Сурынам: сувэрэнная дзяржава ў Паўночнай Амэрыцы

Сурына́м (па-нідэрляндзку: Suriname), афіцыйна Рэспу́бліка Сурына́му (нід.

Republiek Suriname) — краіна ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі. На поўначы мае выхад да Атлянтычнага акіяну, на ўсходзе мяжуе з Францускай Гвіянай, на захадзе з Гаянай, на поўдні — з Бразыліяй. Найменшая сувэрэнная дзяржава Паўднёвай Амэрыкі плошчай меней за 165 тыс. км². Насельніцтва — 576 тыс. чал. (2018). Найбуйнейшы горад — сталіца Парамарыба.

Сурынам
Republiek van Suriname
Сьцяг Сурынаму Герб Сурынаму
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: 'Justitia — Pietas — Fides («Справядлівасьць — абавязак — адданасьць»)
Дзяржаўны гімн: «God zij met ons Suriname»
Месцазнаходжаньне Сурынаму
Афіцыйная мова нідэрляндзкая
Сталіца Парамарыба
Найбуйнейшы горад Парамарыба
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
унітарная рэспубліка
Чан Сантохі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
90-е месца ў сьвеце
163 821 км²
1,1
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
171-е месца ў сьвеце
541 638
2,9/км²
Этнічны склад
Канфэсійны склад
СУП
 • агульны (2019)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$4,110 млрд
$6881
Валюта Сурынамскі даляр (SRD)
Часавы пас
 • улетку
UTC-3 (UTC-3)
-3 (UTC-3)
Незалежнасьць
ад Нідэрляндаў
25 лістапада 1975
Аўтамабільны знак SME
Дамэн верхняга ўзроўню .sr
Тэлефонны код +597
Мапа Сурынаму

Тэрыторыя Сурынаму была населеная ўжо ў IV тысячагодзьдзі да Н. Хр. У XVI стагодзьдзі сюды прыбылі эўрапейцы, большасьць тэрыторыі краіны да канца XVII стагодзьдзя перайшла пад кантроль Галяндыі. Да 15 сьнежня 1954 року была нідэрляндзкай калёніяй з назвай Галяндзкая Гвіяна, пасьля чаго стала адной з краінаў каралеўства. 25 лістапада 1975 году атрымала незалежнасьць, але працягвае захоўваць шчыльныя эканамічныя, дыпляматычныя і культурніцкія сувязі. Сурынам — адзіная неэўрапейская дзяржава, дзе дзяржаўнай мовай зьяўляецца нідэрляндзкая.

Гісторыя

    Асноўны артыкул: Гісторыя Сурынаму

Абарыгенныя паселішчы на тэрыторыі Сурынаму вядомыя з IV тысячагодзьдзя да Н. Хр. Найбуйнейшымі плянёмамі зьяўляліся аравакі ды карыбы.

Тэрыторыя сучаснага Сурынаму была заселеная галяндцамі ўжо ў канцы XVI стагодзьдзя, што прывяло да некалькіх узброеных канфліктаў з ангельскімі і францускімі калянізатарамі. У 1667 годзе пасьля мірнай дамовы Сурынам быў канчаткова прызнаны галяндзкай калёніяй. На плянтацыях па вырошчваньні кавы, какавы, цукровага трысьнягу і бавоўны шырока выкарыстоўвалася рабская праца. Рабства было скасаванае ў 1863 року. Замест вызваленых рабоў(d) плянтатары набіралі пазыкавых работнікаў(d) з Ост-Індыі (сучасныя Інданэзія ды Індыя). Акрамя таго, у XIX—XX стагодзьдзях частка работнікаў прыбыла з Кітаю і Сярэдняга Ўсходу. Гэтым тлумачыцца цяперашняя нацыянальная разнастайнасьць жыхароў Сурынаму.

У 1954 годзе гэтая тэрыторыя атрымала статус паўнапраўнай часткі Нідэрляндаў на правах аўтаноміі з уласнай адміністрацыяй. Незалежнасьць Сурынам атрымаў у 1975 годзе, але ўсе грамадзяне новай краіны захавалі нідэрляндзкае грамадзянства, і ў наступныя гады трэць насельніцтва выехала ў Эўропу. У 1980 годзе да ўлады прыйшла вайсковая дыктатура пад кіраўніцтвам Дэсі Баўтэрсэ. У 1986 року пачалася крывавая грамадзянская вайна. Урэшце ў 1991 року Баўтэрсэ адышоў ад улады. Ён ня быў асуджаны і ў 2010 року зноў абраны на прэзыдэнта, а ў 2015 пераабраны на другі тэрмін. За ягоным кіраваньнем стасункі зь Нідэрляндамі пагоршыліся. У 2019 Дэсі Баўтэрсэ атрымаў 20 гадоў зьняволеньня за ўдзел у забойствах у 1982 року.

Палітыка

Сурынам — прадстаўнічая дэмакратычная рэспубліка. Парлямэнт аднапалатны, складаецца з 51 дэпутата, выбіраных на 5-гадовы тэрмін.

Прэзыдэнт Сурынаму абіраецца на 5-гадовы тэрмін двума трэцямі дэпутатаў парлямэнту. Калі большасьці ў парлямэнце дасягнуць не атрымалася, склікаецца Народны сход з усіх дэпутатаў Нацыянальнага сходу і мясцовых прадстаўнікоў, абраных на ўсеагульных выбарах. Прэзыдэнт прызначае шаснаццаць міністраў.

Вяршыня судовай улады — Вярхоўны суд юстыцыі. Ягоныя судзьдзі прызначаюцца на пажыцьцёвы тэрмін прэзыдэнтам у кансультацыях з Нацыянальным сходам, Дзяржаўнай кансультацыйнай радай і Нацыянальным ордэнам прыватных юрыстаў.

Адміністрацыйны падзел

Сурынам: Гісторыя, Палітыка, Адміністрацыйны падзел 
Адміністрацыйны падзел Сурынаму
    Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Сурынаму

Сурынам дзеліцца на 10 акругаў (distrikt):

  1. Бракапонда
  2. Камэвійнэ
  3. Кароніе
  4. Маровійнэ
  5. Нікерые
  6. Пара
  7. Парамарыба
  8. Сарамака
  9. Сыпалівіні
  10. Ваніка

Камісараў акругаў прызначае і здымае прэзыдэнт. Акругі падзяляюцца на 63 грамады (нід. ressorten).

Геаграфія

Сурынам — найменшая сувэрэнная дзяржава Паўднёвай Амэрыкі. Большая частка насельніцтва жыве ў паўночнай, нізіннай частцы краіны. Паўднёвая частка тэрыторыі краіны (каля 80%) пакрытая трапічнымі лясамі і рэдканаселенымі саваннамі. Паказьнік лясістасьці — 90,2% — найвышэйшы ў сьвеце.

Даўжыня мяжы краіны складае 1707 км, зь якой з Бразыліяй — 597 км, з Францускай Гвіянай — 510 км, з Гаянай — 600 км, марская мяжа — 386 км. Найвышэйшы пункт краіны — гара Юліяна Топ вышынёй 1286 м. Асноўнымі рэкамі зьяўляюцца: Карантынэ, Мароні, Сурынам, Сарамака, Літані і Тапанахоні.

Клімат вельмі гарачы і вільготны трапічны, тэмпэратура мала мяняецца ў залежнасьці ад пораў году. Сярэдняя адносная вільготнасьць — паміж 80% and 90%, сярэдняя тэмпэратура — паміж 29 і 34 °C. У красавіку — жніўні і лістападзе — лютым цягнуцца сэзоны дажджоў, у жніўні — лістападзе і лютым — красавіку — засушлівыя сэзоны.

Эканоміка

Сурынам зьяўляецца самым значным у сьвеце вытворцам баксытаў. Адначасова здабываецца невялікая колькасьць золата, нафты, нікелю, медзі, плятыны і жалезнай руды. Прамысловасьць канцэнтруецца вакол пераапрацоўкі здабываючай галіны. Баксыты, алюміній і каалін складаюць 70% экспартнага прыбытку краіны.

Сельская гаспадарка прадстаўленая вытворчасьцю цукру, тытуню, цытрусаў, бананаў, рыбнай лоўляй.

Дэмаграфія

Этнічны склад насельніцтва выглядае наступным чынам: індусы — 37%, крэолы — 31%, яванцы — 15%, мурыны — 10%, індзейцы — 2%, кітайцы — 2%, астатнія — 3%.

Асноўнай рэлігіяй краіны зьяўляецца індуізм (27,4%), пратэстанты складаюць 25,2%, каталікі — 22,8%, мусульмане — 19,6%, мясцовыя веравызнаньні — 5%.

Афіцыйнай мовай зьяўляецца нідэрляндзкая, але часта ўжываецца і ангельская. Значная колькасьць навучальных установаў карыстаецца крэольскай мовай. Часта ўжываецца і сурынамі гіндустані (дыялект гіндзі) і яванская.

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сурынам ГісторыяСурынам ПалітыкаСурынам Адміністрацыйны падзелСурынам ГеаграфіяСурынам ЭканомікаСурынам ДэмаграфіяСурынам ЗаўвагіСурынам Вонкавыя спасылкіСурынамАтлянтычны акіянБразыліяГаянаНідэрляндзкая моваПарамарыбаПаўднёвая АмэрыкаФранцуская Гвіяна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дыялекты беларускай мовыЗямля пад белымі крыламіUltraВожыкПалешукіТадэвуш КасьцюшкаЯнка МаўрУправа КДБ па Гомельскае вобласьціЗіма1951Вышэйшая школа (выдавецтва)ВікіАпавядальны сказАмпэрсандАнтонімыСпакусьнікіГаштольд (імя)БаркэмпПавал КалечыцНіна ГаліноўскаяРыгор МарцьянаўАлесь ДуброўскіРэшаўВількамірскі паветСайгаІван ХавалкаПэнсіяПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіСпадчына (верш)РодІгар ЛосікАлесь БадакГорадняВойска Рымскай імпэрыіСьпіс гарадоў БеларусіЛіцьвіныВольная Беларусь (рух)Савушкін прадуктXIX стагодзьдзеГалоўная старонкаПацолт1891X (сацыяльная сетка)БінейкаКляштарКрамаДзіцячая парнаграфіяПераклады Бібліі на беларускую мову2024ПалітыкаУкраінаРасейская моваТрыбуна працыРадзівілыДыплёмАдвакатКінатэатарУладзімер Арлоў (гісторык)ПалітыкБанкЗакон (права)TrueTypeАкторы парнафільмаўВартавыя ісламскай рэвалюцыіЮры ГумянюкМадэль OSIАдам МіцкевічТэхналёгіяСоня садовая🡆 More