Го́мельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі.
Гомельскі раён мяжуе з Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Добрускім, Лоеўскім, Рэчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці і Ўкраінай на поўдні.
Гомельскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Гомель |
Дата ўтварэньня | 27 ліпеня 1937 |
Кіраўнік | Зьміцер Козел[d] |
Насельніцтва (2018) | 68 306 |
Шчыльнасьць | 34,8 чал./км² |
Плошча | 1963,11 км² |
Месцазнаходжаньне Гомельскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
22 кастрычніка 2020 году «Гомельтранснафта Дружба» пачала ўзводзіць магістральны нафтаправод «Гомель — Горкі» каля Бабовічаў на паўднёвы захад ад Гомля.
Паверхня тэрыторыі пераважна нізінная, большая частка знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесься, паўночна-заходняя частка — у межах Чачорскай раўніны (паводле фізыка-геаграфічнага раянаваньня Беларусі). Агульны ўклон з поўначы на поўдзень. 93% тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 120—140 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 160 м над узроўнем мора (на ўсходзе ад вёскі Зябраўкі), ніжэйшы — 111 метраў (урэз ракі Сож). Карысныя выкапні: 52 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 9,52 млн т, буйнейшыя зь якіх Вадапой, Кабылянскае, Жэрабна-Конскае балота; 2 радовішчы глін: Будышчанскае і Яромінскае 1-е; 4 радовішчы пяску: Будышчанскае, Асаўцоўскае, Гадычаўскае і Яромінскае.
Сярэдняя тэмпэратура ў студзені −6,9 градусаў, у ліпені +18,8 градусаў. Ападкаў 590 мм за год. Вэгетацыяны пэрыяд 193 сутак.
Асноўная рака — Сож (цячэ з паўночнага ўсходу на поўдзень) зь левымі прытокамі Іпуць з Харопуцем, Церуха з Грабаўкай, Уць, Нямыльня з Быкаўкай і правымі Узой зь Івалькай. Гушчыня рачной сеткі 0,35 км/км². Даўжыня мэліярацыйнай сеткі 6,5 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў 82 км, магістральных і падводных каналаў 679 км, рэгулюючых 601 км, закрытай сеткі (дрэнаж) 3,24 тыс. км² (1991 год). Глебы сельгасугодзьдзяў (%) дзярнова-падзолістыя 33,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 27,5, пойменныя (алювіяльныя) 14,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 13,4, тарфяна-балотныя 11,2; па грануламэтрычным складзе (%): пясчаныя 40,8, сугліністыя 24,8, супясчаныя 23,2, тарфяныя 11,2. Сярэдні бал банітэту 34, на асобных участках ад 22 да 57. Пад лесам 35% тэрыторыі раёну. Сасновыя лясы займаюць 70%, бярозавыя 10%, дубовыя 10%, чорнаальховыя 6,4%, асінавыя 2,3%.
У Гомельскім раёне знаходзіцца курорт рэспубліканскага значэньня — Чонкі.
У ляндшафтным дачыненьні большая частка раёну знаходзіцца ў межах Палескай ляндшафтнай правінцыі (Дняпроўска-Сожаўскі ляндшафтны раён), паўночная частка — у межах Перадпалескай правінцыі (Бесядзка-Сожаўскі ляндшафтны раён). Асноўныя тыпы ляндшафтаў: алювіяльна-тэрасіраваныя, марэнна-зандравыя і другасна-марэнныя.
На 1 студзеня 2005 году налічвалася 188 сельскіх населеных пунктаў з агульнай колькасьцю сельскага насельніцтва 71 445 чалавек (бяз Гомля), у тым ліку 12 106 — да 15 гадоў, 42 902 — ад 16 гадоў да пэнсійнага ўзросту, 16 437 — старэйшага за працаздольны ўзросту. Колькасьць гаспадарак — 26 759. У межах раёну Бальшавіцкі пасялковы савет (316) і 25 сельскіх саветаў: Азьдзелінскі (1286), Бабовіцкі (1545), Воўкавіцкі (3652), Глыбоцкі (701), Грабаўскі (1821), Давыдаўскі (1796), Даўгалескі (1881), Дзятлавіцкі (969), Зябраўскі (2266), Красьненскі (7525), Маркавіцкі (1187), Пакалюбіцкі (5900), Прыбарскі (1877), Прыбыткаўскі (5831), Руднямарымонаўскі (900), Старабеліцкі (664), Целяшоўскі (1445), Цярускі (3746), Цярэніцкі (882), Цярэшкавіцкі (2690), Улукаўскі (9388), Чарацянскі (1304), Чонкаўскі (3634), Шарпілаўскі (724) і Яромінскі (7515).
2 пасёлкі гарадзкога тыпу — Касьцюкоўка і Бальшавік.
Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты раёну (больш за 3 тысячы чалавек): Яроміна, Краснае, Прыбыткі, Пакалюбічы.
На тэрыторыі раёну брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан у пасёлках Будзілка, Калініна, у вёсках Краснае, Пакалюбічы, Целяшы, Церуха, Чонкі, Шарпілаўка. Помнікі ў гонар падпольшчыкаў, закатаваных акупантамі ў 1943 годзе (в. Міхалькі), у гонар абаронцаў Гомля, загінуўшых у жніўні 1941 году (в. Пакалюбічы), на месцы разьмяшчэньня партызанскага атраду «Бальшэвік» і Гомельскага падпольнага абкому КП(б)Б (5 км на паўднёвы захад ад Навабеліцкага раёну г. Гомля, «Партызанская крыніца»), землякам, якія загінулі ў час нямецка-савецкай вайны ў в. Бабовічы, Яроміна, Клімаўка, Пакалюбічы і інш.
Помнікі архітэктуры: царква у в. Гадзічава (1-я пал. ХІХ ст.), царква Ражджаства Багародзіцы ў в. Глыбоцкае, сядзібны дом у в. Каранёўка (2-я пал. ХІХ ст.), Нікалаеўская царква і сядзіба ў в. Старая Беліца (кан. XVIII — 1-я пал. ХІХ ст.), Усьпенская царква ў в. Чарацянка (1865—1868).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гомельскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.