Морква

Морква — род расьлінаў сямейства парасонавых.

Морква
Морква
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадАраліякветныя
СямействаПарасонавыя
РодМорква
Віды* Daucus aureus
  • Daucus broteri
  • Daucus capillifolius
  • Daucus carota
  • Daucus crinitus
  • Daucus durieua
  • Daucus glochidiatus
  • Daucus gracilis
  • Daucus guttatus
  • Daucus halophilus
  • Daucus involucratus
  • Daucus jordanicus
  • Daucus littoralis
  • Daucus montanus
  • Daucus muricatus
  • Daucus pusillus
  • Daucus setifolius
Бінамінальная намэнклятура
Daucus

Морква — двухгадовая расьліна (часам адно- ці шматгадовая), у першы год росту ўтварае разетку зь лісьця да караняплод, на другі год — куст з насеньнем.

Шырока пашыраная ў міжземнаморскіх краінах, Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зэляндыі ды Амэрыцы (да 60 відаў).

Найбольш вядомая морква пасяўная (культурная, Daucus sativus, Daucus carota) — двухгадовая расьліна з грубым дравяністым белаватым ці ружовым карэньнем. Культурная марква падзяляецца на сталовую і кармовую. Суквецьце — 10—15-прамянёвы складны парасон, прамяні шарахавата-апушчаныя, распушчаныя пад час квітненьня. Кветкі з дробнымі зубчыкамі чашачкі ды белымі, чырванаватымі ці жаўтаватымі пялёсткамі. У цэнтры парасону цёмна-чырвоная кветка. Плады — дробныя, эліптычныя двухнасеньнікі даўжынёю 3-4 мм. Квітнее ў першы год (чэрвень — ліпень).

Караняплод мясісты, канічны, цыліндрычны ці вераценападобны, масаю ад 30-300 г і болей.

Ужываньне

Караняплоды выкарыстоўваюць у ежу ў сырым і вараным выглядзе, вырабляюць сокі, а з насеньня — настойкі. У караняплодах утрымліваюцца каратыноіды — каратыны, фітаэн, фітафлюен ды лікапін; вітаміны В, В2, пантатэнавая кісьля, аскарбінавая кісьля; фляваноіды, антацыянідыны, цукар (3-15%), тлушчы і этэрны алей, умбэліфэрон; у насеньні — этэрны алей, флявонавыя злучэньня і тлушчы. Кветкі месьцяць антацыянавыя злучэньні і фляваноіды (кверцэтын, кемпфэрол).

У мэдыцыне морква выкарыстоўваецца пры гіпа- і авітамінозах. Паляпшае эпітэлізацыю, актывуе ўнутрывузавыя акісьляльна-аднаўляльныя працэсы, рэгулюе вугляводны абмен, мае лёгкае паслабляльнае дзеяньне.

Насеньне выкарыстоўваюць для прыгатаваньня лекавых сродкаў, напр. даўкарыну, які валодае спазмалітычным дзеяньнем, падобным да дзеяньня папавэрыну, келіну, пашырае каранарныя судзіны; ужываецца пры атэрасклярозе, каранарнай недастатковасьці з прызнакамі стэнакардыі. З насеньня атрымліваюць экстракты ды этэрны алей для касмэтыкі й водаратэрапіі. У народнай мэдыцыне дзікая морква прымяняецца як проціглісны і паслабляльны сродак.

Вырошчваньне

Насеньне морквы пачынае прарастаць пры тэмпэратуры глебы 4—5 °C. Пры гэтым прарастаньне доўжыцца да 20 дзён. Пры тэмпэратуры 15—20 °C прарастаньне займае 8—10 дзён. Найлепшая тэмпэратура для вырошваньня морквы — 20—25 °C. Для паскарэньня прарастаньня і атрыманьня дружных усходаў насеньне замочваюць і трымаюць у вільготным стане да ўзыходу. Моркву сеюць у канцы красавіка — пачатку траўня на глыбіню 1—2 см. Разам зь ёй высяваюць насеньне такіх маячных расьлінаў, як кальрабі, радыска і салата, што дазваляе раней пачаць рыхленьне і барацьбу з пустазельлем. Адлегласьць між радамі пасеваў мае складаць 25 см, а між расьлінамі пасьля прарэжваньня — 3—6 см. Найлепшымі для морквы глебамі служаць супяшчанікі і суглінікі з нэўтральнай рэакцыяй. Пры гэтым пасуе месца з добрым асьвятленьнем цягам усяго дня. Найбольш спрыяльныя папярэднікі для высеву морквы — раньняя бульба, тамат, цыбуля, агурок і капуста.

Сярод угнаеньняў найбольшая колькасьць азоту патрабуецца ў 1-й палове вэгэтацыйнага пэрыяду, а калю — у 2-й пры ўтварэньні караняплода. Фосфар аднолькава выкарыстоўваюць цягам усяго вэгэтацыйнага пэрыяду. Таксама моркве патрабуецца шмат вапня, таму кіслыя глебы пад яе пасевы варта вапнаваць. Таксама перад пасевам карысна ўносіць у глебу попел па 100—150 грамаў на 1 кв.м. Сярод іншага, росту спрыяе ўнясеньне аміячнай салетры па 20 грамаў на кв.м, супэрфасфату і хлёрыстага калю па 30 грамаў на кв.м у сумесі з торфам і перагноем. Аднак сьвежы гной пагаршае якасьць караняплодаў морквы.

Пасьля ўзьнікненьня 2—3 лістоў сапраўдных лістоў моркву падкормліваюць рашчынай птушынага памёту ў суадносінах 1:10 з вадой або гнаявой жыжкі ў суадносінах 1:5. На глебе зь нястачай азоту праводзяць 2 падкормкі мачавінай. Першую такую падкормку робяць пасьля ўзьнікненьня ўсходаў па 2 грамы на кв.м, а другую — пры ўтварэньні 4—5 лістоў па 4 грамы на кв.м. Апошнюю падкормку даюць у сухім выглядзе пасьля канчатковага прарэджваньня морквы. Яна ўлучае супэрфасфат па 5 грамаў на кв.м і хлёрысты каль па 2—3 грамы на кв.м. Іх лепей уносіць у баразёнкі на адлегласьці 10 см ад радка.

Крыніцы

Літаратура

  • Л. Г. Крецу Л. Г. Домашенко М. Д. Соколов — Мир пищевых растений — Кишинев — «Тимпул» — 1989 — С.231

Tags:

Морква УжываньнеМорква ВырошчваньнеМорква КрыніцыМорква ЛітаратураМоркваПарасонавыяРасьлінаРод (біялёгія)Сямейства (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гента (імя)Гердзень (імя)АнархізмАзартная гульняПравінцыяВальжына ЦярэшчанкаРынгольдІгнат ДамейкаСтаніслаў Булак-БалаховічДзейнікКаляндар Багаі843ГарбатаРучная стымуляцыя чэлесуСоф’я СлуцкаяПрыслоўеЛіцьвіны27 лютагаМікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»660Эўрапейскі ЗьвязАснова словаСамасейВершПэтынгБайструкПлоцевы актСяргей РусакВялікае Княства ЛітоўскаеМэдыяВікі702RSSЛаскаценьГібаEBayКлеапатраМарфэмаБелая (горад)Тым Бэрнэрз-Лі378ДоўтартСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГуда (імя)АнгельшчынаРАУС800Індуісцкія календарыКунілінгусЖанчына зьверхуДом Чыжа2024CERNГісторыя ЧарнаўчыцаўWordleАлесь ГарунЁдзенцыРаёны БеларусіПарнафільм у ФранцыіШпакРасейская моваНаркамаўкаМіжславянская моваБерасьцеГенконтБаранавічыЗнакі прыпынкуПабуджальны сказМ1 АбрамсІнтэлектуальная ўласнасьцьНіна МацяшБенічанкаРада Беларускай Народнай РэспублікіСлавянскія мовы🡆 More