Насельніцтва Беларусі

Беларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэньня ААН).

У ёй акрамя беларусаў пражываюць расейцы, габрэі, украінцы, палякі, летувісы, армяне, азэрбайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі габрэі, а сельскай мясцовасьці — ліцьвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасьць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.

Насельніцтва Беларусі
Дынаміка насельніцтва з 1960 году

Колькасьць

Насельніцтва Беларусі 
Гарадзкое і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гг.:

     сяляне

     месьцічы

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 году, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 году колькасьць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (–5,4%). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (–21%). Колькасьць насельніцтва на 1 жніўня 2012 году склала 9457,1 тыс. чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 8,1 тыс. чалавек.

Народнасьці

У часе перапісу 2009 г. 84% (+3% зь перапісу 1999 г.) жыхароў краіны аднесьлі сябе да карэннага народу — беларусаў, 8% — да расейцаў (менш на траціну), 3% — да палякаў, каля 2% — да ўкраінцаў (менш на траціну), 0,1% — да габрэяў (менш у 2,2 разы). Паводле перапісу насельніцтва ў лютым 1999 году ў Беларусі пражывалі прадстаўнікі больш за 130 нацыяў і нацыянальнасьцяў. Сярод іх найболей прадстаўленымі этнічнымі групамі зьяўляліся беларусы (8158,9 тыс.), расейцы (1141,7 тыс.), палякі (395,7 тыс.), украінцы (237 тыс.), габрэі (27,8 тыс.), армяне (10,2 тыс.), азэрбайджанцы (10,1 тыс.), у меншай ступені — летувісы (6,4 тыс.) і грузіны (3 тыс.).

Рэгіёны

Насельніцтва Беларусі 
Зьмена колькасьці насельніцтва па адміністрацыйных адзінках між перапісамі 1999 і 2009 гг.

Па зьвестках за студзень — верасень 2008 году ў Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 803,9 тыс. да 1 млн 819,5 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 кастрычніка налічалася 1 млн 465,7 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 458,5 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 435 тыс., Віцебскай — 1 млн 267,3 тыс., Магілёўскай — 1 млн 125,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 104,5 тыс. жыхароў.

За 2008 год у Менску колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 млн 814,8 тыс. да 1 млн 828,9 тыс. У астатніх рэгіёнах краіны колькасьць жыхароў паменшылася. У Гомельскай вобласьці на 1 студзеня 2009 году налічалася 1 млн 464,5 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 453,9 тыс., Берасьцейскай — 1 млн 433 тыс., Віцебскай — 1 млн 265,2 тыс., Магілёўскай — 1 млн 123,1 тыс., Гарадзенскай — 1 млн 102,8 тыс.

На 1 траўня 2009 году ў параўнаньні з адпаведнай датай мінулага году колькасьць насельніцтва павялічылася толькі ў Менску — з 1 млн 817,5 тыс. чалавек да 1 млн 840,1 тыс. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасьць жыхароў паменшылася. У выніку на 1 траўня ў Гомельскай вобласьці налічвалася 1 млн 462,6 тыс. чалавек, у Менскай — 1 млн 448,4 тыс., у Берасьцейскай — 1 млн 430,8 тыс., у Віцебскай — 1 млн 262,1 тыс., у Магілёўскай — 1 млн 120,4 тыс., у Гарадзенскай — 1 млн 100,1 тыс.

Нарадзілася/Памерла

Насельніцтва Беларусі 
Сьмяротнасьць, 1950—2011 гг.

У 2006 годзе ў краіне нарадзілася 95 743 чалавекі (106 % да 2005), каэфіцыент нараджальнасьці 9,8 чалавека на 1000 насельніцтва (у 2005 — 9,2). Памерла ў 2006 годзе 138 944 чалавекі (98 % да 2005), каэфіцыент сьмяротнасьці склаў 14,3 на 1000 (у 2005 — 14,5). За 2008 год нарадзілася 107 910 дзяцей, што на 4485 больш у параўнаньні з 2007 годам; памерлі 134 394 чалавекі (на 1539 чалавек больш).

Самагубства

Узровень самагубстваў — гэта колькасьць суіцыдаў на 100 000 насельніцтва, згодна з статыстыкай Сусьветнай арганізацыі здароўя за 2007 год, па ўсіх краінах, дзе гэтыя зьвесткі былі даступныя, Беларусь заняла першае месца. Навукоўцы тлумачаць гэты ўзьлёт ростам спажываньня алькаголю, суб’ектыўным адчуваньнем адсутнасьці жыцьцёвых пэрспэктываў, дэпрэсіўным асяродзьдзем, нізкімі выдаткамі на культуру, а таксама тыпам культурнай традыцыі. Сацыёлягі з Інстытуту Гэлапа (Gallup Polls) у сваёй нядаўняй публікацыі паказалі сувязь колькасьці самагубстваў з рэлігійнасьцю грамадзтва. Сусьветныя сацыялягічныя дасьледаваньні Інстытуту з 2005 да 2006 году выявілі, што рэлігійныя краіны маюць ніжэйшыя паказьнікі самагубстваў. Вядома, адной рэлігійнасьцю справа не тлумачыцца. Так, узровень самагубстваў у Беларусі вышэйшы, чым у менш рэлігійных і больш заможных суседніх Эстоніі, Латвіі, Чэхіі ці нават Расеі. Хоць мусіла б быць наадварот. Тут першасную ролю адыгрывае суб’ектыўнае адчуваньне жыцьцёвае беспэрспэктыўнасьці, сама сутнасьць сыстэмы кантролю над чалавекам, збудаванай у краіне.

Першая пяцёрка краінаў
Краіна Узровень самагубстваў Рэлігійнасьць
Беларусь 36,80 35
Расея 36,15 28
Казахстан 29,95 43
Вугоршчына 28,45 36
Славенія 25,90 41

У 2008 годзе было зафіксавана 2800 самазабойстваў па краіне. Што прыкладна на 700 менш, чым у папярэднім годзе. Паводле зьвестак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, на адно самазабойства прыпадае 8—9 спробаў суіцыду. І такіх спробаў у Беларусі, як паведамляюць спэцыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя, у 2008 годзе было зарэгістравана 6729, што на 50,6% больш, чым у 2007 годзе.

Шлюбнасьць

У 1950 годзе на 1000 чалавек налічвалася 9,6 шлюбу і толькі 0,2 разводу. У 1970 — 9,3 і 1,9. У 1980 — 10,1 і 3,2. У 1990 — 9,7 і 3,4. У 2000 — 6,2 і 4,3. У 2008 — 8 і 3,8. У 2008 годзе ў параўнаньні з 2007-м колькасьць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 14,6% да 77.201, колькасьць разводаў павялічылася на 1,5% да 36.679.

Паводле перапісу 2009 г. абсалютная большасьць мужчынаў і жанчынаў ва ўзросьце ад 15 гадоў знаходзілася ў шлюбе. Пры гэтым за 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзелі мужчынаў і жанчынаў у шлюбе зьнізіліся з 66% да 62% і з 56% да 52% адпаведна. Дзель улічаных шлюбаў зьменшылася з 95% да 92%. На 2009 г. каля 10% жанчынаў (436 тыс) знаходзіліся ў разводзе, праз рост сьмяротнасьці мужоў у працаздольным узросьце да 18% (звыш 810 тыс) узрасла дзель удоваў.

Міграцыя

Насельніцтва Беларусі 
Перасяленцаў на тыс. жыхароў, 1950—2011 гг.:

     прыток

,

     адток

У краіну ў 2008 годзе прыбыла 17 413 чалавек, зьехала — 9268. Міграцыйны прырост склаў 8145 чалавек. У студзені — красавіку 2009 году міграцыйны прырост склаў 6385 чалавек, выехалі 2250. Міграцыйны прырост за чатыры месяцы склаў 4135 чалавек.

У 2012 годзе ў краіну прыбылі 18 040 чалавек (у 2011-м — 17 510) і выбылі 8712 чалавек (у 2011-м — 7610). Прыток перасяленцаў у 2012 годзе ў параўнаньні з 2011-м зьнізіўся на 5,8% да 9328 чалавек. Колькасьць жыхароў, якія выехалі з краіны на заробкі, павялічылася з 5522 чалавек у 2011 годзе да 6534 чалавек у 2012 годзе (на 15,5%). Большасьць выехала ў Расею (5369), таксама ў ЗША (452), Польшчу (341), Нямеччыну (225). Выдача дазволаў на пастаяннае пражываньне ў краіне зьнізілася з 13 537 у 2011 годзе да 12 066 у 2012 годзе (на 10%). Большасьць дазволаў на пастаяннае пражываньне атрымалі грамадзяне Расеі (7670) і Ўкраіны (1641). Выдача дазволаў на часовае пражываньне вырасла з 40 722 у 2011 годзе да 46 787 у 2012 годзе. Колькасьць працоўных перасяленцаў, якія прыехалі ў Беларусь на аснове падпісаных дамоваў у 2012 годзе, склала 8781 чалавек (у 2011-м — 8434). Большасьць зь іх — рабочыя (4594) і кваліфікаваныя работнікі, спэцыялісты (2425). Асноўныя краіны паходжаньня працоўных перасяленцаў у Беларусь у 2012 годзе — Украіна (2854), Кітай (1257), Летува (904), Узбэкістан (646), Турцыя (544), Малдова (491).

Век

Насельніцтва Беларусі 

Паводле перапісу 2009 г. у Беларусі налічвалася 5853 тыс. жыхароў працаздольнага веку, што амаль на 2% больш (+ звыш 100 тыс) параўнальна зь перапісам 1999 году. Іх дзель узрасла з 57,3% да 61,6%. За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў дзель насельніцтва ў веку да 16 гадоў зьнізілася з 21,2% да 15,9%. Лік дзяцей праз падзеньне нараджальнасьці зьменшыўся на 620 тысячаў (амаль на 30%). Дзель жыхароў ў веку звыш працаздольнага (мужчыны — 60, жанчыны — 55) ўзрасла з 21,5% да 22,5%.

У Беларусі, па зьвестках на 1 красавіка 2009 году, 100-гадовую векавую мяжу перасягнулі 648 жыхароў. Сярод рэгіёнаў рэспублікі больш за ўсё даўгавечнікаў налічвалася ў Гарадзенскай вобласьці (150 чалавек ў веку старэй 100 гадоў), на другім месцы — Менская вобласьць (114), на трэцім — Берасьцейская (102). Пры гэтым сярод беларускіх даўгавечнікаў жанчыны амаль у 7 разоў больш, чым мужчын. А ў векавой групе старэй за 110 гадоў няма ніводнага прадстаўніка дужага полу.

Гарады

Паводле перапісу 2009 году, у гарадах пражывала 7 млн 65 тыс. чалавек, што на 103 тыс. чалавек больш, чым у перапіс 1999 году. Доля гараджанаў у агульнай колькасьці насельніцтва ўзрасла з 69% да 74%. У 2009 годзе ў Беларусі было 112 гарадоў. Амаль 2/3 зь іх — з колькасьцю насельніцтва меншай за 20 тыс. чалавек. У 12 гарадах налічвалася звыш 100 тыс. жыхароў. За 10 гадоў зь іх ліку выбылі Ліда (Гарадзенская вобласьць) і Наваполацак (Полацкі раён, Віцебская вобласьць).

З 1999 па 2009 год больш як на 10% колькасьць насельніцтва павялічылася ў гарадах Фаніпаль (Койданаўскі раён, Менская вобласьць), Нароўля (Гомельская вобласьць) і Лагойск (Менская вобл.). Рост насельніцтва звыш 5% склаў у гарадах Менск (9%; +156 тыс., зь іх 2/3 жанчыны), Заслаўе (Менскі раён), Горадня, Берасьце (8%), Чачэрск (Гомельская вобл.), Смалявічы (Менская вобл.), Жлобін (Гомельская вобл.) і Койданаў. Рост колькасьці насельніцтва назіраўся ва ўсіх абласных цэнтрах, у 2009 годзе на іх прыпадала 52% гарадзкога насельніцтва.

Мова

Насельніцтва Беларусі 
Беларуская мова як асноўная размоўная, перапіс 2009 г.
Насельніцтва Беларусі 
Статус беларускай мовы ў Беларусі паводле дзяржаўнага перапісу насельніцтва 2019

Паводле перапісу 2009 году, беларуская мова зьяўлялася роднай для абсалютнай большасьці жыхароў краіны (5058,4 тыс. чалавек; 53,2%). Пры гэтым беларуская была мовай зносінаў толькі 23% насельніцтва (2227,2 тыс. чалавек), расейская — 70% (6673 тыс. чалавек). За 10 год між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз правядзеньне русыфікацыі дзяржаўных электронных СМІ ўрадам Аляксандра Лукашэнкі болей чым на 20 адсоткавых пунктаў (з 73% да 53%) зьнізілася доля жыхароў, чыя родная мова была беларускай, на 14 адсоткавых пунктаў (з 37% да 23%) стала менш беларускамоўных. Праз такія перамены ў 2009 годзе Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры залічыла беларускую мову да ліку загрожаных. Паводле сайту Ethnologue, 231 тыс. жыхароў Беларусі размаўляюць на ідышы.

Плоці

Паводле перапісу ў кастрычніку 2009 г. у краіне пражывала 4420 тыс. мужчынаў і 5068 тыс. жанчынаў. За 10 гадоў між перапісамі 1999 і 2009 гадоў праз рост сьмяротнасьці мужчынаў у працаздольным узросьце іх лік зьменшыўся на 6,3%, а дзель у суадносінах да жанчынаў скарацілася з 1:1,129 да 1:1,15. Лік жанчынаў таксама скараціўся (на 4,6%). На 2009 г. празь перасяленьне вясковых маладухаў у горад там мужчыны колькасна пераважалі ва ўзросьце да 27 гадоў, у вёсцы — да 56 гадоў.

Дынаміка

З 1994 году, калі насельніцтва краіны дасягнула 10 млн 243,5 тыс. чалавек, у Беларусі адзначаецца выміраньне жыхароў (дэпапуляцыя). За 19 гадоў кіраваньня цяперашняга кіраўніка краіны насельніцтва паменшылася на 786,4 тыс. (што, аднак, цалкам высьвятляецца памяньшэньням колькасьці расейцаў (—557 тыс. паміж 1989 і 2009), палякаў (—123 тыс.), ўкраінцаў (—132 тыс.) ды габрэяў (—99 тыс.)). Гэта раўнасільна таму, што Беларусь страціла два абласныя цэнтры краіны — Гомеля і Берасьця, і вярнулася ў 1978 год.

За апошнія 30 гадоў адбылося даволі інтэнсіўнае пераразьмеркаваньне вясковага і гарадзкога насельніцтва, амаль па адсотку штогод на карысьць гораду. Імавернасьць застацца на месцы свайго нараджэньня для 20—24-гадовых беларускіх гараджан пад канец 1960-х складала 0,88, для вяскоўцаў — толькі 0,26. Пад канец 1990-х розьніца павялічылася адпаведна да 0,92 і 0,22. З кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасьць упершыню захварэлых на сардэчна-сасудзістыя захворваньні штогод павялічваецца на 3—4 адсоткі (зьвесткі на 2004 год), такая ж карціна з злаякаснымі захворваньнямі.

Колькасьць насельніцтва на Беларусі па гадах
Час падліку Колькасьць насельніцтва,
тыс.
Прырост/Зьмяншэньне,
тыс.
Гарадзкое (%)
XIV стагодзьдзе ≈1 000
1650 2900
1667 ≈1400
1700 2200
1717 1500
1772 2900
1811 3800
1863 4200
1897 6673 13,5
1913 6899,1 14,3
1914 7500
1917 6900
1921 6700
1926 4986,0 17,0
1939 8912,2/≈11 000 20,8/—
1940 9046,1 +133,9 21,3
1 студзеня 1941 10 454,9
1941 9092,0 +45,9 21,7
22 чэрвеня 1941 9200/10 528
1945 ≈7700 22,2
1950 7709,0 21,0
1951 7781,1 +72,1 22,2
1952 7748,7 +32,4 23,6
1953 7693,4 +55,3 24,7
1954 7685,6 -7,8 25,9
1955 7757,2 +71,6 26,6
1956 7850,2 +93 27,0
1957 7910,0 +59,8 27,8
1958 7961,6 +51,6 29,0
1959 8055,7 +94,1 30,8
1960 8147,4 +91,7 32,0
1961 8233,3 +85,9 33,3
1962 8335,2 +101,9 34,4
1963 8435,4 +100,2 35,4
1964 8479,8 +44,4 36,5
1965 8557,9 +78,1 37,5
1966 8655,7 +97,8 38,5
1967 8761,8 +106,1 39,6
1968 8838,7 +76,9 40,8
1969 8915,0 +76,3 42,1
1970 8992,2 +77,2 43,3
1971 9048,7 +56,5 44,4
1972 9118,1 +69,4 45,7
1973 9182,4 +64,3 47,1
1974 9251,4 +69 48,5
1975 9317,2 +65,8 49,9
1976 9360,5 +43,3 51,2
1977 9406,2 +45,7 52,4
1978 9463,5 +57,3 53,6
1979 9532,5 +69 54,9
1980 9591,8 +59,3 55,9
1981 9662,9 +71,1 57,0
1982 9736,1 +73,2 58,0
1983 9800,6 +64,5 59,1
1984 9869,4 +68,8 60,2
1985 9929,0 +59,6 61,2
1986 9986,4 +57,4 62,2
1987 10 042,8 +56,4 63,2
1988 10 089,7 +46,9 64,3
1989 10 151,8 +62,1 65,4
1990 10 188,9 +37,1 66,1
1991 10 189,8 +0,9 66,8
1992 10 198,3 +8,5 67,2
1993 10 234,6 +36,3 67,4
1994 10 243,5 +8,9 67,6
1995 10 177,3 -66,2 68,1
1996 10 141,9 -35,4 68,4
1997 10 093,0 -48,9 68,8
1998 10 045,2 -47,8 69,3
1999 10 019,5 -25,7 69,7
2000 9956,7 -62,8 70,2
2001 9900,4 -56,3 70,7
2002 9830,7 -69,7 71,1
2003 9762,8 -67,9 71,5
2004 9697,5 -65,3 72,0
2005 9630,4 -67,1 72,4
2006 9579,5 -50,9
2007 9542,4 -37,1
2008 9513,6 -28,8 73,9
2009 9500,0 -13,6
2010 9481,2 -18,8
2011 9465,4 -15,8
2016 9498,4 ?
2017 9504,7 +6,3 77,9

Дадатковыя зьвесткі

  • Колькасьць местаў у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 году — 113; на 1 студзеня 2010 году — 112; на 1 студзеня 2004 году — 109, зь іх 20 местаў абласнога падпарадкаваньня; на 1 студзеня 2003 году — 110; на 1 студзеня 1999 году — 109.
  • Колькасьць мястэчак у Беларусі — станам на 1 красавіка 2012 году — 91; на 1 студзеня 2012 году — 92, зь іх 9 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2010 году — 94, зь іх 10 працоўных і 1 курортны пасёлак; на 1 студзеня 2004 году — 101; на 1 студзеня 2003 году — 101.
  • Колькасьць сельскіх населеных пунктаў у Беларусі — станам на 1 студзеня 2004 году — 24 022; станам на 1 студзеня 2003 году — 24 049; станам на 1999 год — 23 459; станам на 1970 год — 27 911; станам на 1959 год — 34 442.
  • Штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі.
  • Найбуйнейшы працоўны пасёлак Магілёўскай вобласьціЯлізава.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Беларусі — пасёлак Лясны (станам на 2019 год), пасёлак Калодзішчы (станам на 2009 год).
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Берасьцейскай вобласьці — вёска Альшаны.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Віцебскай вобласьці — вёска Бабінічы.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гарадзенскай вобласьці — вёска Верцялішкі.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Гомельскай вобласьці — вёска Яроміна.
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Магілёўскай вобласьці — вёска Буйнічы (станам на 2011 год), чыгуначная станцыя Буйнічы (станам на 2009 год).
  • Найбуйнейшы сельскі населены пункт Менскай вобласьці — пасёлак Лясны (станам на 2019 год), пасёлак Калодзішчы (станам на 2009 год).

Крыніцы й зноскі

Tags:

Насельніцтва Беларусі КолькасьцьНасельніцтва Беларусі НароднасьціНасельніцтва Беларусі РэгіёныНасельніцтва Беларусі НарадзіласяПамерлаНасельніцтва Беларусі ШлюбнасьцьНасельніцтва Беларусі МіграцыяНасельніцтва Беларусі ВекНасельніцтва Беларусі ГарадыНасельніцтва Беларусі МоваНасельніцтва Беларусі ПлоціНасельніцтва Беларусі ДынамікаНасельніцтва Беларусі Дадатковыя зьвесткіНасельніцтва Беларусі Крыніцы й зноскіНасельніцтва БеларусіААНАзэрбайджанцыАрмянеБеларусыБеларусьГабрэіЛетувісыЛіцьвіныПалякіРасейцыУкраінцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МольКарынцкая затокаКанюшынаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыПаронімыСельская гаспадаркаКойданаўРадаўніцаСубтытрыРасейская імпэрыяПастава на каленяхСяброўстваКанстанцін ДрапезаМаёнтакЧэрвеньАляксей ПысінПолымя (часопіс)Мішэль Абама.etПрыметнікАндрэй ДынькоАлесь ГарунЛітоўская моваГісторыя беларускай мовыБеларускі студэнт (1923)АлтайЗбожжаІсламская дзяржаваСэксISSNПагоняЗянон ПазьнякЛічэбнікГіяцынт АльхімовічКубаНовы СадУладзімер ПравасудСтрахЯгайла (імя)БагоўкаТленАльжбета ВасілеўскаяСпадніцаЛітаратура1919Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Пярнуская затокаАльгімонт ГальшанскіСельская гаспадарка БеларусіАндрэй ХадановічКазіноБрыгада імя Канстанціна АстроскагаІсус ХрыстосЧарнобыльская АЭСМіхась РудкоўскіВадзім СаранчукоўБанк гандлёвы капіталЭўропа1891Ойча нашІмёны ліцьвінаўБаўгарская моваПалюцыяДамаскСямейства (біялёгія)НігерыяПантыйскі сьляпунГарбатаНародны каляндарФлёрыян Вірц🡆 More