскі. У 1924 годзе ён стаў цэнтрам сельсавету Смалявіцкага раёну. На 1926 год у вёсцы было 193 двары, дзейнічала царква, працавалі 2 пачатковыя школы, клюб-чытальня, 2 кузьні, 2 сталярні, млын, 2 крамы. У 1931 годзе пачала працаваць 7-гадовая школа.

У Другую сусьветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Жодзін знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 21 студзеня 1958 году адбылося аб’яднаньне селішчаў Смалявіцкай ДРЭС, завода дарожных і мэліярацыйных машынаў і суседніх вёсак Зарэчча і Крушынкі ў гарадзкі пасёлак Жодзін. У 1958 годзе ў мястэчку заснавалі Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).

7 сакавіка 1963 году Жодзін атрымаў статус места (гораду абласнога падпарадкаваньня). 22 верасьня 1998 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб «у чырвоным полі „вараскай“ тарчы срэбная жаночая постаць трымае шчыт з гербам „Трубы“».

16 жніўня 2020 году ў Жодзіне прайшоў Марш за свабоду

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 697 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 818 чалавек; 1926 год — 994 чал.; 1970 год — 22,1 тыс. чал.; 1991 год — 56 тыс. чал.; 1994 год — 60 тыс. чал.; 1997 год — 59,9 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 724 чал. (перапіс); 2016 год — 63 888 чал.; 2017 год — 64 303 чал.; 2018 год — 64 559 чал.

Нацыянальны склад

Нацыянальны склад паводле перапісу насельніцтва Беларусі 2009 году
Разам Беларусы Расейцы Украінцы Палякі Азэрбайджанцы
61 724 54 149 87,73 % 4968 8,05 % 741 1,2 % 217 0,35 % 85 0,14 %
Цыганы Татары Армяне Летувісы Габрэі
55 0,09 % 47 0,08 % 46 0,07 % 26 0,04 % 16 0,03 %

Рэлігія

У 1990-я гады ў Жодзіне збудавалі цэрквы Багародзіцы Збавіцельніцы, Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, а таксама касьцёл Маці Божай Фацімскай. 13 траўня 2017 году арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у час Сьвятой Імшы абвясьціў пра ўстанаўленьне касьцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіне дыяцэзіяльным санктуарыюмам.

Адукацыя

У месьце працуюць політэхнічны тэхнікум, прафэсійны ліцэй, 2 гімназіі, 9 школаў, 20 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 7 бібліятэк, 2 палацы культуры, 2 кінатэатры.

Мас-мэдыя

Выдаецца мясцовая газэта «Жодзінскія навіны(en)».

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Калініна вуліца Рынкавая вуліца
Маскоўская вуліца Падасоўская вуліца

Эканоміка

Жодзін: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
БелАЗ

Прадпрыемствы электраэнэргетыкі, машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, харчовы, лёгкай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

  • Беларускі аўтамабільны завод. Выпускае магутныя кар’ерныя самазвалы БелАЗы магутнасьцю 30 да 320 тон, вядомыя па ўсім сьвеце. На заводзе працуюць прыкладна 11 тысячаў жыхароў гораду — прыблізна кожны шосты.
  • Трыкатажная фабрыка «Сьвітанак»
  • Кавальскі завод цяжкіх штамповак

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Жодзінскі дом-музэй А. Купрыянавай, у якім экспануюцца асабістыя рэчы сям’і Купрыянавых, прадметы побыту даваеннага і ваеннага часу. Спыніцца можна ў гатэлях «Дружба» і «Раніца».

Помнікі: маці-патрыётцы, Купрыянавым

Славутасьці

  • Капліца (1864)

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Міхала Арханёла (1864)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Жодзін НазваЖодзін ГісторыяЖодзін НасельніцтваЖодзін ЗабудоваЖодзін ЭканомікаЖодзін Турыстычная інфармацыяЖодзін ГалерэяЖодзін АсобыЖодзін КрыніцыЖодзін ЛітаратураЖодзін Вонкавыя спасылкіЖодзінБеларусьВоршаГорадМенскМенская вобласьцьПліса (прыток Бярэзіны)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АльпыЯнка МаўрФрыдрых ШылерЛіцьвіныФэеноорд РатэрдамРэйтан (карціна Яна Матэйкі)ТарутКаскадныя табліцы стыляўБаранавічыАльгерд БахарэвічПорнгабАрмянеРабінаАндрэй ДынькоЯнка КупалаISSNСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛетуваМенскУладзімер КонанАлесь БадакАнтон ЛуцкевічПарнаграфія ў ЯпонііЦягнікРасейская акупацыя БеларусіІван АрашкевічРэстаранРэформа беларускага правапісу 1933 годуСоня садоваяІўрытУсевалад ІгнатоўскіПаўстаньне 1794 годуФранцішак СкарынаЛюбчаПадвойнае пранікненьнеАўганістанОйча нашНафтаЛідаФашызмПятрусь БроўкаГалоўная старонкаЯн ЧыквінC++Дыссацыяльны разлад асобыВікіцытатнікБісэксуальная парнаграфіяГлеб ЛабадзенкаТонгаГайла (імя)СмаленскБандароўнаНаша НіваЗаходняя БеларусьТроп (літаратуразнаўства)Генадзь КарпенкаГенадзь ПашкоўБеларускія немцыЛацінкаМядзьведзевыя1200Хартум1951Францыя27 красавікаЖодзінЛатаваБрысталКліматРАУСКрама (гурт)🡆 More