Рэчыцкі Раён

Рэ́чыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі.

Рэчыцкі раён мяжуе з Буда-Кашалёўскім, Гомельскім, Жлобінскім, Каленкавіцкім, Лоеўскім, Хвойніцкім і Шацілавіцкім раёнамі Гомельскай вобласьці.

Рэчыцкі раён
Рэчыцкі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Рэчыца
Дата ўтварэньня 8 сьнежня 1926
Кіраўнік Пётар Шостак[d]
Насельніцтва (2018) 97 979
Шчыльнасьць 35,9 чал./км²
Плошча 2728,63 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 124 м
Месцазнаходжаньне Рэчыцкага раёну
Рэчыцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Рэчыцкі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

8 сьнежня 1926 году выйшаў зварот Прэзыдыюма ЦВК і СНК БССР «Да ўсіх працоўных „Савецкай Беларусі“» ў сувязі з далучэньнем да тэрыторыі рэспублікі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. А затым у Маскве была прынята пастанова Ўсесаюзнага цэнтральнага выканаўчага камітэту «Аб далучэньні да Беларускай ССР Рэчыцкага і Гомельскага паветаў». Гэтай пастановай скасоўвалася Гомельская губэрня, якая ў 1919 годзе ўвайшла ў склад РСФСР.

У склад Рэчыцкага раёну на першым часе ўвайшоў 31 сельсавет: Адамаўскі, Азершчынскі, Андрэеўскі, Бронскі, Будкаўскі, Бязуеўскі, Гарошкаўскі, Гарывадзкі, Дземяхоўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Капараўскі, Караваціцкі, Коскі, Левашоўскі, Маладускі, Малчаноўскі, Новабарсуцкі, Перавалоцкі, Перасьвятоўскі, Рабусянскі, Ровенскі, Ровенскаслабадзкі, Салтаноўскі, Смагарынскі, Старакрасьненскі, Сьвірыдавіцкі, Унорыцкі, Чырвонавостраўскі, Ямпальскі, Яноўска-Гасьцівельскі.

Спачатку раён уваходзіў у Рэчыцкую акругу, якая ўключала таксама Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Холмецкі і Юравіцкі раёны. Пастановай VІII зьезду Саветаў БССР ад 12 красавіка 1927 году Рэчыцкая акруга была скасавана. 9 чэрвеня Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую акругу. Знаходзіўся ў ёй да 26 ліпеня 1930 году.

4 жніўня 1927 году да згаданых вышэй 31 сельсавету Рэчыцкага раёну былі далучаны яшчэ 47 сельсаветаў ліквідаваных Васілевіцкага, Горвальскага, Холмецкага, а таксама Дзятлаўскага і Ўваравіцкага раёнаў. З Уваравіцкага раёну быў далучаны Чарнянскі сельсавет, а зь Дзятлаўскага — Гранаўскі і Капанскі.

30 сьнежня 1927 году сельскія саветы Гомельскай акругі прайшлі праз рэарганізацыю і ўмацаваньне. Таму замест 78 сельсаветаў у Рэчыцкім раёне іх засталося 33.

5 лютага 1931 году да Рэчыцкага раёну быў далучаны Какуевіцкі сельсавет Мазырскага раёну, а 10 лютага 1931 году — Баршчоўскі сельсавет Гомельскага раёну.

5 красавіка 1935 году Кабылеўскі і Маладускі сельсаветы, якія дагэтуль уваходзілі ў Рэчыцкі раён, былі перададзены Хвойніцкаму раёну. Нахаўскі ж сельсавет адышоў да Мазырскага раёну, а Баравікоўскі сельсавет — да Парыцкага раёну.

20 лютага 1938 году Рэчыцкі раён увайшоў у Гомельскую вобласьць. Стаўшы меншым на 9 сельсаветаў. Да зноў утворанага Васілевіцкага раёну адышлі Бабіцкі, Васілевіцкі, Дуброўскі, Залатускі, Какуевіцкі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Сьведзкі, Узнаскі сельскія саветы. Сам жа Васілевіцкі раён стаў адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Палескай вобласьці з цэнтрам у горадзе Мазыр.

На 1 студзеня 1941 году Рэчыцкі раён уключаў 21 сельсавет. Падчас Нямецка-савецкай вайны нямецкія карнікі спалілі ў раёне 119 вёсак, у тым ліку 69 цалкам. Зь іх найбольшай была Кабылева, дзе загінула 1214 вяскоўцаў. Пасьля вайны аднавілі 105 спаленых вёсак.

На пачатку 1954 году Палеская вобласьць была скасаваная. Васілевіцкі раён, як і амаль уся былая Палеская вобласьць, увайшоў у Гомельскую вобласьць. А 16 верасьня 1959 году быў скасаваны і ён. Частка сельскіх саветаў была перададзена Каленкавіцкаму раёну, частка — Рэчыцкаму.

Рэчыцкі раён «падрос» таксама за кошт Новабарсуцкага і Маладускага сельсаветаў, якія дагэтуль былі ў Хвойніцкім раёне.

У другой палове сьнежня 1962 году быў скасаваны Лоеўскі раён. Частка ягонай тэрыторыі ўвайшла ў Рэчыцкі раён. У тым ліку і г. п. Лоеў. Але 30 ліпеня 1966 году Лоеўскі раён быў адноўлены ў сваіх ранейшых межах.

У апошнюю чаргу да Рэчыцкага раёну адышоў Борхаўскі сельсавет былога Ўваравіцкага раёну (Буда-Кашалёўскі).

Адміністрацыйны падзел

Цяпер у Рэчыцкім раёне 18 сельсаветаў: Азершчынскі, Бабіцкі, Баршчоўскі, Белабалоцкі, Вышамірскі, Глыбаўскі, Дзюрдзеўскі, Жмураўскі, Засьпенскі, Заходаўскі, Зашчоб’еўскі, Караваціцкі, Ліскаўскі, Новабарсуцкі, Перасьвятоўскі, Ровенскаслабадзкі, Салтаноўскі, Холмецкі. У раён уваходзяць г. Васілевічы, які мае гарсавет, і гарпасёлак Зарэчча.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 104 781 чалавек (перапіс); 2016 год — 99 242 чалавекі; 2017 год — 98 463 чалавекі; 2018 год — 97 979 чалавек

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рэчыцкі Раён  Рэчыцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Рэчыцкі Раён ГісторыяРэчыцкі Раён Адміністрацыйны падзелРэчыцкі Раён НасельніцтваРэчыцкі Раён АсобыРэчыцкі Раён КрыніцыРэчыцкі Раён Вонкавыя спасылкіРэчыцкі РаёнБеларусьБуда-Кашалёўскі раёнГомельская вобласьцьГомельскі раёнЖлобінскі раёнКаленкавіцкі раёнЛоеўскі раёнХвойніцкі раёнШацілавіцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Андрэй ДынькоВікісховішчаНаша НіваПачуцьцёУладзімер КараткевічАкіян10 красавікаЖанчына зьверхуІсьляндзкі коньВікіКорань (мовазнаўства)Групавы сэксАднародныя часьціны сказуСьвінка ПэпаДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяАндрэй МукавозчыкЧарнобыльская катастрофаМінэтЯгайлаДаласЯгайла (імя)Браніслаў ТарашкевічБерасьцейская вобласьцьЗіновій Прыгодзіч16 красавікаДзяжаЦэнтральная СэрбіяВожыкПалестынцыГарнастайПарнаграфія ў ЧэхііГрыгарыянскі каляндарАзэрбайджанская моваУсяслаў ЧарадзейЧорны кот (арганізацыя)ВушкіЛагойскДзяды (паэма)Арцём Вярыга-ДарэўскіШыізмІндаэўрапейскія мовыЛітаратураПрыбытакРодныя гоні (1927)БойсэУладзімер Арлоў (гісторык).toКанапаСіяньГісторыя беларускай мовыЛацінкаЖывёлыЯн ЧачотПорнасайтТайва́ньДжынсавая рэвалюцыяСямейства (біялёгія)БукельКарусь КаганецКінаконгТрыбадызмІвонка СурвілаMelbetНігерыяЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўІван ЧыгрынаўМікалай МатукоўскіГаваіБагоўка13 красавікаІрына Ханунік-РамбальскаяБраўзэрПастава 69Алейка🡆 More