Востраў: частка сушы, аточаная вадой

Востраў — участак сушы натуральнага паходжаньня ў акіянах і морах, акружаны з усіх бакоў вадой.

Стала ўзвышаецца над вадой нават у пэрыяд найбольшага прыліву. Ад кантынэнтаў адрозьніваюцца адносна невялікімі памерамі. Сустракаюцца адзінкавыя астравы і іх групы (архіпэлягі).

Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²
Спадарожнікавы фатаздымак Мадагаскару, чацьверты па велічыні востраў у сьвеце

Для драбнейшых рачных, азёрных і балотных участкаў сушы выкарыстоўваецца азначэньне «выспа».

Назва

У беларускай мове словы «востраў» і «выспа» не зьяўляюцца сынонімамі альбо правапіснымі варыянтамі, а традыцыйна абазначаюць, у першым выпадку, участкі сушы ў акіянах і морах, што адпавядае польскаму «wyspa» і расейскаму «остров», і, у другім выпадку, драбнейшыя, часьцей за ўсё, рачныя, азёрныя і балотныя пяшчаныя ўтварэньні, што замацавалася лексыкаграфічна і сустракаецца ў мастацкіх тэкстах.

Таксама для азначэньня «кавалакаў сушы, аколеных вадой» у народнай мове напачатку XX стагодзьдзя выкарыстоўваліся лексэмы «атока» і «аточка», якія абазначалі большыя і меншыя ўчасткі сушы, і, імаверна, сэмантычна паходзілі з праславянскага «o-strovъ», што літаральна азначала «аб струмень», то бок тое, што абцякаецца воднай плыньню, параўнальна з сэрбскахарвацкім «otok» у значэньні «востраў». Лексыкаграфічна лексэмы «абток»/«атока» сустракаюцца ў слоўніку Вацлава Ластоўскага, найноўшым слоўніку Валентыны Пашкевіч 2006 году як першаснае перад «востравам» і слоўніку беларускай мовы «Нашай Нівы».

У старабеларускіх тэкстах у пераважнай бальшыні выпадкаў выкарыстоўвалася лексэма «выспа» ў значэньні ўчасткаў сушы ў акіянах і морах, што зьяўляецца даўнім пазычаньнем з польскае мовы:

Выспа наз. Востраў. напервеи утекли были до некоторое выспы (Атыла, 220); игнатеА ... до митылены на выспу выгналъ (Бер. саб., 386); люди ест на выспе гишпане (Царств., 786); Роди место на выспе (Вельск., 37); столицу свою на выспе озера лагоды ... заложил (Стрыйк., 438); Пребыване наше есть выспа, которую огорнула река (Алекс, 26); выспы стерегли и боронили (Там жа); котори одного часу для ловеня зверу заплыв до некоторой велми оздобнои и веселой выспы (Тр. гіст., 67); з выспов морскихъ зошлисе до него войска за пнзи (Кн. Мак., 566); от того часу тыи краины от полщи отпали. кашубы, сербы, сасы и выспы морские (Хр. польск., 6); радил ему Езекия абы собъ якого местца на оно выспе шукал (36. 752, 4556); По всемъ свете земли и морю и выспахъ шукалъ его цесар (Пралог, 6656); Цареве тарские з высповъ принесут ему дари (Пс, XVII, 516); Напрод потомство Афетово посело всю Европу и болшую част Азіи и выспы: моря Медитеранского (Выкл., 10); Кипръ: ел: хорошаа, пАкнаа, аб пАкност, ел: Выспа (Бяр., 287). Параўн. высепъ.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 6

Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км² 
Від на выспу Чайчын (у цэнтры на небасхіле) з паўночна-заходняга берага возера Струста

У адрозьненьне ад старабеларускае моўнае нормы, выкарыстаньне гэтых словаў у сучаснай беларускай мове зьмяняецца ў бок шырэйшае лексычнае разнастайнасьці. Ранейшыя ўзоры выкарыстаньня гэтых лексэмаў датуюцца беларускамоўнаю творчасьцю Яна Чачота, верш «Яжовыя» (1819):

У нас вельмі хораша! Хаты зьлепкі з гною
Бо лесу ня маеце, усе астровы пусты.
Выся заляцаеце жытам, пшаніцою,
Бо у вас грунт харошы, чарназемны, тлусты

—Ян Чачот. Яжовыя, 4—8

Па хадзе разгортваньня беларускага нацыянальнага адраджэньня гэтыя лексэмы дакумэнтуюцца ў лексыкаграфічных выданьнях беларускіх мовазнаўцаў, у прыватнасьці, у «Беларускае навуковае тэрміналёгіі» аўтарства Інстытуту беларускае культуры і «Крывіцкім слоўніку» Вацлава Ластоўскага (як і ў ягонай меркаванай публікацыі «Тэрміны да анатоміі і фізіялёгіі») з варыянтам «востраў» для азначэньня ўчасткаў сушы ў акіянах і ў морах.

Іншыя дарэформавыя лексыкаграфічныя выданьні падаюць наступныя прыклады ўжываньня:

остров — востраў, выспа

— Практычны расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, М. Гарэцкі. — Менск: Белтрэстдрук, 1924. С. 158.

остров — востраў, выспа

— Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928. С. 331.

island — абток, востраў, выспа

— Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. Каля 30 000 словаў. ISBN 985-6783-15-1. С. 505.

У рэшышчы найноўшай лексыкаграфіі, прыкладам якой можа служыць «Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс)» 2001 году (больш вядомы як «слоўнік Нашай Нівы»), словы «востраў» і «выспа» адзначаюцца раўназначна (без тлумачэньняў). Сучасная нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу 2005 году ў якасьці прыкладаў да правілаў выкарыстоўвае толькі слова «востраў» (гл. 19:56.2 б — «Фолклэндзкія астравы», БКП 24:74 заўвага А. — «Аркнэйскія астравы», БКП 10:33 г «востраў Мядзьведжы – мядзьведзкі»).

Віды астравоў

Часам вылучаюць «рачныя выспы». Таксама бываюць «штучныя выспы».

Астравы плошчай больш за 30 000 км²

№ п/п Назва вострава Плошча ў км² Краіна
1 Грэнляндыя 2 175 600 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Данія
2 Новая Гвінэя 790 000 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Папуа-Новая Гвінэя і Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Інданэзія
3 Калімантан (Барнэа) 737 500 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Брунэй, Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Інданэзія і Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Малайзія
4 Мадагаскар 587 041 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Мадагаскар
5 Бафінава Зямля 507 451 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
6 Суматра 425 000 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Інданэзія
7 Хансю 227 414 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Японія
8 Вялікабрытанія 219 000 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Вялікабрытанія
9 Вікторыя 217 291 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
10 Элсьмір 196 236 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
11 Сулавэсі 174 600 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Інданэзія
12 Паўднёвы востраў 150 737 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Новая Зэляндыя
13 Ява 126 700 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Інданэзія
14 Паўночная выспа 114 050 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Новая Зэляндыя
15 Ньюфаўндлэнд 108 860 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
16 Куба 105 007 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Куба
17 Люсон 104 688 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Філіпіны
18 Ісьляндыя 102 828 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Ісьляндыя
19 Мінданао 94 630 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Філіпіны
20 Ірляндыя 84 406 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Ірляндыя і Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Вялікабрытанія
21 Хакайда 78 073 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Японія
22 Сахалін 76 400 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Расея
23 Гаіці 74 700 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Гаіці і Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Дамініканская Рэспубліка
24 Банкс 70 028 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
25 Шры-Ланка 65 268 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Шры-Ланка
26 Тасманія 60 637 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Аўстралія
27 Дэван 55 247 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
28 Паўночны востраў, Новая Зямля 48 904 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Расея
29 Вогненая Зямля 47 992 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Аргентына і Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Чылі
30 Зямля Аляксандра I 43 200 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км² Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км² Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Антарктыда
31 Аксэль-Гайбэрг 43 178 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
32 Мэлвіл 42 149 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
33 Саўтгэмптан 41 214 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
34 Маража 40 100 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Бразылія
35 Шпіцбэрген 39 044 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Нарвэгія
36 Кюсю 36 555 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Японія
37 Новая Брытанія 36 514 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Папуа-Новая Гвінэя
38 Тайвань 35 801 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Кітай
39 Хайнань 33 572 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Кітай
40 Востраў Прынца Ўэйлскага 33 339 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
41 Паўднёвы востраў, Новая Зямля 33 275 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Расея
42 Ванкувэр 31 285 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Канада
43 Тымор 30 777 Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Усходні Тымор і Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Інданэзія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Востраў: Назва, Віды астравоў, Астравы плошчай больш за 30 000 км²  Востраўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Востраў НазваВостраў Віды астравоўВостраў Астравы плошчай больш за 30 000 км²Востраў КрыніцыВостраў Вонкавыя спасылкіВостраўАрхіпэлягКантынэнт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Кніга ЁваКандаваЭйкаГогаМіхаіл МураўёўСымбаль (знак)РасеяІсьляндзкі коньРасейская моваЦмокРовар.neІнтэлектуальная ўласнасьцьСяргей ГрахоўскіФранцыяЛацінская мова28 лютагаАмонімV стагодзьдзеЗьміцер СаўкаКінэрУладзімер ПуцінБлакітная валошкаЗаслаўеТрансэптМаладэчнаМенскГаляцэнскі каляндарЮстын ПольКлеапатраРагвалодВольная праграмаЧДэвізМіхась ЗарэцкіСынт-НікаляасГоман (1916)ВоршаРусіны (гістарычны этнонім)ІвацэвічыПацукІмёны ліцьвінаўДуброўнаЗаслаўскі замакРадаслаў АстроўскіТрадыцыйны бірманскі каляндарГільтэрЗьміцерГенрых VIIIШацілавічыКрайняя плоцьГерконтЧас Unix598Улада1503Каляндар Багаі1792703Юльян ДрэйзінСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і БеларусіЖалейка (зборнік)Кітайскі каляндарСтаніслаў Булак-Балаховіч🡆 More