Пчалярства: гадаваньне пчолаў з мэтай атрыманьня прадуктаў

Пчаля́рства — галіна сельскай гаспадаркі, гадоўля меданосных пчол і атрыманьне ад іх мёду, воску і іншых прадуктаў пчалінай жыцьцядзейнасьці.

Пчалярства мае важнае значэньне для апыленьня і падвышэньня ўраджайнасьці культурных і дзікіх кветкавых расьлін.

Пчалярства: Пчалярныя вытворы, Гісторыя пчалярства, Пчалярныя мэтады
Ляток вульля

Пчалярныя вытворы

  • воск
  • матачнае малако
  • мёд
  • перга і пылок
  • пропаліс
  • пчаліны падмор
  • пчаліная атрута
  • а таксама пчолы і маткі

Гісторыя пчалярства

Пчалярства было зьведана яшчэ да нашай эры.

Гісторыя пчалярства праходзіла некалькі этапаў свайго разьвіцьця:

  • Дзікае пчалярства — паляваньне за мёдам і воскам (пчолавае гняздо адшукавалі ў дуплах дрэваў, альбо ў пячорах).
  • Бортніцтва
  • Калоднае бортніцтва (пчолаў утрымлівалі ў спэцыяльных вульлях, зробленых з часткі камля дрэва, то бок у калодах).
  • рамовае пчалярства (утрыманьне пчолаў у разборных вульлях, зь якіх вымаюцца рамкі з сотамі).

Першы ў сьвеце рамовы вулей быў распрацаваны расейскім пчаляром Пракаповічам яшчэ ў 1814 годзе. Вынаходніцтва Пракаповіча паклала аснову рамовага пчалярства ў мехаж Расейскай імпэрыі, а таксама за межамі яе.

Прыбытковай галіной сельскай гаспадаркі пчалярства ў шматлікіх краінах сьвету стала толькі пасьля 1851 году, калі Лангстрат у ЗША ўпершыню запатэнтаваў свой рамовы вулей, у якім рамкі выцягваліся зьверху спецыяльным прыстасаваньнем, а таксама дзякуючы вынаходніцтву медагонкі чэскім пчаляром Ф. Грушка.

Таксама вялікі ўнёсак у разьвіцьцё пчалярства зрабілі: Жонас дэ Жэлье, Ф. Юбэр (Швайцарыя), Л. Лангстрот (ЗША), І. Мэрынг, Э. Цандэр (Нямеччына), А. М. Бутляроў і іншыя.

Пчалярныя мэтады

  • Раявыя (у тым ліку супрацьраявыя, падобныя прыроднаму раеньню, змагаемыя з раеньнем);
  • заснаваныя на штучным раеньні;
  • вольнае раеньне;
  • вытворчасьць сэкцыённага мёду.

Найболей вядомыя мэтады Валаховіча, Цэбро, Возерава, Блінова, Чайкіна.

Пчалярства ў сьвеце

Пчалярствам людзі займаюцца на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды, якая непрыданая па кліматычных умовах.

Па зьвестках Арганізацыі па харчаваньні й сельскай гаспадарцы, ЮНЭСКО і іншых, у 1972 годзе ў Сьвеце налічвалася каля 40 млн пчаліных раёў.

Прамысловае спэцыялізаванае пчалярства з высокай роляй мэханізацыі пчальнікамі разьвіта ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі (сярэдняя вытворчасьць таварнага мёду ў гэтых краінах складае 20—40 кг з вульля).

Разьвіцьцю міжнародных сувязяў пчаляроў спрыяе міжнародная арганізацыя пчаляроў «Апімондыя» («Apimondia», заснавана ў 1897 годзе), якая праводзіць сымпозыюмы, кангрэсы, выставы.

Tags:

Пчалярства Пчалярныя вытворыПчалярства Гісторыя пчалярстваПчалярства Пчалярныя мэтадыПчалярства ў сьвецеПчалярства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

23 красавікаПарнаграфія ў ІталііВіківэрсытэтЮрай СлафкоўскіАрмянеІгар БабкоўАлесь АркушБаранавічыМядзьведзевыяСтаніслаў ЯроцкіФінская моваАндрэй ХадановічЛявон Баразна1877ISO 4217Манул1997АўганістанВіктар ШніпРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Беларускія немцыРэчыцаСьвятлана АлексіевічАлесь БадакСувязь (тэхніка)БэрлінЛацінская мова640ВарончаМіс СусьветІзраільВостраў ПасхіПаўлюк ТрусМіжзем’еФранцішак ПяткевічСтамбулКанюшына24 красавікаВялікае Княства ЛітоўскаеУкраінцыПастава на каленяхАдвечным шляхамДрапежныя птушкіЖодзінГомасэксуальнасьцьТаксіАнгельская моваГаіціНазоўнікАлесь СавіцкіУсевалад ІгнатоўскіСказРадаўніцаГрыбыЕва ВежнавецСэм’юэл Тэйлар КолрыджСьвятая Рымская імпэрыяКатэхізіс Сымона Буднага1992ТравеньУнівэрсальны каардынаваны час2006Сьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»Мы выйдзем шчыльнымі радаміАрхеалёгіяВільняОйча нашГомельская ратушаЭўрапейскі ЗьвязМастацкая літаратураГісторыя БеларусіП’ер Агюст Рэнуар🡆 More