Уругвай: краіна ў Паўднёвай Амэрыцы

Уругвай (па-гішпанску: Uruguay), афіцыйная назва Ўсходняя Рэспубліка Ўругвай (па-гішпанску: República Oriental del Uruguay), але дакладней была б Рэспубліка ўсходняга берагу ракі Ўругвай — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна.

На поўначы мяжуе з Бразыліяй, на захадзе з Аргентынай, на ўсходзе і поўдні амываецца Атлянтычным акіянам.

Уругвай
República Oriental del Uruguay
Сьцяг Уругваю Герб Уругваю
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Libertad o Muerte
Дзяржаўны гімн: «Himno Nacional Uruguayo»
Месцазнаходжаньне Уругваю
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Мантэвідэо
Найбуйнейшы горад Мантэвідэо
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Прэзыдэнцкая рэспубліка
Табарэ Васкес
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
90 месца ў сьвеце
176 215 км²
1,5
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
132 месца ў сьвеце
3 477 780
19/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
90 месца ў сьвеце
$42,543 млрд
$13 294
Валюта Уругвайскі пэса (UYU)
Часавы пас
 • улетку
UYT (UTC-3)
UYST (UTC-2)
Незалежнасьць
— ад Бразыльскай імпэрыі

25 жніўня 1825
Дамэн верхняга ўзроўню .uy
Тэлефонны код +598
Мапа Ўругваю
Мапа Ўругваю

Гісторыя

У 1972—1976 гадах прэзыдэнтам быў Хуан-Марыя Бардабэры. У сакавіку 1985 году пасьля 12-гадовага пэрыяду вайсковай дыктатуры да ўлады ва Ўругваі прыйшоў цывільны ўрад. У апошнія гады становішча ў краіне характарызуецца адноснай стабільнасьцю.

Палітыка

Унутраная палітыка

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй 1967 году вышэйшы заканадаўчы орган краіны — Генэральная асамблея (парлямэнт), якая складаецца зь дзьвюх палат: Сэнату (31 чалавек) і Палаты прадстаўнікоў (99 чалавек). Сэнатары і дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 5 гадоў. Генэральная асамблея ў новым складзе пачала працаваць 15 лютага 2005 году. Асноўныя палітычныя сілы краіны — блёк левых і левацэнтрысцкіх партыяў і рухаў «Шырокі фронт», а таксама традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка».

У кастрычніку 2004 году ва Ўругваі адначасова адбыліся прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары. Перамогу на іх атрымала кааліцыя левых сіл «Прагрэсіўная сустрэча — Шырокі Фронт», старшыня якой Табарэ Васкес афіцыйна ўступіў на пасаду прэзыдэнта краіны 1 сакавіка 2005 году, таксама зьяўляецца главой ураду і вярхоўным галоўнакамандуючым ўзброенымі сіламі. Да 2005 году краінай кіравалі традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Калярада» і «Блянка». Адміністрацыя Т. Васкеса ўпэўнена кантралюе сытуацыю ў краіне. Папулярнасьць прэзыдэнта захоўваецца на ўзроўні 70 адсоткаў. «Шырокі Фронт» у цэлым прытрымліваецца лініі папярэдняга ўраду, накіраванай на захаваньне эканамічнай стабільнасьці.

Вонкавая палітыка

Імкнучыся выступаць з самастойных, ініцыятыўных і прагматычных пазыцыяў, Уругвай выказваецца за няўхільнае прытрымліваньне міжнароднага права, прытрымліваньне Статуту ААН, поўнасьцю падтрымлівае прынцып шматбаковасьці пры рашэньні галоўных міжнародных пытаньняў. Монтэвідэо выступае за нераспаўсюджаньне ядзернай і забарону хімічнай зброі, абмежаваньне і скарачэньне звычайных узбраеньняў, узброеных сіл і вайсковых выдаткаў, актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасьці, барацьбы зь міжнародным тэрарызмам і наркабізнэсам. Уругвайская дыпляматыя імкнецца разьвіваць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны з ўсімі краінамі сьвету, але з ухілам на Паўднёвую Амэрыку. Важнае месца адводзіцца праблемам рэарганізацыі міжнародных эканамічных адносін на дэмакратычнай і справядлівай аснове. Уругвай выступае за палітычнае ўрэгуляваньне рэгіянальных канфліктаў.

Геаграфія

Дзяржава адміністрацыйна падзяляецца на 19 дэпартамэнтаў.

Сухапутныя межы маюць працягласьць 1564 км, берагавая лінія — 660 км. Узгорыстыя тэрыторыі да поўдня паступова зьмяняюцца нізінамі, якія зьяўляюцца працягам аргентынскай пампы. Акіянічныя берагі нізінныя, роўныя, лягуннага тыпу.

Клімат субтрапічны, акіянічны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня 22—24 °C, ліпеня 10—12 °C. Падчас уварваньня паўднёвых ветравеяў, «пампэра», адбываецца паніжэньне тэмпэратуры да -5 °C, ідуць сьнегапады.

Ападкі цягам усяго году з восеньскім максымумам ад 1000 мм на поўдні і ва ўнутраных раёнах і да 1200 мм на поўначы і на ўзвышшах.

Эканоміка

Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна. Карысных выкапняў практычна няма.

У 2005 годзе эканоміка Ўругваю разьвівалася паскоранымі тэмпамі. Новы ўругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасьці за кошт прытрымліваньня рэкамэндацыям МВФ. У выніку Ўругваю ў цэлым атрымалася зладзіцца з плацяжамі па вонкавай запазычанасьці, памер якой прыраўноўваецца да аб’ёму СУП краіны. У 2005 годзе СУП Уругваю вырас на 6,5%. Валютныя рэзэрвы — 2,8 мільярду даляраў ЗША. Інфляцыя скарацілася з 7% да 6%. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 12,5%.

Спрыяльная ў цэлым эканамічная сытуацыя адбіваецца на росьце асноўных паказчыкаў уругвайскага вонкавага гандлю. У 2005 годзе вонкавагандлёвае абарачэньне павялічылася больш чым на 10% у параўнаньні з 2004 годам і склала 6,7 млрд даляраў ЗША, у т. л. экспарт — 3,2 млрд даляраў ЗША (мяса, скура, малочныя прадукты, поўсьць, збожжа і іншае); імпарт — 3,5 млрд даляраў ЗША (машыны і абсталяваньне, нафта і іншае). Галоўнымі гандлёвымі партнэрамі Ўругваю застаюцца краіны-суседзі Бразылія, Аргентына і Парагвай (40%), а таксама ЗША (19%), Нямеччына (5%), Італія (3%), Гішпанія (2,5%), Кітай (4,2%).

Сельская гаспадарка

Высокарэнтабэельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйнага рагатага быдла і воўнавых авечак.

Галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трысьнёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.

Прамысловасьць

Прамысловасьць, арыентаваная на перапрацоўку сельгассыравіны. Галоўныя галіны прамысловасьці: харчовая (мясахладабойная, мясакансэрвавая, малочная) і тэкстыльная. Прыкметную ролю ў эканоміцы мае таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная галіны.

Фінансы

У краіне разьвітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіі найбуйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Монтавідэа зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амэрыцы цэнтраў міжнародных разьлікаў.

Грашовая адзінка — уругвайскі пэса (1 даляр ЗША = прыкладна 24 пэса).

Транспарт

Працягласьць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы фармуюцца на прафэсійнай аснове. Іх агульная колькасьць складае 40 000 чалавек.

Дэмаграфія

Да прыходу эўрапейцаў на тэрыторыі Ўругваю пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, таму 88% насельніцтва сучаснага Ўругваю прадстаўлена прадстаўнікамі эўрапеоіднай расы, пераважна нашчадкамі гішпанцаў і італьянцаў. 8% насельніцтва складаюць мэтысы.

Узровень урбанізацыі — 88,7%. У сталічным горадзе, Мантэвідэо, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, 40% усяго насельніцтва Ўругваю.

Рэлігія

Асноўная рэлігія — каталіцтва (66%).

Культура

Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 25 жніўня.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Уругвай ГісторыяУругвай ПалітыкаУругвай ГеаграфіяУругвай ЭканомікаУругвай ДэмаграфіяУругвай РэлігіяУругвай КультураУругвай Вонкавыя спасылкіУругвайАргентынаАтлянтычны акіянБразыліяГішпанская моваДзяржаваПаўднёвая Амэрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЭканомікаІнструкцыя па трансьлітарацыіУнівэрсальны каардынаваны часGoogleПоўдзеньBayraktar TB2Ордэн ПагоніКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ДаброЮры ГумянюкПавал ДураўМы выйдзем шчыльнымі радаміКропка (знак прыпынку)1923ДзеяслоўМарат КазейМаякАдвакат1919ТрыбадызмЯкасныя прыметнікіСяляваМіжнародны стандартны кніжны нумарНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііШвэцыяБэрнатГабрэіТэхналёгіяПарнаграфія ў ЧэхііПольшчаАнатоль СербантовічШляхтаМэдыяВікіПаўзуныДзікПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуУсходнеславянскія мовыЛацінская моваГалоўная старонкаУрліхСтаніслаў ШушкевічПуэрта-РыкаФізычная падрыхтаванасьцьАляксей МарачкінШашкіБудызмГорадняСям’яБаранавічыІрляндцыУкраінаЛіцэнзіі Creative CommonsАртур ВольскіСусьветнае павуціньнеЖвірАляксей БелыПаўночная МакедоніяЛеанід ДайнекаКліматГальвідЖанчына зьверхуСельская гаспадаркаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуПаўлінка (п’еса)ПрастытуцыяГоТравеньРазьвітаньне з Радзімай🡆 More