Бактэ́рыі (па-старажытнагрэцку: βακτήριον — «пруток») — дамэн (надцарства) пракарыётных (бязьядзерных) мікраарганізмаў, часьцей за ўсё аднавузавых арганізмаў.
Звычайна маюць даўжыню ў некалькі мікрамэтраў, а таксама розную форму — ад сфэраў да палачак і сьпіраляў. Звычайна ў адным граме глебы ўтрымліваецца 40 мільёнаў бактэрыяльных вузаў і каля мільёну ў мілілітры прэснай вады, наогул на Зямлі налічваецца каля пяці нанільёнаў (5×1030) бактэрыяў.
Бактэрыі | |
Кішачны пруток пад электронным мікраскопам | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Бактэрыі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Bacteria | |
Для бактэрыяў характэрная наяўнасьць вузавай сьценкі, цытаплязмы, а таксама адсутнасьць ядра, мітахондрыяў, плястыдаў і іншых арганэлаў. Яны звычайна маюць вузавыя сьценкі, як расьлінныя і грыбныя вузы, але бактэрыяльныя вузавыя сьценкі звычайна вытканы з пэптыдагліканаў. Большасьць зь іх вельмі малыя, звычайна толькі 0,5—5,0 мкм пры сваіх найбуйнейшых памерах, хоць некаторыя гіганцкія бактэрыі, як то Thiomargarita namibiensis і Epulopiscium fishelsoni, могуць вырастаць да 0,5 мм у памеры і быць бачнымі няўзброеным вокам. Некаторыя бактэрыі, як то мікоплязмы, такія дробныя, што могуць праходзіць праз бактэрыяльныя фільтры. Некаторыя бактэрыі ўтвараюць споры. Многія зь іх рухомыя і маюць жгуцікі. Паводле спосабу жыўленьня вылучаюць бактэрыі аўтатрофы і гетэратрофы. Залежна ад тыпу дыханьня бактэрыі падзяляюць на аэробы і анаэробы.
Далёка ня ўсе віды бактэрыяў былі апісаныя. Прычына ў велізарнай разнастайнасьці гэтай групы арганізмаў, іхны невялікі памер і праблемы ўтрыманьня ў лябараторыі, бо толькі палова зь іх можа быць вырашчыная ў лябараторных умовах.
Бактэрыі ўдзельнічаюць у кругазвароце рэчываў у прыродзе, ачышчэньні асяродзьдзя ад арганічных рэшткаў, фармаваньні структуры і ўрадлівасьці глебы, а таксама падтрымліваюць запасы вуглякіслага газу ў атмасфэры. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, мікрабіялягічнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасьці. Патагенныя (хваробатворныя) бактэрыі зьяўляюцца ўзбуджальнікамі хваробаў расьлінаў, жывёл і чалавека.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бактэрыі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.