Пра́вілы афармле́ньня — даведнік па рэдагаваньні артыкулаў Вікіпэдыі, які дапамагае рэдактарам прытрымлівацца правілаў афармленьня, фарматаваньня і стылю тэксту, каб зрабіць Вікіпэдыю зручнейшай для карыстальнікаў. Пажадана карыстацца даступнай мовай, унікаючы неадназначнасьцяў і спэцыялізаванага жаргону. У межах аднаго артыкулу варта прытрымлівацца адзінага стылю.
Загаловак артыкулу мусіць быць запамінальным або апісальным, дастаткова трапным, сьціслым і ў стылі іншых зьвязаных артыкулаў.
{{DISPLAYTITLE:Назва ''артыкулу''}}
;Артыкул мусіць пачынацца з уводзінаў — кароткага рэзюмэ ўсяго артыкулу.
Шаблёны-карткі, выявы і іншы падобны зьмест мусіць выраўновацца па правым краі.
Калі тэма артыкула або разьдзелу раскрываецца падрабязьней у зьвязаным артыкуле, устаўце ў пачатку артыкула/разьдзелу шаблён {{Асноўны артыкул|Назва асноўнага артыкулу}}
.
Назвы разьдзелаў рэглямэнтуюцца тымі ж правіламі, што і назвы артыкулаў. Акрамя таго, яны ня мусяць:
Непажаданым зьяўляецца паўтор назваў падразьдзелаў (або супадзеньне назвы падразьдзелу з назвай пэўнага разьдзелу), бо ў такім выпадку нельга зрабіць гіпэрспасылку на адпаведны падразьдзел.
Перад зьменай назвы разьдзелу пераканайцеся, што на яго не спасылаюцца іншыя артыкулы. Калі падобных спасылак шмат, пастаўце побач з назвай {{якар}} на старую назву.
У гэтым разьдзеле разглядаюцца скарачэньні, абрэвіятуры і акронімы.
Пры першым выкарыстаньні прывядзіце разгорнутую назву сьцьверджаньня і ейную абрэвіятуру ў дужках, напрыклад: Беларускі народны фронт (БНФ). Калі поўная назва ўжо знаходзіцца ў дужках, абрэвіятуру пішыце праз коску або злучнік «або»: (Беларускі народны фронт, або БНФ). Выняткі могуць быць толькі для вельмі пашыраных скарачэньняў, якія не патрабуюць тлумачэньняў, напрыклад: СССР, вну, Мінлясгас.
Старайцеся пазьбягаць скарачэньняў, якія могуць заблытаць чытача або зьяўляюцца нефармальнымі. Напрыклад, не выкарыстоўвайце кл. у значэньні «каля» (калі трэба пазначыць прыблізнае значэньне лічбы ці даты); у гэтым выпадку лепей выкарыстоўваць шаблён {{Каля}}.
Старайцеся пазьбягаць вынаходжаньня новых скарачэньняў, асабліва акронімаў. Напрыклад, Міжнародная фэдэрацыя шахматаў — зразумелы пераклад назвы арганізацыі «Fédération Internationale des Échecs»; аднак ня трэба скарачаць яе да «МФШ» замест традыцыйнага ФІДЭ/FIDE.
Для скарачэньняў можна карыстацца HTML-тэгам або шаблёнам {{Abbr}}:
СААЗ
або {{abbr|СААЗ|Сусьветная арганізацыя аховы здароўя}} выдасьць СААЗ; навядзеньне курсору на тэкст пакажа тэкст падказкі ў расшыфраваным выглядзе. Праграмнае забесьпячэньне MediaWiki, на якім працуе Вікіпэдыя, не падтрымлівае .
Тоўсты шрыфт і ВЯЛІКІЯ літары звычайна не выкарыстоўваюцца для выдзяленьня тэксту; лепей карыстацца курсівам, аднак і ягонае частае ўжываньне вядзе да зьніжэньня эфэктыўнасьці.
Курсівам таксама вылучаюцца замежныя тэрміны ў тэксьце, калі гэта ўстойлівыя выразы (напрыклад, casus belli). Сюды таксама адносяцца лацінскія назвы расьлінаў, жывёлаў і іншых арганізмаў (Solidago canadensis).
Вылучайце курсівам толькі неабходны тэкст; не ўлучайце ў яго сымбалі пунктуацыі. Гэта тычыцца і ўнутраных спасылак на артыкулы — квадратныя дужкі мусяць быць вынесеныя па-за курсіўны тэкст. Калі неабходна, каб спасылка выглядала курсіўнай, карыстайцеся вікі-спасылкай з вэртыкальнай рыскай:
The [[USS Adder (SS-3)|USS ''Adder'' (SS-3)]] was a submarine.
Выкарыстоўвайце курсіў для назваў твораў (фільмаў, тэлесэрыялаў, выставак, кампутарных гульняў, музычных альбомаў і твораў мастацтва). Загаловак варта вылучаць курсівам з дапамогай шаблёну {{Загаловак курсівам}}.
Назвы кніг, газэтаў, артыкулаў, разьдзелаў, песьняў, эпізодаў, сюжэтных лініяў, дасьледаваньняў замест гэтага заключаюцца ў двукосьсі. Назву ў загалоўку артыкула заключаць у двукосьсі ня варта.
Курсіў не выкарыстоўваецца для асноўных рэлігійных твораў. Многія з гэтых назваў таксама варта пісаць у загалоўным рэгістры.
Каб пазьбегнуць парушэньня якіх-кольвек аўтарскіх правоў, лепей пісаць артыкулы ў Вікіпэдыі ўласнымі словамі. Тым ня меней, часта паўстае неабходнасьць уставіць кароткую цытату аўтара як спосаб выказваньня ягонага пункту гледжаньня. Калі цытаты немагчыма перафразаваць, старайцеся прынамсі не злоўжываць іхнім выкарыстаньнем.
Цытаты мусяць суправаджацца правяральнымі спасылкамі і прыводзіць дакладныя словы. Гэта называецца прынцыпам мінімальных зьмяненьняў. Калі апускаеце ў цытаце нерэлевантны тэкст, пазначайце гэты тэкст шматкроп’ямі ...
або <...>
.
Цытаты — не факсыміле і ў большасьці выпадкаў падлягаюць такому ж фарматаваньню, як і ўвесь астатні артыкул, нягледзячы на тое, як яны прыводзяцца ў крыніцах. Наступныя выпраўленьні можна сьмела рабіць нават без аніякіх камэнтароў пра гэта:
Вялікія цытаты (большыя за 40 словаў, альбо ў некалькі сотняў сымбаляў, альбо зь некалькіх параграфаў) афармляйце ў блёк, выраўнаваны з абодвух бакоў. Гэта можна зрабіць з дапамогай шаблёну {{Цытата}} або тэгу
. Шаблён зручнейшы тым, што мае парамэтры для крыніцы. У блёчнай цытаце выкарыстоўваць двукосьсі не патрэбна. …
Цытуючы вершы, перанос радку пазначайце сымбалем /
, а разрывы куплетаў сымбалем //
. Праграмнае забесьпячэньне MediaWiki не апрацоўвае пераносы радкоў або выраўнаваньні ўнутры {{Цытата}} або , але ў гэтым выпадку можна скарыстацца шаблёнам {{Верш}}.
Цытаты зь іншых моваў павінны падавацца ў перакладзе на беларускую з пазнакай крыніцы перакладу і мовы арыгінальнай цытаты. Калі перакладаеце цытату самі, дадайце таксама і арыгінальны тэкст курсівам.
Ужываньне адпавядае наяўным у беларускай мове правілам пунктуацыі.
У гэтым разьдзеле разглядаюцца правілы прымяненьня круглых ( ) і квадратных [ ] дужак.
Дужкі не адрываюцца ад тэксту ўнутры іх. Перад адкрываючай і пасьля закрываючай дужкі мусяць быць прагалы, акрамя выпадкаў, калі за дужкамі ідзе знак пунктуацыі. Калі патрэбна выкарыстаць два ўзроўні дужак, унутры круглых выкарыстайце квадратныя дужкі.
Унікайце некалькіх пасьлядоўных шэрагаў дужак. Лепей улучыць фразы ў адныя дужкі, разьдзяліўшы іх коскай або коскай з кропкай:
Няправільна: | Барбара Буш (па-ангельску: Barbara Pierce Bush) (8 чэрвеня 1925 — 17 красавіка 2018) — жонка 41-га прэзыдэнта ЗША… |
Лепей: | Барбара Буш (па-ангельску: Barbara Pierce Bush, 8 чэрвеня 1925 — 17 красавіка 2018) — жонка 41-га прэзыдэнта ЗША… |
Або: | Барбара Буш (па-ангельску: Barbara Pierce Bush; 8 чэрвеня 1925 — 17 красавіка 2018) — жонка 41-га прэзыдэнта ЗША… |
Квадратныя дужкі звычайна выкарыстоўваюцца дзеля ўстаўкі тлумачальнага тэксту, напрыклад, унутры цытатаў.
Дужкі ўнутры вікіспасылак мусяць суправаджацца мадыфікацыйнымі сымбалямі:
Ён сказаў: «[[Джон Доў|Джон [Доў]]] адказаў». | Ён сказаў: «Джон [Доў] адказаў». |
[https://example.com У першы дзень [і да т. п.]] |
Альбо можна скарыстацца тэгам
:
або
.
Калі квадратныя дужкі ўваходзяць у сам URL-адрас, трэба закадаваць яго вікікадоўкай https://example.com/foo.php?query=%5Bxxx%5Dyyy
замест …query=[xxx]yyy
.
Ня варта блытаць злучок -
з працяжнікам —
. Злучок зьяўляецца артаграфічным знакам і не аддзяляецца прагаламі з абодвух бакоў.
У канцы сказу паводле наяўных правілаў беларускай мовы выкарыстоўваецца кропка, клічнік або пытальнік.
Ужываньне косак адпавядае наяўным правілам пунктуацыі.
Кропка з коскай мусіць ужывацца ў нумараваных пералічэньнях, створаных з дапамогай сымбалю #
. Таксама можа выкарыстоўвацца пры ненумараваных пералічэньнях, створаных з дапамогай сымбалю *
.
Ня варта блытаць працяжнік —
з злучком -
. Працяжнік зьяўляецца знакам пунктуацыі і заўсёды з абодвух бакоў аддзяляецца прагаламі, прытым зьлева лепш ставіць неадрыўны прагал.
У беларускай Вікіпэдыі замест трох кропак ...
мусіць выкарыстоўвацца шматкроп’е «…». Шматкроп’е ўжываецца, калі:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вікіпэдыя:Правілы афармленьня, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.