Уругвай: краіна ў Паўднёвай Амерыцы

Уругва́й (ісп.: Uruguay), афіцыйная назва — Усходняя Рэспу́бліка Уругва́й (ісп.: República Oriental del Uruguay ) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна.

На поўначы мяжуе з Бразіліяй, на захадзе з Аргенцінай, на ўсходзе і поўдні абмываецца Атлантычным акіянам.

Уругвай
República Oriental del Uruguay
Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода Герб Уругвая
Сцяг Уругвая Герб Уругвая
Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Дэвіз: «Libertad o Muerte
(бел.: «Свабода альбо смерць»
Гімн: «Orientales, la Patria o la tumba»
Дата незалежнасці 25 жніўня 1825 (ад Бразіліі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Мантэвідэа
Найбуйнейшыя гарады Мантэвідэа
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Луіс Альберта Лакалье Поу

Беатрыс Архімон Седэйра

Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
88-я ў свеце
176 220 км²
1,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

3 444 000 чал. (130-я)
19 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2018)
  • На душу насельніцтва

$82 641 млн  (91-ы)
$23 571  (60-ы)
Этнахаронім уругвайцы
Валюта Уругвайскае песа
Інтэрнэт-дамен .uy
Код ISO (Alpha-2) UY
Код ISO (Alpha-3) URY
Код МАК URU
Тэлефонны код +598
Часавыя паясы -3
Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Карта
Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Лугі ў дэпартаменце Сан-Хасэ
Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода
Лагоа-Мірын

Сталіца — горад Мантэвідэа. Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка, падзяляецца на 19 дэпартаментаў. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (25 жніўня).

Індустрыяльна-аграрная краіна, адна з найбольш паспяховых эканомік Лацінскай Амерыкі. З’яўляецца членам МЕРКАСУР

Этымалогія

Паводле назвы ракі Уругвай. З мовы гуарані «Уругвай» перакладаецца як «рака рознакаляровых птушак»

Геаграфічнае становішча

На поўначы мяжуе з Бразіліяй, на захадзе — з Аргенцінай, з апошняй мяжа праходзіць цалкам па рацэ Уругвай. На ўсходзе абмываецца Атлантычным акіянам, на ўзбярэжжы шматлікія лагуны; на поўдні абмываецца эстуарыем Ла-Плата, за якім ляжыць аргенцінская зямля.

Прырода

Уругвай размешчаны ў межах Паўднёва-Амерыканскай платформы. Рэльеф пераважна раўнінна-градавы. На паўночным захадзе трапавае лававае плато Аэда вышынёй да 473 метраў, якое на захадзе спадзіста спускаецца да ракі Уругвай, на ўсходзе абрываецца ўступам Кучылья-дэ-Аэда. Унутраную частку займае хвалістая раўніна басейна ракі Рыа-Негра, абкружаная градамі і плато вышынёй да 420 метраў. На захадзе і поўдні — частка Ла-Плацкай нізіны, на ўсходзе — пясчаная берагавая нізіна Атлантычнага акіяна. На поўдні асобна ўзвышаецца найвышэйшы пункт Уругвая — гара Катэдраль (514 метраў). Запасы карысных выкапняў невялікія: жалезамарганцавыя руды, невялікія паклады золата, серабра, свінцу, медзі і інш.

Клімат субтрапічны, акіянічны. Сярэдняя тэмпература ліпеня 10-12 °C, студзеня — 22-24 °C. Ападкаў за год ад 1000 мм на поўдні і ва ўнутраных раёнах да 1200 мм на поўначы. У ліпені з поўдня могуць уварвацца халодныя вятры пампера. Рачная сетка густая; галоўныя рэкі — Уругвай на заходняй мяжы і Рыа-Негра, што перакрэслівае краіну з паўночнага усходу на паўднёвы захад. На Рыу-Негра створана буйное вадасховішча Рынкон-дэ-Банетэ. Уздоўж узбярэжжа цягнуцца лагунныя азёры, найбуйнейшае: Лагоа-Мірын на мяжы з Бразіліяй.

Пераважаюць субтрапічныя травяністыя саванны (кампас) на чырванавата-чорных глебах прэрый. Уздоўж рэк галерэйныя вечназялёныя лясы, на поўдні хмызняковая саванна, на ўсходзе пальмавыя гаі. Пад лесам каля 6 % тэрыторыі. Нацыянальныя паркі: Каба-Палонья, Санта-Тэрэса.

Гісторыя

Да XVI стагоддзя на ўругвайскай зямлі жылі плямёны індзейцаў чаруа, якія не мелі моцных традыцый дзяржаўнасці. З 1515 году пачалося пранікненне іспанцаў. Да XVIII стагоддзя гэтая тэрыторыя не цікавіла каланізатараў, хіба кантрабандысты выкарыстоўвалі яе для перапраўкі тавараў у Буэнас-Айрэс. Толькі у 1724 годзе быў заснаваны Мантэвідэа, у 1750 іспанцы афіцыйна замацавалі гэтую тэрыторыю за сабой пад назвай Усходняя паласа (Banda Oriental), у складзе віцэ-каралеўства Перу, у 1776—1810 гадах — віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата. Індзейцы чаруа былі цалкам знішчаны, часткова яны змяшаліся з каланізатарамі.

У пачатку ХІХ стагоддзя барацьбу за незалежнасць узначаліў Хасэ Арцігас, якога празвалі «лідарам нацыі гауча» (el lider de la Nación Gaucha), прычым барацьба вялася спачатку з іспанцамі, а пасля — з магутнымі суседзямі, Бразіліяй і Аргенцінай. У 1810 у выніку травеньскай рэвалюцыі з’явілася дзяржава Злучаных правінцый Рыо-дэ-ла-Плата, куды ўругвайскія землі пад назвай Усходняя правінцыя ўваходзілі разам з сучаснай паўночнай Аргенцінай. Але Уругвай прагнуў незалежнасці.

Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Juan Manuel Blanes, Клятва 33 арыенталіс

Незалежны Уругвай паўстаў у выніку аргенцінска-бразіліскага канфлікта. У 1816 годзе з маўклівай згоды Буэнас-Айрэсу Усходняя правінцыя была акупавана Бразіліяй. У 1825 група партызан, вядомыя як 33 Арыенталіс, на чале з Хуанам Лавальеха павялі барацьбу з бразільскімі войскамі, якую Буэнас-Айрэс на гэты раз ужо падтрымаў. У выніку трохгадовага канфлікта бразільцы былі вымушаны адмовіцца ад сваіх прэтэнзій. У 1828 Уругвай атрымаў незалежнасць і сваю сучасную назву. 25 жніўня 1825 — дзень выгнання бразільскіх акупантаў — стаў днём незалежнасці.

У 1831 адбылося апошняе паўстанне індзейцаў чаруа, у бітве пры Сальсіпуэдэсе загінулі амаль усе індзейскія воіны. У 1830-х сфарміраваліся дзве галоўныя палітычныя партыі: прабразільскія «чырвоныя» і прааргенцінскія «белыя». У залежнасці ад таго, якая патрыя была ва ўладзе, Уругвай арыентаваўся на адпаведнага суседа. Апазіцыйная ж партыя магла «запрасіць» сабе на дапамогу войскі іншага суседа. У 1865 Уругвай быў уцягнуты у вайну супраць Парагвая.

У апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя ва Уругваі ўмацоўвалася стабільнасць. Назіраўся эканамічны рост, звязаны з развіццём жывёлагадоўлі. Уругвай з’яўляецца другой краінай у свеце, якая абвясціла абавязковую і бясплатную адукацыю (1877). Тады ж Уругвай сталі называць «Паўднёваамерыканскай Швейцарыяй»

У 1929 году пачалася Вялікая дэпрэсія, што нанесла значны ўдар па эканоміцы Уругвая. 1930-я — 1970-я сталі часам ваенных пераваротаў і шматлікіх непрацяглых дыктатур. З 1970-х Уругвай прытрымліваецца пераважна левай палітычнай арыентацыі. У 1967—1971 у краіне дзейнічаў марксіцкі партызанскі рух Тупамарас, у якім удзельнічаў і будучы прэзідэнт Хасэ Мухіка. У 1991 годзе Уругвай ўступіў у эканамічны блок МЕРКАСУР.

Дзяржаўны лад

Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Прэзідэнт Табара Васкес і яго жонка Марыя Дэльгада

Уругвай — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1967 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў без права пераабрання на другі тэрмін запар. Цяперашні прэзідэнт — сацыяліст Табара Васкес, быў абраны ў 2015 годзе. Да гэтага ён быў прэзідэнтам у 2005—2010. Паміж яго тэрмінамі Уругваем кіраваў левы палітык Хасэ Мухіка.

Вышэйшы заканадаўчы орган — Генеральная асамблея Уругвая, якая складаецца з сената (30 сенатараў) і палаты прадстаўнікоў (99 дэпутатаў). Сенатары і дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 5 гадоў. Асноўныя палітычныя сілы краіны — блок левых і левацэнтрысцкіх партый і рухаў «Шырокі фронт», а таксама традыцыйныя цэнтрысцкія партыі «Каларада» і «Бланка».

Уругвай — унітарная краіна, дзеліцца на 19 дэпартаментаў

Знешняя палітыка

Імкнучыся выступаць з самастойных, ініцыятыўных і прагматычных пазіцый, Уругвай выказваецца за няўхільнае прытрымліванне міжнароднага права, прытрымліванне Статуту ААН, поўнасцю падтрымлівае прынцып шматбаковасці пры рашэнні галоўных міжнародных пытанняў. Мантэвідэа выступае за нераспаўсюджанне ядзернай і забарону хімічнай зброі, абмежаванне і скарачэнне звычайных узбраенняў, узброеных сіл і ваенных выдаткаў, актывізацыю прыродаахоўнай дзейнасці, барацьбы з міжнародным тэрарызмам і наркабізнесам. Уругвайская дыпламатыя імкнецца развіваць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі свету, але з ухілам на Паўднёвую Амерыку. Важнае месца адводзіцца праблемам рэарганізацыі міжнародных эканамічных адносін на дэмакратычнай і справядлівай аснове. Уругвай выступае за палітычнае ўрэгуляванне рэгіянальных канфліктаў.

Насельніцтва

Прырост насельніцтва невысокі — каля 0,4 % у год, яго ствараюць станоўчы натуральны і міграцыйны складнікі. Нягледзячы на тое, што сучаснае насельніцтва Уругвая сфармавалі імігранты, апошніх паўстагоддзя сальда міграцыі было пераважна адмоўным (у 1963—2008). І толькі ў апошнія 10 год Уругвай прыцягвае мігрантаў больш, чым выштурхоўвае.

Уругвай: Этымалогія, Геаграфічнае становішча, Прырода 
Мантэвідэа

Да прыходу еўрапейцаў на тэрыторыі сучаснага Уругвая пражывала толькі некалькі індзейскіх плямёнаў, пасля практычна цалкам знішчаных, таму 88 % насельніцтва Уругвая адносіцца да еўрапеоіднай расы, пераважна гэта нашчадкі іспанцаў і італьянцаў. 8 % насельніцтва складаюць метысы, 4,6 % — чарнаскурыя. 45 % уругвайцаў з’яўляюцца каталікамі, каля 10 % вызнаюць іншыя плыні хрысціянства. Каля 30 % сцвярджаюць, што вераць у бога, але не ведаюць, у якога, яшчэ 15 % — атэісты або агностыкі. Сярод чарнаскурых уругвайцаў папулярная бразільская умбанда.

Шчыльнасць насельніцтва невысокая — 19 чалавек на 1 кв.км. Узровень урбанізацыі — 92 %. У сталічным горадзе, Мантэвідэа, пражывае каля каля 1,6 млн жыхароў, а ў агламерацыі Вялікі Мантэвідэа — 1,9 млн чалавек, або больш за палову насельніцтва краіны. Іншыя вялікія гарады — Мальданада і Сальта.

Эканоміка

Уругвай — індустрыяльна-аграрная краіна. Грашовая адзінка — уругвайскі песа (1 долар ЗША = прыкладна 24 песа). ВУП на душу насельніцтва — найвялікшы ў Паўднёвай Амерыцы (23 500 долараў у 2017).

У пачатку ХХІ стагоддзя эканоміка Уругвая развіваецца паскоранымі тэмпамі. Уругвайскі ўрад ставіць у аснову эканамічнай палітыкі падтрымку фінансавай стабільнасці за кошт прытрымлівання рэкамендацыям МВФ. У выніку Уругваю ў цэлым атрымалася ліквідаваць знешнюю запазычанасць, памер якой прыраўноўваўся да аб’ёму ВУП краіны. У 2017 годзе ВУП Уругвая вырас на 3,5 %, у 2016 — на 1,5 %. Узровень беспрацоўя працаздольнага насельніцтва краіны — 7,3 % (у 2005 — 12,5 %).

У краіне развітая банкаўская справа, дзейнічаюць філіялы найбуйнейшых замежных банкаў, функцыянуе рынак каштоўных папер. Мантавідэа з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы цэнтраў міжнародных разлікаў. У апошнія дзесяцігоддзі імкліва развіваецца турызм.

Сельская гаспадарка

Высокарэнтабеельная сельская гаспадарка — падмурак эканомікі краіны. На прадукцыю галіны прыходзіцца 75-80 % уругвайскага экспарту. Сельскагаспадарчыя землі (у асноўным, пашы) займаюць 90 % тэрыторыі Уругвая. У сельскай гаспадарцы дамінуе пашавая жывёлагадоўля мяса-воўнавага напрамку — гадоўля мясных парод буйной рагатай жывёлы (12 млн галоў) і воўнавых авечак (20 млн галоў). Па колькасці авечак на душу насельніцтва Уругвай саступае толькі Новай Зеландыі, кароў — стаіць на першым месцы ў свеце.

У раслінаводстве галоўныя сельскагаспадарчыя культуры — пшаніца, рыс, цукровы трыснёг, кукуруза, алейны лён, сланечнік, кармавая трава для быдла. Вырошчваюць таксама вінаград і цытрусавыя.

Прамысловасць

Карысных выкапняў практычна няма, таму здабыўная прамысловасць не мае вялікага значэння. Апрацоўчая прамысловасць на тры чацвёртых сканцэнтравана ў Вялікім Мантэвідэа. Яна арыентавана на перапрацоўку сельгассыравіны: харчовая (мясахладабойная, мясакансервавая, малочная) гарбарна-абутковая і тэкстыльная галіны. Прыкметную ролю ў эканоміцы маюць таксама нафтаперапрацоўчая і хімічная прамысловасць. 96 % электраэнергіі вырабляецца на ГЭС.

Транспарт

Працягласць чыгунак каля 3000 км, шашэйных дарог каля 10 000 км.

Знешні гандаль

Спрыяльная ў цэлым эканамічная сітуацыя адбіваецца на росце асноўных паказчыкаў уругвайскага знешняга гандлю. Галоўным гандлёвым партнёрам Уругвая па экспарце стаў Кітай (21 %), застаюцца важнымі партнёрамі краіны-суседзі: Бразілія (14,7 %), Аргенціна (5 %), а таксама ЗША (19 %), Нідэрланды (6 %). Асноўныя прадукты экспарту: ялавічына, соя, сыр, рыс, малако, воўна. Большая частка ўругвайскага імпарту (2016) прыходзіцца на Бразілію (25 %), Кітай (15 %), Аргенціну і ЗША (па 10 %). Уругвай імпартуе нафту, аўтамабілі, электроніку, абсталяванне для харчовай прамысловасці, лекі.

Узброеныя сілы

Узброеныя сілы фармуюцца на прафесійнай аснове. Іх агульная колькасць складае 40 000 чалавек.

Спорт

У 1930 і 1950 Уругвай станавіўся чэмпіёнам свету па футболе. На чэміянаце свету 2010 года Уругвай дайшоў да паўфінала, але там прайграў Нідэрландам, а ў матчы за трэцяе месца — Германіі.

Зноскі

  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uy.html Архівавана 30 мая 2015.
  • https://web.archive.org/web/20101114015256/http://www.ine.gub.uy/anda/ddibrowser/?id=11§ion=variable&varid=V157
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uy.html Архівавана 30 мая 2015.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uy.html Архівавана 30 мая 2015.
  • https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/uy.html Архівавана 30 мая 2015.
  • http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=230&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&year=2016
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Уругвай, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Уругвай ЭтымалогіяУругвай Геаграфічнае становішчаУругвай ПрыродаУругвай ГісторыяУругвай Дзяржаўны ладУругвай НасельніцтваУругвай ЭканомікаУругвай Узброеныя сілыУругвай СпортУругвай ЛітаратураУругвай СпасылкіУругвайІспанская моваАргенцінаАтлантычны акіянБразіліяМіжнародны фанетычны алфавітПаўднёвая Амерыка

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    НаваполацкГерб Беларускай Народнай РэспублікіЛітаратурная прэмія імя Янкі КупалыРаскіданае гняздо (п’еса)Васіль ДравінскіАкадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукіМедаль «За працоўныя заслугі»Дзень ЗямліБеларускі лацінскі алфавітЛюдзі на балоце (фільм)Вянок (зборнік)Беларуска-інданезійскія адносіныБайкаБеларусь 3ЭякуляцыяУладзімір Іванавіч КарызнаВялікае Княства ЛітоўскаеБарысаўПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Кантрабанда22 красавікаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАтмасферны ціскЮн Сок ЁльВалерый Пятровіч СлавукБеларуская міфалогіяТворны склонЮрый Уладзіміравіч ЮрчанкаБеларуская літаратураЛарыса Сямёнаўна ТалкачоваСекс без пранікненняНовая зямля (паэма)ВікісховішчаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінРэпарцёры без межаўЛеанід Міхайлавіч ГалубовічAv.byHTMLМікола МаляўкаПлошча Перамогі (Мінск)Канюшына лугаваяДзеяслоўЖэўжык (персанаж)Паўднёвая КарэяАляксандр Уладзіміравіч ДуброўскіУладзімір СвятаславічМаксім ТанкСметанковае маслаГанна Аляксееўна НовікСаюз беларускіх пісьменнікаўПадбелМТБанкСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойПенякі2-е тысячагоддзеВольга Славаміраўна БондараваАлесь БажкоЛітоўская моваШчучынУладзімір ДубоўкаАдам МіцкевічКрасная Гара (Краснагорскі раён)Іван Іванавіч НасовічТадэвуш КасцюшкаАндрэй Міхайлавіч Федарэнка2024Янка МаўрШыітыТураўскае ЕвангеллеФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыТрагедыя ў Налібоках🡆 More