Касьцюкоўка

Касьцюко́ўка — былое мястэчка ў Беларусі, каля ракі Белічанкі.

Падпарадкоўваецца Чыгуначнаму раённаму савету Гомелю і ўваходзіць у склад Гомельскага гарсавету. Насельніцтва на 2016 год — 9904 чалавек. Знаходзіцца за 12 км паўночны захад ад Гомелю, чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Жлобін, на аўтамабільнай дарозе Гомель — Магілёў.

Касьцюкоўка
трансьліт. Kaściukoŭka
Касьцюкоўка
Першыя згадкі: 1873
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Гарадзкі савет: Гомельскі
Плошча: 4,36 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 9904 чал.
шчыльнасьць: 2271,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 232
Паштовы індэкс: 247045
СААТА: 3401655000
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°32′13″ пн. ш. 30°55′10″ у. д. / 52.53694° пн. ш. 30.91944° у. д. / 52.53694; 30.91944 30°55′10″ у. д. / 52.53694° пн. ш. 30.91944° у. д. / 52.53694; 30.91944
Касьцюкоўка на мапе Беларусі ±
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка
Касьцюкоўка Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Упершыню Касьцюкоўка ўпамінаецца ў 1873 годзе як станцыя Лібаўска-Роменскай чыгункі. Неўзабаве пры станцыі ўтварылася паселішча, дзе адкрылася школа, працаваў млын. Адміністрацыйна Касьцюкоўка належала да Пакалюбіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. Штогод з чыгуначнай станцыі вывозілі больш за 400 тыс. пудоў хлебных і лясных грузаў.

У лютым — сакавіку 1918 году Касьцюкоўку занялі нямецкія войскі, якія знаходзіліся ў паселішчы да 30 лістапада таго ж гоку. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюкоўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала паселішча разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 годзе Касьцюкоўка вярнулася ў склад БССР, дзе з 1929 году стала пасёлкам работнікаў Гомельскага шклозаводу. У 1935 годзе Касьцюкоўка атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку.

У часы Другой сусьветнай вайны з 18 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Касьцюкоўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1943—1945 гадох вялося аднаўленьне заводу і мястэчка. У 2016 годзе Касьцюкоўка ўвайшла ў межы Гомелю.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 10 тыс. чал.; 1998 год — 11,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 10,6 тыс. чал.; 2008 год — 10,6 тыс. чал.; 2016 год — 9904 чал.

Рэлігія

У 1990-я гады ў мястэчку збудавалі царкву Сьвятога Міхала Арханёла.

Адукацыя

У Касьцюкоўцы працуюць 2 сярэднія школы, школа-інтэрнат і школа мастацтваў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць палац культуры шклозаводу і бібліятэка.

Эканоміка

Галоўнае прадпрыемства Касьцюкоўкі — гута ААТ «Гомельшкло», апроч таго працуюць прадпрыемствы тарфяной і швацкай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Жылы раён пры гуце (1930-я)

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Нолькенаў

Асобы

  • Уладзімер Ісачэнка — мастак, выкладнік
  • Пётар Лук’яненка — мастак, аўтар і вядоўца тэлевізійнай праграмы «Мастак i час»
  • Уладзімер Сьцепаненка — мастак, пісьменьнік і журналіст
  • Уладзімер Шымко — генэрал-лейтэнант авіяцыі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Касьцюкоўка  Касьцюкоўкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Касьцюкоўка ГісторыяКасьцюкоўка НасельніцтваКасьцюкоўка ЭканомікаКасьцюкоўка Турыстычная інфармацыяКасьцюкоўка АсобыКасьцюкоўка ЗаўвагіКасьцюкоўка КрыніцыКасьцюкоўка ЛітаратураКасьцюкоўка Вонкавыя спасылкіКасьцюкоўкаБеларусьБелічанкаГомельГомельскі гарадзкі саветЖлобінМагілёўПасёлак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2008Зоя КоўшМіхал ФедароўскіПастава на каленяхУніфікаваная назва рэсурсуЧарнігаўскае княстваГісторыя СалігорскуСяброўстваАральны сэксРыгор КастусёўForbesАўгуст МоцныБэрсэнКірыліцаАляксандар ЦішкевічПадляшшаПолацкае ваяводзтваКанстытуцыя Беларусі18 красавікаТрстэнікВікіLoitumaХарэйКнураВільняАксана БязьлепкінаБарусія ДортмундRSSДзіцячая парнаграфіяПарнаграфія для жанчынГайла (імя)ЕсьманШуляк-галубятнікСакрат ЯновічЯва (імя)XIX стагодзьдзеВадзім БолбасЮры ГумянюкАлесь АркушКаскадныя табліцы стыляўМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніСэксГісторыя МенскуЮрась СьвіркаПесьняЛідзкі замакНью-ЁркМэдыяВікіПорнгабПалітыкВіленскае барокаНадвор’еПарнаграфія ў ЧэхііКоўна14 красавікаІнжынэрная справаВугорская мова1896Гімн Беларускай ССРКрысталь БойдБабёрЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПавал Калечыц15 красавікаОрдэн япіскапа ПлятонаМіжнародны стандартны кніжны нумар🡆 More