Робат

Робат (па-чэску: robot) — аўтаматычнае прыстасаваньне з антрапаморфным дзеяньнем, якое часткова ці цалкам замяняе чалавека пры выканьні работ у небясьпечных для жыцьця варунках, пры адноснай недаступнасьці аб’екта ці для іншага выкарыстаньня.

У большасьці выпадкаў сучасныя робаты — гэта «рукі», маніпулятары, замацаваныя на аснове і прызначаныя для выкананьня аднастайнай працы тыпу складаньня, перамяшчэньня. Галіной тэхналёгіі, якая займаецца распрацоўкай, будаўніцтвам, эксплюатацыяй і прымяненьнем робатаў, а таксама кампутэрнымі сыстэмамі для іхнага кіраваньня, сэнсарнай зваротнай сувязі і апрацоўкі інфармацыі зьяўляецца робататэхніка.

Робат
Робат-андроід ASIMO, вытворчасьці Honda.

Робат можа непасрэдна падпарадкоўвацца камандам апэратара, можа працаваць па загадзя складзенай праграме альбо прытрымлівацца набору агульных указаньняў з дапамогай тэхналёгіі штучнага інтэлекту. Робаты могуць кіравацца зьнешняй прыладай кіраваньня, альбо элемэнтам кіраваньня ўбудаваным унутр. Гэтыя задачы дазваляюць палегчыць або зусім замяніць чалавечую працу на вытворчасьці, у будаўніцтве, пры працы зь цяжкімі грузамі, шкоднымі матэрыяламі, а таксама ў іншых цяжкіх або небяспечных для чалавека умовах. Робаты таксама здольныя выконваць працы на вялікіх глыбінях і ў космасе. Гэта выклікае пэўную заклапочанасьць і перагляд ролі робатаў у грамадзтве. Робатаў вінавацяць у павелічэньні тэхналягічнага беспрацоўя, паколькі іх людзей-працаўнікоў лёгка замяняюць на робатаў, якія маюць больш функцыяў і ня ведаюць стомы. Выкарыстаньне робатаў у баявых дзеяньнях выклікае этычныя праблемы. Магчымасьці аўтаномнай працы робатаў і разьвіцьцё штучнага інтэлекту, а таксама магчымыя наступствы шырока разглядаюцца ў мастацкай літаратуры і могуць выклікаць у будучыні рэальныя праблемы.

Слова «робат» было прыдумана чэскім пісьменьнікам Карэлам Чапэкам і ягоным братам Ёзэфам і ўпершыню выкарыстана ў п’есе Чапэка «Р. У. Р.» («Росумскія ўнівэрсальныя робаты», 1920). Да зьяўленьня прамысловых робатаў лічылася, што робаты павінны выглядаць падобна людзям.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Робат  Робатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Чэская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МенскАлаіза ПашкевічСпакусьнікіСураж (Польшча)Сэксуальныя пазыцыіАтрад (біялёгія)Volvo CarsГаянаАрмэніяАндрэй МукавозчыкУсходнеславянскія мовыСяржук Сокалаў-ВоюшАдвакатЗа Беларусь!Этнічная тэрыторыя беларусаўМарат КазейАркадзь МаўзонПарнаграфія ў ЧэхііМіхась Баразна1919Лявон ВашкоРадаўніцаМіжнародны стандартны кніжны нумарАнатоль ЗэкаўВінцэсь МудроўСьвятлана АлексіевічМужчына зьверхуСям’яГайла (імя)Аляксей БелыПохваМарыя АнтуанэтаЗначэньнеКазімер ЯгайлавічКліматІндустрыялізацыяСтаніслаў ВалодзькаМастурбацыяНовая зямляІван ПташнікаўЗямля пад белымі крыламіСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯва (імя)ІмпрэсіянізмАнатоль КлышкаМікола ГусоўскіРусіфікацыя БеларусіМіхась БашлакоўПокуцьУнівэрсальны каардынаваны часПернікЧорны сьпіс ЭўразьвязуПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуMemento moriГорадняПольская літаратура (рэнэсанс)ПаставыВікікрыніцыМакс ШчурЗямляРэжым ЛукашэнкіІзбутШвэцыяWТрыбадызмПрыматыЮры ГумянюкПрыметнікДомінік СобаслаіСтаніслаў Шушкевіч🡆 More