Джорджтаўн (па-ангельску: Georgetown) — сталіца, самы вялікі порт і самы вялікі горад Гаяны, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Дэмэрара.
Насельніцтва складае каля 130 тыс. чалавек.
Джорджтаўн | |
анг. Georgetown | |
Першыя згадкі: | 1781 |
Краіна: | Гаяна |
Плошча: | 147,6 км² |
Насельніцтва (2012) | |
колькасьць: | 131 395 чал. |
шчыльнасьць: | 890,21 чал./км² |
Часавы пас: | UTC-4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 6°48′21″ пн. ш. 58°9′3″ з. д. / 6.80583° пн. ш. 58.15083° з. д. 58°9′3″ з. д. / 6.80583° пн. ш. 58.15083° з. д. |
Джорджтаўн | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Праз порт гораду кіруецца экспарт краіны, у асноўным: цукар, дрэва, баксыты, золата і дыямэнты.
Горад быў заснаваны ў 1781 годзе галяндзкімі каляністамі, першапачатковая назва была — Стабрук. Сучасная назва была нададзеная гораду ў 1812 годзе, пасьля перадачы калёніі Вялікабрытаніі. У 1784 годзе горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтру галяндзкіх каляніяльных тэрыторыяў у Паўднёвай Амэрыцы. У 1812 годзе, пасьля заваяваньня брытанцамі, у горадзе разьмясьцілася рэзыдэнцыя губэрнатара. У 1831 годзе, пасьля аб’яднаньня ангельскіх калёніяў Бэрбіс, Эсэкіба і Дэмэрара, Джорджтаўн стаў сталіцай новага ўтварэньня — Брытанская Гвіяна. Пасьля адмены рабства ў 1830-х гадах у Джорджтаўн пачалі прыбываць працоўныя зь Індыі, Азіі і Афрыкі, у 1840-х гадах сюды пачалі перасяляцца працоўныя з Партугаліі і Кітаю.
У траўні 1966 году Гаяна абвясьціла сваю незалежнасьць, а Джорджтаўн стаў яе сталіцай.
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, сярэднегадавая тэмпэратура вагаецца ад +26 да +28 °C. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў складае каля 2250 мм. Пэрыяд дажджоў цягнецца з траўня да жніўня, і зь лістапада да студзеня. У сувязі з блізкасьцю акіяна, вільготнасьць паветра вельмі высокая, прыкладна 75—80%.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Джорджтаўн (Гаяна), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.