Паўднёвая Амэрыка: кантынэнт

Паўднёвая Амэ́рыка — адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі.

Паўднёвая Амэрыка мае плошчу 17 843 000 км² і зьяўляецца чацьвертым па велічыні кантынэнтам Зямлі. На тэрыторыі Паўднёвай Амэрыкі пражывае каля 360 мільёнаў чалавек. У 1494 годзе Паўднёвая Амэрыка была падзеленая Папам Рымскім паміж Партугаліяй і Гішпаніяй паводле Тардэсьвільскага пагадненьня. Усходняя частка кантынэнту, на якой знаходзіцца сёньня Бразылія, перайшла да Партугаліі, заходняя адышла пад валоданьне Гішпаніі. Менавіта таму ў Бразыліі размаўляюць сёньня на партугальскай мове, а амаль што ва ўсіх астатніх краінах — на гішпанскай.

Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі
Паўднёвая Амэрыка.

Большая частка насельніцтва жыве побач заходніх ці ўсходніх берагоў кантынэнту, у той час як цэнтар і крайні поўдзень зьяўляюцца маланаселенай тэрыторыяй. На заходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі пераважаюць горы Анды, у той час, як усходняя частка зьмяшчае як горныя рэгіёны, гэтак і вялікія нізіны, якія месьцяцца па цячэньні рэк Амазонка, Парана і Арынока. Большая частка кантынэнту ляжыць у тропіках. У склад Паўднёвай Амэрыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасьць зь якіх належыць краінам кантынэнту. Вялікія і Малыя Антыльскія астравы Карыбскага мора адносяцца да Паўночнай Амэрыкі.

Геаграфія

Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі 
Геаграфічная мапа кантынэнту.

Паўднёвая Амэрыка займае паўднёвую частку часткі сьвету — Амэрыка. Кантынэнт разьмежаваны ад Паўночнай Амэрыкі водападзелам Дар’енскім прагалам, які доўжыцца на мяжы паміж Калюмбіяй і Панамай, хоць некаторыя разглядаюць як граніцу паміж кантынэнтамі Панамскі канал. Але геапалітычна і геаграфічна ўся Панама — у тым ліку і сэгмэнта на ўсход ад Панамскага каналу ў пярэсмыку — звычайна ўключаецца ў Паўночнай Амэрыку і да краінаў Цэнтральнай Амэрыкі. Амаль увесь мацярык Паўднёвай Амэрыкі месьціцца на паўднёваамэрыканскай пліце.

У Паўднёвай Амэрыцы знаходзяцца самых высокі ў сьвеце бесьперапынны вадаспад Анхэль у Вэнэсуэле, самая вялікая рака паводле аб’ёму Амазонка, самы доўгі горны хрыбет Анды, самае засушлівае непалярнае месца на Зямлі пустэльня Атакама, самы вялікі трапічны лес у рэгіёне ракі Амазонкі, самая высокаразьмешчаная сталіца Ля-Пас і самае высокае ў сьвеце паводле вышыні над узроўнем мора камэрцыйна суднаходнае возера Тытыкака.

Асноўныя мінэральныя рэсурсы Паўднёвай Амэрыкі ўключаюць у сябе золата, срэбра, медзь, жалезная руда, цына і нафта. Гэтыя рэсурсы, якія здабываюцца краінамі рэгіёну прыносяць высокі прыбытак для гэтак краінаў. Аднак сканцэнтраванасьць на вытворчасьці аднаго буйнога экспартнага тавару часта перашкаджае разьвіцьцю мясцовых эканомік. Ваганьні коштаў на сыравінныя тавары на міжнародных рынках час ад часу прыводзіць да стагнацыі эканоміцы паўднёваамэрыканскіх дзяржаваў, што ў сваю чаргу выклікае скрайнюю палітычную нестабільнасьць. Гэта вядзе да намаганьняў вызначаных краінаў па дывэрсыфікацыі вытворчасьці, каб адысьці ад залежнасьці ад экспарту адной групы тавараў.

Паўднёвая Амэрыка ёсьць адным з самых біяразнастайных кантынэнтаў на плянэце. Яна зьяўляецца домам для многіх цікавых і ўнікальных відаў жывёлаў, уключаючы ляму, анаконду, піраньню, ягуара, вікуньню і тапіра. Асабліва трапічныя лясы Амазоніі валодаюць высокай біяразнастайнасьцю, утрымліваючы асноўную долю відаў Зямлі. Бразылія ёсьць самай вялікая краінай Паўднёвай Амэрыкі, якая ахоплівае каля паловы сушы і колькасьці насельніцтва кантынэнту. Астатнія краіны і тэрыторыі падзелены паміж трыма рэгіёнамі, як то Андзкімі дзяржавамі, Гвіянамі і краінамі Паўднёвага конусу.

Астравы

Традыцыйна ў склад Паўднёвай Амэрыцы далучаюць таксама некаторыя з бліжэйшых астравоў. Аруба, Банэр, Кюрасао, Трынідад, Табага і астравы ў фэдэральнае залежнасьці Вэнэсуэлы месьцяцца на паўночнай частцы кантынэнтальнага шэльфу кантынэнту, таму і часта лічацца ягонай часткай. З пункту гледжаньня геапалітыцы, астраўныя дзяржавы і заморскія тэрыторыі Карыбскага басэйну, як правіла, вызначаюцца як частка або субрэгіён Паўночнай Амэрыкі, паколькі яны больш аддаленыя да Карыбскае пліты, не зважаючы на тое, што астравы Сан-Андрэс і Правідэнсія палітычна ўваходзяць у склад Калюмбіі, а востраў Авэс знаходзіцца пад кантролем Вэнэсуэлы.

Краіны Паўднёвай Амэрыкі

У Паўднёвай Амэрыцы на дадзены момант цалкам знаходзіцца 12 краін і 3 залежныя тэрыторыі. Насельніцтва кантынэнту складае каля 423 мільёнаў чалавек.

Частка Герб Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Сталіца
Паўночная Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Балівія 1098581 11797257 Сукрэ
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Бразылія 8515767 214484837 Бразылія
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Вэнэсуэла 916445 28705000 Каракас
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Гаяна 214969 743699 Джорджтаўн
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Калюмбія 1141748 51049498 Багата
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Пэру 1285216 33035304 Ліма
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Сурынам 163820 598000 Парамарыба
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Француская Гвіяна (залежная тэрыторыя Францыі) 83846 294436 Каена
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Эквадор 276841 17954936 Кіта
Паўднёвая Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Аргентына 2780400 45808747 Буэнас-Айрэс
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Парагвай 406752 7353038 Асунсьён
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 3903 20 Грутвікен
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Уругвай 176215 3554915 Мантэвідэо
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Фолклэндзкія астравы (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 12173 4000 Стэнлі
Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Паўднёвая Амэрыка: Геаграфія, Краіны Паўднёвай Амэрыкі, Агульныя зьвесткі  Чылі 756102 19678363 Сант’яга-дэ-Чылі

Агульныя зьвесткі

Найбуйнейшыя рэкі

Астравы

Азёры

Вяршыні

Вульканы

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Паўднёвая Амэрыка ГеаграфіяПаўднёвая Амэрыка Краіны Паўднёвай АмэрыкіПаўднёвая Амэрыка Агульныя зьвесткіПаўднёвая Амэрыка Найбуйнейшыя рэкіПаўднёвая Амэрыка АстравыПаўднёвая Амэрыка АзёрыПаўднёвая Амэрыка ВяршыніПаўднёвая Амэрыка ВульканыПаўднёвая Амэрыка ЗаўвагіПаўднёвая Амэрыка КрыніцыПаўднёвая Амэрыка Вонкавыя спасылкіПаўднёвая АмэрыкаБразыліяГішпанская моваГішпаніяЗямляКантынэнтПапаПартугальская моваПартугалія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Плоцевы актГісторыя БеларусіКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Карлес ПудждэмонЛацінкаМараторыйПавал ДураўМоладава (Берасьцейская вобласьць)Memento moriВялікае Княства ЛітоўскаеПорнгабМайкрасофтЦарства (біялёгія)(486958) 2014 MU69СтатусбанкЛекі-адпаведнікіМарат МаркаўГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўЯўгенія ЯнішчыцMozilla FirefoxVPNЛявон Вашко1980Славамір МрожакЛюбарт (імя)Ой у лузі червона калинаПімен ПанчанкаАлесь ДуброўскіТып (біялёгія)БеларусыЛохЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіАлесь ЖукПабуджальны сказАльгерд БахарэвічРуская моваІван ЧыгрынаўЗносіныВадзім СаранчукоўКурдзкая моваМенская вобласьцьРАУСАдольф ГітлерПолымя (часопіс)Белавеская пушчаМіндоўгПольская моваСтраўнікАндрэй ФедарэнкаРыекаПарнаграфія ў ІталііВалошкаУнівэрсальны каардынаваны часМаксім БагдановічБрыгада (войска)Гуда (імя)Паўстаньне 1794 годуПадаграШмоняРажаваЯн ГляўбіцКастрычніцкі пераваротУладзімер Дубоўка30 красавіка27 красавікаВерасеньБерасьцеГалерэяСалігорскГунт🡆 More