Фолклэндзкія Астравы

Фолклэндзкія астравы ці Мальвінскія астравы (па-ангельску: Falkland Islands, па-гішпанску: Islas Malvinas) — архіпэляг у паўднёва-заходняй частцы Атлянтычнага акіяна, недалёка ад аргентынскага ўзьбярэжжа Паўднёвай Амэрыкі.

Адміністрацыйны цэнтар — Стэнлі.

Фолклэндзкія астравы
Falkland Islands
Сьцяг Фолклэндзкіх астравоў Герб Фолклэндзкіх астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Desire the right
Дзяржаўны гімн: «God Save the Queen»
Месцазнаходжаньне Фолклэндзкіх астравоў
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Стэнлі
Найбуйнейшы горад Стэнлі
Форма кіраваньня
Каралева
Губэрнатар
Замежная тэрыторыя ЗК
Лізавета II
Колін Робэртс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
162 месца ў сьвеце
12 173 км²
0
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
223 месца ў сьвеце
3140
0,26/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
223 месца ў сьвеце
$75 млн
$25 000
Валюта Фолклэндзкі фунт (FKP)
Незалежнасьць
— Дзень Вызваленьня

14 чэрвеня 1982 году
Дамэн верхняга ўзроўню .fk
Тэлефонны код +500
Мапа Фолклэндзкіх астравоў
Мапа Фолклэндзкіх астравоў

Гісторыя

Сьцьвярджаецца, што астравы былі адкрытыя ў 1591—1592 гадох ангельскім мараплаўцам Джонам Дэйвісам, які камандаваў караблём у экспэдыцыі ангельскага карсара Кавэндыша, аднак на права быць першаадкрывальнікамі архіпэлягу прэтэндуюць таксама гішпанцы. Пасьля астравы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У 1763—1765 гадох астравы дасьледаваў францускі мараплавец Люі Антуан дэ Бугенвіль. Працяглы час астравы былі незаселеныя.

Першая сусьветная вайна

Падчас Першай сусьветнай вайны ў раёне архіпэлягу 8 сьнежня 1914 году адбыўся бой паміж нямецкай крэйсэрскай эскадрай пад камандаваньнем віцэ-адмірала Максіміліяна фон Шпээ і вялікабрытанскай эскадрай (віцэ-адмірал Ф. Д. Стэрдзі).

Нямецкае камандаваньне спрабавала актывізаваць дзеяньні свайго флёту на марскіх камунікацыях Вялікабрытаніі ў Атлянтычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Віцэ-адмірал фон Шпээ кіраваў паходам эскадры (2 панцаранёсныя і 3 лёгкія крэйсэры, 2 транспарты і шпітальнае судна) да берагоў Паўднёвай Амэрыкі, дзе 1 лістапада 1914 году ў баі ля мыса Каранэль разьбіў вялікабрытанскую эскадру крэйсэраў.

Выканаўшы задачу па адцягненьні значных сілаў флёту Вялікабрытаніі, нямецкая эскадра атрымала загад прарывацца ў Нямеччыну. Ня ведаючы дысьлякацыі вялікабрытанскіх караблёў, Шпээ вырашыў нанесьці ўдар па ваенна-марской базе Вялікабрытаніі ў Порт-Стэнлі на Фолклэндзкіх астравах, дзе знаходзіліся 1 лінейны карабель, 2 лінейныя, 3 панцаранёсныя і 2 лёгкія крэйсэры). Сустрэўшы нечакана моцны супраціў, Шпээ спрабаваў сыйсьці, але вялікабрытанскія караблі нагналі яго. Шпээ загадаў лёгкім крэйсэрам і транспартам сыходзіць у розных кірунках. Іх сталі перасьледваць вялікабрытанскія панцаранёсныя і лёгкія крэйсэры, а лінейныя крэйсэры ўступілі ў бой зь нямецкімі панцаранёснымі крэйсэрамі і патапілі іх. Былі зьнішчаныя таксама 2 лёгкія нямецкія крэйсэры і транспарты. Толькі крэйсэру «Дрэздэн» і шпітальнаму судну ўдалося сыйсьці. У выніку перамогі вялікабрытанскае камандаваньне вызвалілася ад неабходнасьці вылучаць значныя сілы на другарадныя тэатры вайсковых дзеяньняў, а нямецкае камандаваньне страціла моцную крэйсэрскую эскадру. Сам Шпээ загінуў на флягманскім крэйсэры «Шарнхорст».

Канфлікт 1982 году

У 1982 годзе вакол астравоў успыхнуў вялікабрытана-аргентынскі канфлікт. Аргентына атрымала паразу, але працягвае аспрэчваць як назоў астравоў, так і іх тэрытарыяльную прыналежнасьць.

Палітыка

Цяпер зьяўляюцца замежнай тэрыторыяй Злучанага Каралеўства, але прыналежнасьць астравоў аспрэчваецца Аргентынай. Разглядаецца таксама пытаньне аб незалежнасьці гэтае тэрыторыі (разам з Паўднёвай Георгіяй). На астравах разьмешчаная вялікабрытанская ваенна-паветраная база Маўнт Плезант.

Геаграфія

Складаецца з двух буйных (Заходні і Ўсходні Фолклэнд) і каля 200 дробных астравоў і скал. Плошча 12 200 км². Вышыня да 706 м. Берагі вельмі складанага абрысу. Клімат акіянічны, прахалодны (сярэдняя месячная тэмпэратура ад 2,5 да 10 °С) і раўнамерна вільготны (у год 600—700 мм ападкаў) з моцнымі вятрамі і частай смугой. Акіянічныя зёлкавыя лугі, верасовыя пусткі, тарфяныя балоты. Шмат марскіх птушак.

Архіпэляг уваходзіць у так званую Патагонскую (ці Магеланаву) заагеаграфічную вобласьць Сусьветнага акіяну. Патагонская вобласьць знаходзіцца пад уплывам магутных халодных плыняў. Адна зь іх — Фолклэндзкая (Мальвінская) — плыве ад Фолклэндзіх астравоў да затокі Ля-Плята. Хуткасьць плыні — 1—2 км/г. Сярэдняя тэмпэратура вады ўзімку ад 4 да 10 °С, улетку ад 8 да 15 °С. Нясе вялікую колькасьць айсбэргаў, хоць паблізу астравоў айсбэргі сустракаюцца рэдка.

Галерэя

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі архіпэлягу — авечкагадоўля, здабыча марскога зьвера.

Дэмаграфія

Насельніцтва — 2500 чалавек (1996).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Фолклэндзкія Астравы ГісторыяФолклэндзкія Астравы ПалітыкаФолклэндзкія Астравы ГеаграфіяФолклэндзкія Астравы ГалерэяФолклэндзкія Астравы ЭканомікаФолклэндзкія Астравы ДэмаграфіяФолклэндзкія Астравы Вонкавыя спасылкіФолклэндзкія АстравыАнгельская моваАргентынаАрхіпэлягАтлянтычны акіянГішпанская моваПаўднёвая АмэрыкаСтэнлі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Салдускі крайГрэбляXIX стагодзьдзеUltraВожыкСайгаБеларуская моваАкторДзеяслоўВікіМашэкаАўгуст МоцныEBayHromadske.TVВугорская моваСпакусьнікіБеларускія немцыПМаршы недармаедаўВольфганг Амадэй МоцартГорадняВіленскае барокаБудынакВершаваны памерДзьмухавецЯнка МаўрЭякуляцыяВымяVirusTotalАмонімПарнаграфіяКарлес ПудждэмонТалачынКірыл РадзівонаўГалаўны мозагКрамаКлеапатраБыў. Ёсьць. БудуПакістанДзед ТалашПалешукіРыгор КастусёўЦэнтральная РУУС (Менск)ЗьміцерГражына (паэма)Крыж Эўфрасіньні ПолацкайТутэйшыя (п’еса)ЛетуваНадвор’е14 красавікаАлесь Разанаў12 чэрвеняДотык пісі рукоюБарусія ДортмундПрыдатак (мовазнаўства)Страчаны райШатляндыяПарнаграфія ў БразылііРэспубліка КарэяФранцішак СкарынаТрыбадызмВербавічыЦанаЛінда🡆 More