Стана

Стана (Штэйн, Сьцень), Стан (Стань, Стын) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Stean
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Стан, Штэйн, Сьцень, Стань, Стын
Зьвязаныя імёны Станвіла, Стангель, Стангір
Керстэн
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Стана»

Паходжаньне

Стэн, Стын, Стан або Стэйна (Sten, Stien, Stean, Steina) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -стэн- (-стан-, -стын-) паходзіць ад гоцкага stains 'камень'. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Стангель, Стангір (Станкар, Штэнгер), Керстэн (Керстын). Адзначаліся германскія імёны Stengel, Staniger (Stanker, Steiniger), Kerstin.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Stanar, Stengel (Sztengel, Stengil), Stonoltus. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Гірстан: Presente… Girstano, ciue Brestensi (1308 год).

У Прусіі бытавалі імёны Stanno / Stene / Stenie (1305, 1320 і 1363 гады), Steynicke / Steneyke / Stenike (1396, 1400 і 1483 гады), Stenaute / Stenawte (1364 і 1417 гады). У 1610 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Stein, Regiomontanus Borussus, у 1639 годзе — Georgius Stenike, Jastroviensis Borussus, у 1650 годзе — Johannes Steiner, Regiomontanus Borussus, у 1656 годзе — Christophorus Stein, Regiomontanus Borussus.

Германскія імёны Sten і Steneke бытавалі ў XV ст. у Рызе.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Стеня Шошевича (26 студзеня 1516 году); Стан Янович (да 1533 году); Стан Пронцевич (верасень 1536 — жнівень 1537 году); светковъ… а Гануса Станевичъ (1 кастрычніка 1540 году); на подданого господарьского тогожъ сорока на Нотя Станевича (17 траўня 1541 году); Стан Вештортович… Стан Монткович (1 ліпеня 1542 году); Noreyko Staniewicz (27 ліпеня 1553 году); боярину его королевской милости Петру Становичу (21 сакавіка 1563 году); Бенъко а Станъ Медиковичы (22 красавіка 1564 году); et Albertum Stano (6 красавіка 1579 году); per dictum Albertum Stanowicz (14 траўня 1580 году); еt famatum Albertum Stanowicz (20 траўня 1580 году); Vrban Stoniewicz (2 жніўня 1597 году); Wojciech Stanowicz (1621 год); ab honesto Bartholomeo Styny (1675—1677 гады); Thadeusz Szteyn Towarzysz Ussarski (4 кастрычніка 1765 году); Parafia dusiatska… Sztejniczki folwark (1784 год).

Носьбіты

  • Стан Янавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца да 1533 году
  • Стан Пронцавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1536 і 1537 гадамі
  • Пётар Мікалаевіч, Аўгуштын Марцінавіч і Ян Марцінавіч Становічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1597 годзе

Штэйн (Szteyn) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету.

На 1903 год існаваў засьценак Штайнішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні.

На 1905 год існавалі засьценкі 1-я, 2-я і 3-я Станішкі ў Лынтупскай воласьці.

На 1906 год існавала вёска Букштыны (цяпер частка вёскі Навікоў на гістарычнай Віцебшчыне).

Вітгірэн-Штанэн (Witgirren-Stannen) — былая вёска каля Рагніту ў Прусіі.

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Стэйнішкі, у гістарычнай Прусіі — Штайнаў і Штэнкен.

Заўвагі

Крыніцы

Tags:

Стана ПаходжаньнеСтана НосьбітыСтана ЗаўвагіСтана КрыніцыСтана

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сан-ФранцыскаТэзэ (Сона і Люара)Ёган КройфРаман Тармола-МірскіКлаўдзі Дуж-ДушэўскіVerbumФеафан ПракаповічВіз ЭйрРыгор КобецБаскетболДавід ПісараПарнаграфія ў ІталііЛацінская моваТутэйшыя (п’еса)Сыстэмы зьлічэньняХарукі МуракаміНацыянальная парлямэнцкая бібліятэка (Японія)СоліСысуныЛюдвісарня1xbetГеоргіеўская стужкаМоўная норма9 кастрычнікаАнджэліна ДжаліTor BandВіленскі мэтрапалітэнЧэске-Будзеёвіцыksb6fКубізмНазоўнікТэхналёгіяГомельская вобласьцьПанкрэатытБлогПабуджальны сказАнгкор-ВатБеларускі клясычны правапісЮзэф ЯмантЯнотавыяТаўэрМілян (футбольны клюб)КунілінгусАўкштотаАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Крысьціна СабаляўскайцеАрцём ДоўбікПастава на каленяхЛітваМужчынская зборная Славаччыны па баскетболеМагілёўВікіпэдыяКупал-цыбулінаМажHTMLГердзень (імя)Сэксуальныя цацкіІнфлянтыЛібіяРэформа беларускага правапісу 1933 годуВітаўтМаркёрКрумкачЯвільтВольныя матэрыялы4 чэрвеняБеларускія летапісыЗагрэбГенэалёгіяІнфармацыйныя тэхналёгіі🡆 More