Рыс: збожжавая расьліна

Рыс — насеньне аднадольных расьлінаў родаў Oryza sativa (азіяцкі рыс) і Oryza glaberrima (афрыканскі рыс).

У якасьці зерня зьяўляецца найбольш распаўсюджаным асноўным прадуктам харчаваньня для вялікай колькасьці насельніцтва сьвету, асабліва ў Азіі. На 2010 год займае другое месца ў сьвеце паводле колькасьці вытворчасьці, пасьля кукурузы.

Рыс: збожжавая расьліна
Сумесь карычневага, белага і чырвонага рысу. Таксама прысутнічае невялікая колькасьць дзікага рысу

Паколькі большая частка збожжавых культураў вырошчваецца чалавекам у мэтах спажываньня, рыс зьяўляецца найбольш важнай гэткай культурай для чалавека, забясьпечваючы людзям больш чым адной пятай са спажываных калёрыяў ва ўсім сьвеце.

Генэтычныя дасьледваньні паказалі, што рыс паходзіць ад аднаго культываванага чалавекам продка 8200 — 13 500 гадоў таму ў даліне рэгіёну Жамчужнай ракі ў Кітаі. Раней археолягі выказвалі здагадку, што рыс быў культываваны чалавекам ў даліне ракі Янцзы таксама ў Кітаі. З Усходняй Азіі рыс распаўсюдзіўся ў Паўднёва-Ўсходнюю і Паўднёвую Азію. Пасьля ён быў уведзены ў Эўропу праз Заходнюю Азію, а таксама ў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку праз эўрапейскую калянізацыю.

Існуюць шмат разнавіднасьцяў рысу, але кулінарныя перавагі, як правіла, аднолькавыя ў розных рэгіёнах. Толькі ў некаторых рэгіёнах, як то Далёкі Ўсход ці Гішпанія, існуе перавагі да ўжываньня больш мяккіх і ліпкіх гатункаў. Вытворчасьць рысу добра падыходзіць для краінаў і рэгіёнаў зь нізкім коштам працоўнай сілы і вялікай колькасьць ападкаў, бо рыс працаёмкі да культываваньня і патрабуе досыць вады. Аднак, рыс можна вырошчваць практычна ў любым месцы, нават на стромкім узгорку або горным раёне з выкарыстаньнем сыстэмы кіраваньня вадой.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рыс: збожжавая расьліна  Рыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

АднадольныяЗбожжаКукурузаНасеньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

УНІАНКарл МарксЛесьбійская эротыка1989ГалёнЗямля пад белымі крыламіАлесь АркушСэксуальныя пазыцыіКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ПорнгабАдвечным шляхамДайльЛеанід ГалубовічКузьма ЧорныІгар БабкоўЯзафат КунцэвічПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыЛеанард ПацейНацыяналізмІндустрыялізацыяТутэйшыя (літаб’яднаньне)27 красавікаПаўзуныСяргей НавумчыкТранснацыянальная карпарацыяБеларуская граматыка для школ (1918)Валеры МаракоўАльфаАдвакатЛюдміла СільноваМаксім ТанкРазьвітаньне з РадзімайПрастытуцыяПак (спадарожнік Урана)ПаставыАнгельская моваАпэрацыйная сыстэмаМ’янмаСадавінаСалатная цыкорыяVPNКанадаКрэўскі замакМагілёўКурыцаМіхась БаразнаУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСказБялыніцкі абраз Маці БожайТадзіяна КляшторнаяКарлес ПудждэмонМаркёрАксана БязьлепкінаЖанна Некрашэвіч-КароткаяПабуджальны сказБеларускі нацыянальны стройДрама (аповесьць)Беларуская мінуўшчына (часопіс)Паўночна-Заходні крайСямейства (біялёгія)Анатоль БутэвічПрыметнікВострая брамаВадзім СаранчукоўМікола КупрэеўГаянаДаброДарога Р6 (Беларусь)КалдуныЛацінка1769Бітва пад Воршай.neСмаргонскі раён🡆 More