Асіна: від расьлінаў

Асіна (па-лацінску: Populus tremula; інш.

назвы Асіна звычайная, Таполя дрыжачая) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых.

Асіна
Асіна: Батанічнае апісаньне, Распаўсюджаньне, Выкарыстаньне
Галінкі асіны
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадВербакветныя
СямействаВярбовыя
РодТаполя
ВідТаполя дрыжачая
Бінамінальная намэнклятура
Populus tremula

Батанічнае апісаньне

Асіна: Батанічнае апісаньне, Распаўсюджаньне, Выкарыстаньне 
Батанічнае аздабленьне кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Асіна: Батанічнае апісаньне, Распаўсюджаньне, Выкарыстаньне 
Вэртыкальны й гарызантальны расьпіл дрэва
Асіна: Батанічнае апісаньне, Распаўсюджаньне, Выкарыстаньне 
Лісьце асіны ў восень
Асіна: Батанічнае апісаньне, Распаўсюджаньне, Выкарыстаньне 
Кветкі — каташкі

Дрэва вышынёй да 30 м.
Ствол прамы, шаравата-зялёны.
Крона невялікая, рыхлая.
Лісьце круглаватае, цьвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сьціснутых чаранках.
Кветкі ў паніклых цыліндрычных каташках.

Асіна — хуткарослая лясная парода. Жыве да 150 і больш гадоў.

Распаўсюджаньне

Пашырана па ўсёй Беларусі, утварае асінавыя лясы, маецца некалькі ўнутрывідавых форм. Асіньнікі растуць пераважна на багатых супясчаных і сугліністых глебах, часта на месцы зьведзеных яловых або дубовых лясоў. Квітнее асіна ў красавіку.

Выкарыстаньне

Выкарыстоўваюць для азеляненьня населеных пунктаў як хуткарослае дрэва. Кару ўжываюць для вырабу скуры. Яна таксама служыць для атрыманьня жоўтай і зялёнай фарбы. З кветак асіны пчолы зьбіраюць пылок, а з пупышак — клей, які перапрацоўваюць у пропаліс.

Асіна ідзе на пабудову хат, выкарыстоўваецца як дахавы матэрыял, пры вытворчасьці фанэры, цэлюлёзы, запалак, тары.

Малады парасьнік зьяўляецца зімовым кормам для ласёў, аленяў, зайцаў і іншых млекакормячых.

Пупышкі й лісьце асіны выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне, драўніна ідзе на розныя вырабы, напрыклад, на запалкі.

Родныя вобразы

  • Сырая асіна вельмі кепска гарыць, дровы з асіны не цаніліся. Затое яе драўніна не гніе; гэта выпрацавала прымхлівае да яе стаўленьне, уключэньне ў матэрыялы для магічных дзеяньняў, як, напрыклад, забіваньне асінавага калка ў магілу нябожчыка, які блукае непрыкаяны па начох, ды інш.
  • Вонкавая рыса асіны — яе трапяткое лісьце — спарадзіла этыялягічны міт на хрысьціянскай аснове. Паводле яго, асіна спала, калі на ёй павесіўся Юда, усьвядоміўшы сваё жахлівае здрадніцтва. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху, і з тае пары лісьце на ёй трапечацца нават бяз ветру
  • У фальклоры вогнішча з асінавых дроў — надзейны ачышчальны сродак ад усялякай нечысьці

Tags:

Асіна Батанічнае апісаньнеАсіна РаспаўсюджаньнеАсіна ВыкарыстаньнеАсіна Родныя вобразыАсінаВярбовыяЛацінская моваРод (біялёгія)Сямейства (біялёгія)Таполя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ЧыгрынаўМаксім ТанкІмёны ліцьвінаўСтаніслаў ЯроцкіНазоўнікСьпіс сысуноў МалдовыВіталь ШкляраўДурніцыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтЎКонтаўтЛібанВальжына ЦярэшчанкаАрабскія лічбыISSNВалунтарАндрэй ДаўгердавічМіжнародны стандартны кніжны нумар1985Андрэй ДавойнавічГукМікола МаляўкаСакрат ЯновічКрысталь БойдНёманЯн Станкевіч1917Павал ШэйнКарлес ПудждэмонРэчыцаБудзьма беларусамі!Злучаныя Штаты АмэрыкіАнгельская моваДразды (гурт)СыднэйПрастытуцыяЛеапардЗяновічыМаксім БагдановічРасейская імпэрыя.comВетразьЭль-АюнАўстраліяПарнаграфія ў ЗШАПадвойнае пранікненьнеМужчына зьверхуАговаЮлі ТаўбінПытальнікБеларуская энцыкляпэдыяСяргей ГрахоўскіПётар КезгайлавічІсьляндзкі коньАлтайБеларусізацыяМаршы недармаедаўПастава 69КунілінгусГраматычнае значэньнеАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяўІнданэзіяGoogleМіхась Забэйда-СуміцкіЧыгуначны вакзал13 красавікаСвалегедТытулКляштарКампутарная праграмаЭльбасан🡆 More