Аруба

Аруба (па-нідэрляндзку і на мове папіямэнта: Aruba) — востраў у Карыбскім моры ля Вэнэсуэлы.

У цяперашні час Аруба — суб’ект фэдэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрляндаў, сталіцай якога зьяўляецца горад Араньестад.

Аруба
Aruba
Сьцяг Арубы Герб Арубы
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: One Happy Island
Дзяржаўны гімн: «Aruba Dushi Tera»
Месцазнаходжаньне Арубы
Афіцыйная мова нідэрляндзкая, папіямэнта
Сталіца Араньестад
Найбуйнейшы горад Араньестад
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Вілем-Аляксандар
Альфонса Букгаўт
Эвэлін Вэвэр-Крус
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

178,91 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
197-е месца ў сьвеце
104 822
612/км²
СУП
 • агульны (2007)
 • на душу насельніцтва
182 месца ў сьвеце
$2,4 млрд
$23 831
Валюта Арубскі флёрын (AWG)
Часавы пас AST (UTC-4)
Дамэн верхняга ўзроўню .aw
Тэлефонны код +297

Гісторыя

Паходжаньне назвы

Наконт паходжаньня назвы Арубы існуе некалькі гіпотэзаў. Паводле першае, назва Aruba паходзіць ад двух індзейскіх словаў: ora (па-беларуску: ракушка) і oubao (па-беларуску: востраў, выспа), г. зн. «востраў ракушкаў». Паводле іншае гіпотэзы, назва вострава паходзіць ад індзейскага uru (па-беларуску: каноэ) і oubao (па-беларуску: востраў, выспа), гэтае сьведчыць аб тым, што індзейцы ўжывалі каноэ ў часе калянізацыі Арубы.

Існуе таксама іншая вэрсія паходжаньня назвы Арубы, паводле якой назва паходзіць ад гішпанскіх словаў oro hubo (па-беларуску: тут было золата). Гэтая вэрсія зьвязаная з тым, што гішпанскія мараплаўцы шукалі гэты мэтал у карыбскім рэгіёне.

Аруба ўпершыню згаданая на мапе ў 1562 годзе, тады яна была пазначаная як Orua. На іншых мапах XVI—XVII стагодзьдзяў сустракаюцца такія назвы вострава як «Oruba», «Ouraba», «Uruba» й «Arouba».

Індзейцы

Паводле археалягічных зьвестак, востраў Аруба быў населены задоўга да яго адкрыцьця гішпанскімі мараплаўцамі, найранейшыя яго жыхары насялялі востраў каля 2500 году да н. э., гэта былі індзейцы з племя аравакаў. Яны былі рыбакамі, паляўнічымі і зьбіральнікамі, выкарыстоўвалі прымітыўныя інструмэнты, зробленыя з каменя і ракушкаў. Паводле зьвестак археалягічных дасьледаваньняў (перадусім наскальных малюнкаў ды пахаваньняў), культура індзейцаў Арубы вельмі падобная да культуры паўночнаамэрыканскіх індзейцаў.

Знаходкі, якія адносяцца прыблізна да 900 году да н. э., паказваюць, што індзейцы Арубы ўжо тады выраблялі ўручную гліняныя гаршкі і таўклі ў іх соль. Апроч таго, ужо ў той час яны мелі сямейныя паселішчы, выкарыстоўвалі каменныя інструмэнты й ужывалі ўпрыгажэньні, якія рабілі з кавалкаў ракавінак. Наскальныя малюнкі арубанскіх індзейцаў знаходзяцца ў асноўным у пячорах (Фантэйн, Гвадарыкіры ды іншых), яны маюць выгляд геамэтрычных фігураў, пасярэдзіне якіх намаляваныя людзі ці жывёлы. Верагодна, пячоры зьяўляліся культавымі месцамі індзейцаў Арубы, бо вядома, што яны ў іх ня жылі.

У XIV стагодзьдзі Аруба была захопленая карыбамі.

Калянізацыя вострава

Аруба 
Алёнса дэ Ахэда

Наветраныя астравы адкрытыя гішпанцамі (Алёнса дэ Ахэда ці Амэрыга Вэспуччы — на гэты конт у сучасных гісторыкаў няма адзінага меркаваньня). Ахэда, як відаць зь ягоных малюнкаў і мапаў, наведваў астравы Банэйр ды Кюрасао, але не Арубу. Існуе меркаваньне, што Аруба была адкрытая колькі гадоў пазьней, падчас адной зь ягоных экспэдыцыяў.

Пачаткова, гішпанцы назвалі Наветраныя астравы «астравамі гігантаў» (па-гішпанску: Islas de los Gigantes), бо мясцовае насельніцтва было значна вышэй за іх. Іншая гішпанская назва гэтых выспаў гэта islas inutiles (па-беларуску: бескарысныя, непатрэбныя астравы) таму што на іх не было знойдзена золата і срэбра, таксама яны апынуліся непрыдатнымі для сельскай гаспадаркі. Магчыма, сучасная назва «Антылы» паходзіць менавіта ад слова inutiles.

Геаграфія

Аруба 
Мапа Арубы

Аруба зьяўляецца найзахаднейшым з Малых Антыльскіх астравоў. Востраў знаходзіцца за 29 км ад паўвострава Парагўана ў Вэнэсуэле і за 68 км заходней вострава Кюрасао. Плошча Арубы — 193 квадратныя кілямэтры. Уладаньне мяжуе зь Нідэрляндзкімі Антыльскімі астравамі на ўсходзе й з Вэнэсуэлай на поўначы. Найвышэйшымі гарамі на востраве зьяўляюцца Яманота й Ойбэрг.

Геалягічная характарыстыка

Паходжаньне Арубы зьвязанае з вульканічнай актыўнасьцю, якая адбывалася 90—95 мільёнаў гадоў таму. Востраў складзены з лававых, кварцавых і вапняковых горных пародаў. Найбольш распаўсюджанымі лававых пародамі вострава зьяўляюцца дыябаз, вульканічны туф, канглямэрат і лупняк. Менавіта з дыябазу складзеныя шматлікія цьвёрдыя чорныя скалы на Арубе. Туф складаецца з спрасаванага попелу, што сьведчыць аб моцнай вульканічнай актыўнасьці ў мінулым. У выніку гэтай актыўнасьці ўтвараліся таксама канглямэраты з ападкавых пародаў. У выніку ціску ці тэмпэратурнага рэжыму частка пародаў трансфармавалася ў лупняк.

Пароды, якія ўтварыліся 85—90 мільёнаў гадоў таму, адносяцца да пэрыяду плютанізму. Пасьля заканчэньня вульканізму расплаўленыя пароды выцякалі з-пад кары зямлі, але не дасягалі яе паверхні. Паводле структуры гэтыя пароды значна адрозьніваліся ад вульканічных. Большая частка Арубы складаецца з такіх пародаў (г. зв. баталіту), якія застылі ўнутры лававых утварэньняў і сфармавалі вялікае магматычнае цела.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аруба  Арубасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Аруба ГісторыяАруба ГеаграфіяАруба КрыніцыАруба Вонкавыя спасылкіАрубаАраньестадВэнэсуэлаКаралеўства НідэрляндаўКарыбскае мораНідэрляндзкая моваПапіямэнта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АльгярдоваСтарабеларуская моваКратаваКальварыя (прадмесьце)Вікіманія18 жніўняСтрахЛічэбнікБудзівілМяцеж Глінскіх800БабёрЧашніцкі раёнРэгіёнЮнісонТаксіSakramantПружаныПольская акадэмія навукРасейская акупацыя БеларусіЖанчына зьверху1 лістападаМарат МаркаўUSS Nautilus (SSN-571)ВатыканІгнат ГрынявіцкіЛімаАўстраліяЖаан КапдэвіляГеаграфічныя каардынатыАльтэрнатыўная парнаграфіяГёран ЯганэсэнВусякіЖаўтаногі кулікПрашаўМастурбацыяCreative CommonsІрына Ханунік-РамбальскаяБеларуская ВікіпэдыяАльфонса Гарсія РоблесАэрапорт ПрышціныЭротыкаКатуньВэб-сайтІвацэвічы (футбольны клюб)Нью-ЁркРасейская гвардыяМакс ШчурХрысьціна (каралева Швэцыі)Лацінская моваАльгердавічыКанстанцыя СкірмунтГабрэіБэртРымкі (Пастаўскі раён)Ас (імя)403 да н. э.Шаксна (Шаксьнінскі раён)КунілінгусЦытрусКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)Прыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)АховаВільгодУсебеларускі народны сход🡆 More