Віцебскі Павет

Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

Сталіца — места Віцебск.

Віцебскі павет
лац. Viciebski paviet
Віцебскі Павет
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Старосты Старосты віцебскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня канец XIV ст.1772
Месцазнаходжаньне Віцебскага павету
Віцебскі павет на мапе
Віцебскі Павет   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Віцебскі Павет 
Рысунак места Віцебску, 1664 г.

Утварыўся ў канцы XIV ст. па скасаваньні Віцебскага княства. У 1508 годзе з заснаваньнем Віцебскага ваяводзтва ўвайшоў у ягоны склад. У 1514 годзе паўночная частка павету зь Вяліжам і Жэжыцам адышла да Маскоўскай дзяржавы.

Віцебскі Павет 
У цэнтры Віцебску, XVIII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў, як і іншыя паветы Літвы, атрымаў удакладненыя межы. У 1582 годзе па заканчэньні Інфлянцкай вайны ў склад павету вярнулася Вяліская воласьць.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебскага павету ліцьвінамі: «литвин Велижского повету Яремка» (1607 год), «приехали Велижские торговые люди… а сказывали: уже намъ, нашей Литве худо стало…» (1609 год), «литвин, из Витепска, Иванко Мещеринов» (1609 год), «…приехали <…> из Велижа два литвина Кузька Федоров да Иванко Офромеев…», «…приехал на Велиж, стал на посаде, у литвина у Степанка» (абодва 1609 год), «литвин малой Стенка, Борисовской волости Велижского повета» (1609—1610 гады), «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин белорусец Витепского повету» (1627 год), «литвин торговый человек суроженин Мишко Васильев» (1628 год), «литвин торговый человек суроженин Васька с сыном с своим с Мишкою» (1629 год), «литвин Александр Лабыт… шляхтич Витебского повету» (1632 год), «Велижского уезда <…> литвин Васка Шавра, меня излаял и назвал меня москалем» (1644 год), «[из Витебска] литвин… Гришка Яновский» (1647 год), «литвина… витепского торгового человека мещанина Остафья Андреева сына Пажанка» (1668 год), «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады).

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

Сымболіка

Харугва павету была аднолькавай з Аршанскай — зялёнага колеру з выявай Пагоні ў цэнтры.

Мескія гербы атрымалі Віцебск, Вяліж, Гарадок, Сураж.

Геаграфія

Віцебскі Павет 
Плян маёнтку Тадуліна, XVIII ст.

Знаходзіўся на паўночным усходзе краіны, на поўначы межаваў з Маскоўскай дзяржавай, на ўсходзе — з Смаленскім паветам Смаленскага ваяводзтва, на поўдні — з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на захадзе — з Полацкім ваяводзтвам.

У склад Віцебскага павету ўваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Вяліскага, Сураскага, Усьвяцкага і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Азярышча, Астроўна, Бабінавічы, Віцебск, Вяліж, Гарадок, Дабрамысьлі, Калышкі, Лёзна, Мікулін, Рудня, Сенна, Сураж, Усьвяты, Янавічы. Магдэбурскае права мелі Азярышча (1583), Астроўна (XVIII ст.), Віцебск (17.03.1597), Вяліж (20.03.1585).

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Віцебскі павет налічваў 10 035 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 70 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 27 тыс. чал.

Ураднікі

    Асноўны артыкул: Старосты віцебскія

Віцебская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура

Драўляная

У XVII ст. на Віцебшчыне склалася самабытныя архітэктурная школа. Характэрная рыса школы — ярусныя кампазыцыі, дзе кожны аб’ём быў самастойнай архітэктурнай адзінкай і адначасна падпарадкоўваўся агульнай кампазыцыі будынка. Помнікі Віцебскай школы дойлідзтва не захаваліся.

Мураваная

У XVIII ст. на Віцебшчыне пашырылася будаваньне мураваных сакральных будынкаў у стылі віленскага барока.

Глядзіце таксама

  • Віцебскі павет (Расейская імпэрыя)

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Віцебскі Павет ГісторыяВіцебскі Павет СымболікаВіцебскі Павет ГеаграфіяВіцебскі Павет ДэмаграфіяВіцебскі Павет УраднікіВіцебскі Павет АрхітэктураВіцебскі Павет Глядзіце таксамаВіцебскі Павет ЗаўвагіВіцебскі Павет КрыніцыВіцебскі Павет ЛітаратураВіцебскі ПаветВялікае Княства ЛітоўскаеВіцебскВіцебскае ваяводзтваМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леанід ДайнекаАдвечным шляхамПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)АўстраліяПарнаграфія для жанчынСтарабеларуская моваГенадзь КарпенкаАрцём АрашонакДжыліВэб-дызайнМікіта НескаромныПадвойнае пранікненьнеНаша ўскраінаСямейныя традыцыі славян (манэты)Кастрычніцкі пераварот1877ДабрыняЮрась ШамецькаТэмпэратураГомасэксуальнасьцьКамянецЧарнобыльская катастрофаГарадзенская вобласьцьШвэдзкая моваУладзімер Арлоў (гісторык)ПтушкіЯнка МаўрТураўФульда (рака)ПольшчаПаўстаньне 1863—1864 гадоўЗямляХрысьціянстваНаркотыкЮры СабалеўскіПесьня пра зубраРАУСФранцішак БагушэвічАлег ЖданАфарызмДзьвінскЗіновій ПрыгодзічЖырандоляПалесьсеМоладава (Берасьцейская вобласьць)(486958) 2014 MU69Жаночая рыфмаДэйвід ЎудардПадзелы Рэчы ПаспалітайКітабыПробашчПошукавая аптымізацыяБуценьНямеччынаМіс СусьветЗьмітрок БядуляЯўгенія ПфляўмбаўмНарвідСлоўнікЁсіф СталінМіхась ПазьнякоўУ краіне райскай птушкіАндрэй ДынькоЛацкая моваАзіяВіктар МарціновічГісторыя МагілёваЖазэф Люі Гей-Люсак🡆 More