Чонкі

Чо́нкі — пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Сож.

Адміністрацыйны цэнтар Чонкаўскага сельсавету. Насельніцтва 2611 чал. (2004).

Чонкі
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Чонкаўскі
Насельніцтва: 2611 (2004)
Тэлефонны код: +375 23(2)
Паштовы індэкс: 247001
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°21′ пн. ш. 30°58′ у. д. / 52.35° пн. ш. 30.967° у. д. / 52.35; 30.967 30°58′ у. д. / 52.35° пн. ш. 30.967° у. д. / 52.35; 30.967
Чонкі на мапе Беларусі
Чонкі
Чонкі
Чонкі

Знаходзяцца за 3 км на поўдзень ад Гомелю. На поўначы мяжуюць зь лесам.

Гісторыя

Археолягі за 400 м на паўднёвы захад, выявілі паселішчы 3 чвэрці I тысячагодзьдзя н. э. і эпохі Русі. Гэтая знаходка сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў са старажытных часоў.

Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XVII ст., калі тут пачалі сяліцца ўцекачы з Масковіі праз рэлігійны перасьлед.

Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. У 1775 року на землях шляхцічаў Клічаўскіх і Ўсьціновічаў заснаваны стараверскі Ўсьпенскі мужчынскі манастыр, які ў 1822 року перайшоў да Расейскай праваслаўнай царквы. У 1877 року збудаваная драўляная царква, працавала цагляная вытворчасьць. У 1907 року адкрылася народная вучэльня.

У 1927 року створаная сельскагаспадарчая талака. У 1940 року распачаў працу дзіцячы санаторы «Чонкі». З 1988 року цэнтар Чонкаўскага сельсавету.

Насельніцтва

  • 1926 — 63 двары.
  • 2004 — 946 двароў, 2611 жыхароў.

Інфраструктура

Цэнтар дапаможнай гаспадаркі «Чонкі» Гомельскага прадпрыемства «Крышталь». У пасёлку знаходзяцца 9-рочная і музычная школы, комплексна-прыёмны пункт, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, 3 крамы.

Побач з пасёлкам на беразе ракі Сож, у лесе разьмешчаны кліматычны курорт «Чонкі». Ён складаецца з дома адпачынку, абласнога дзіцячага санаторыя «Жывіца», абласной дзіцячай сухотнай станцыі «Чонкі», сухотнага санаторыя, турыстычна-аздараўленчага цэнтру «Сож», 3 санаторыяў-прафілакторыяў, базы адпачынку.

Забудова

У пасёлку 946 жылых дамоў (2004). Плянаваньне складаецца са зьлёгку выгінастай з мэрыдыяннай арыентацыяй вуліцы. Забудова двухбаковая, дамы цагляныя і драўляныя, сядзібнага тыпу.

Вуліцы

  • 1 Лугавая
  • 1 Набярэжная
  • 1 Новая
  • 1 Палявая
  • 1 Кветкавая
  • 2 Лугавая
  • 2 Набярэжная
  • 2 Новая
  • 2 Палявая
  • 2 Кветкавая
  • 3 Лугавая
  • 3 Новая
  • 4 Новая
  • 50 гадоў СССР
  • Берагавая
  • Зайцава
  • Лясная
  • Моладзевая
  • Кастрычніцкая
  • Кастрычніцкі завулак
  • Піянэрская
  • Прыазёрная
  • Садовая
  • Савецкая
  • Сонечная
  • Чонкаўская
  • Школьная

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Чонкі ГісторыяЧонкі НасельніцтваЧонкі ЗабудоваЧонкі КрыніцыЧонкі ЛітаратураЧонкі2004Гомельская вобласьцьГомельскі раёнПасёлакСожЧонкаўскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль БыкаўРумаЭлектронная поштаRSSЧэрвеньQR-кодСэксуальныя пазыцыіКіраўнікі ЦК КП БССРКампутарная праграмаУладзімер ДубоўкаМастурбацыяАнілінгусЖанчына з жанчынайКітайГлябальнае пацяпленьнеРАУСВелімір ХлебнікаўВалошкаЭротыка3 траўняТадж МагалМясцовы час (гурт)1ДублінРыгор БарадулінПракуратура Несьвіскага раёнуМалітва ўкраінскага нацыяналістаЯўгенія ЯнішчыцСпадарожнікМіхась ЗарэцкіЯдзерная зброяМедзьДамініканская РэспублікаАфанасі ФіліповічНовая тантраВоршаУладзіслаў ГалубокWordPressРамэнБацькаўшчынаГаляктыка АндрамэдыGoogleARM (працэсар)ЮнікодЮлі ТаўбінАлегорыяПВагінальны сэксCreative CommonsВіртуальная супольнасьцьІнданэзіяГрупавы сэксНаша НіваАтлянтычны гандальАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Максім КраўцоўВіды сувязі словаўАльфонс-Аляксандар Козел-Паклеўскі29 красавікаMemento moriСтудзеньЯўген Іваненка🡆 More