Калектывізацыя

Калектывіза́цыя — працэс каапэрацыі сялянскіх гаспадарак, пераход ад індывідуальнай да калектыўнай вытворчасьці.

Першыя калектыўныя гаспадаркі (калгасы, саўгасы, камуны, арцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі) ўзьніклі з усталяваньнем савецкай улады (1917—1920 гг.) У 1922—1928 гг. ўлады БССР падтрымлівалі дабраахвотную калектывізацыю з мэтай аб’яднаньня дробных сялянскіх гаспадарак.

2 сьнежня 1927 г. у Маскве (Расейская СФСР) пачаўся 15-ы зьезд(ru) Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў), які ўхваліў Рэзалюцыю «Аб рабоце на вёсцы» з абвяшчэньнем калектывізацыі сельскай гаспадаркі: «У цяперашні час задача аб’яднаньня і пераўтварэньня дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектывы мае быць пастаўленая ў якасьці асноўнай задачы партыі на вёсцы».

У 1929 г. былі абвешчаны суцэльная калектывізацыя і ліквідацыя кулакоў. Пастановы ЦК КП(б)Б 1930 г. арыентаваліся на паскоранае завяршэньне стварэньня калгасаў і саўгасаў. У выніку, працэс калектывізацыі набыў прымусовы характар. Да 1939 г. было калектывізавана 90% сялянскіх гаспадарак. У кожным раёне дзейнічалі МТС.

У лютым 1945 г. на Ялцінскай канфэрэнцыі (Крымская АССР(uk), Расейская СФСР; цяпер АР Крым, Украіна) старшыня Савету міністраў СССР Ёсіф Сталін прызнаўся брытанскаму прэм’еру Ўінстану Чэрчылю, што калектывізацыя забрала каля 10 млн чалавечых жыцьцяў.

У Заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 1949—1952 гг. Адмоўнымі вынікамі прымусовай калектывізацыі сталі рэпрэсіі ў дачыненьні сялянства, штучны голад 1933 г., масавы забой рагатай жывёлы, раскулачваньне заможных сялянскіх гаспадарак.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прыдатак (мовазнаўства)УніяцтваТонгаЯдзерная зброяПеракладчыкГорадСьпіска капітула2005ЛёнданВэб-дызайнБлогІван Арашкевіч1589СяброўстваКанстытуцыя ССРБ 1919 годуMac OSЛетуваАрктычны акіянФрыдрых ШылерКалі-югаГалоўная старонка1896Халодная вайнаFacebookGoogle ChromeСтаніслаў Булак-БалаховічВадзім БолбасМікола ГусоўскіЕва ВежнавецАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіКітайМы выйдзем шчыльнымі радаміТроп (літаратуразнаўства)БацькаўшчынаГімн Савецкага СаюзуЗыгмунт ЛазінскіПлястмасаЯўхім КарскіВусякіГісторыя Беларусі2024Карлес ПудждэмонЛявон ВашкоПорнасайтВінцэнт Дунін-Марцінкевіч1200Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіПрыметнікБісэксуальнасьцьП’ер Агюст Рэнуар2018Пагоня28 красавікаПабуджальны сказПрыслоўеРасейская акупацыя БеларусіВялікі выбухІван ШамякінБізантыйскі каляндарДзейнікУкраінская моваНу, пачакай!Ас (імя)Паўночная АмэрыкаЛюдміла Сільнова1992Песьня пра зубра🡆 More