Штучны Інтэлект: разьдзел інфарматыкі

Шту́чны інтэле́кт (ШІ, па-ангельску: artificial intelligence, AI) — інтэлект машынаў і навуковая праблема па ягонаму стварэньню, а таксама разьдзел кампутарнай лінгвістыкі і інфарматыкі, якая займаецца фармалізацыяй праблемаў і задачаў, якія нагадваюць задачы, што выконваюцца чалавекам.

Пры гэтым у большасьці выпадкаў альгарытм рашэньня задачы невядомы загадзя. Дакладнага вызначэньня гэтай навукі няма, паколькі ў філязофіі ня вырашана пытаньне пра прыроду і статус чалавечага інтэлекту. Няма і дакладнага крытэра дасягненьня кампутарам «разумнасьці», хоць для штучнага інтэлекту быў прапанаваны шэраг гіпотэзаў, напрыклад, тэст Т’юрынга або гіпотэза Ньюэла-Саймана. У цяперашні час існуе шмат падыходаў як да разуменьня задачаў штучнага інтэлекту, гэтак і да стварэньня інтэлектуальных сыстэмаў.

Джон Макарці, вынаходнік тэрміну ў 1956 годзе, даў наступнае тлумачэньне: навука і тэхналёгія стварэньня інтэлектуальных машын. Навука базуецца на ідэі, што разумнасьць, галоўная ўласьцівасьць Homo sapiens, можа быць дасьледаваная і апісаная настолькі падрабязна, што можна сымуляваць яе пры дапамозе машыны.

Гэтая навука зьвязаная з псыхалёгіяй, нэўрафізыялёгіяй, трансгуманізмам і іншымі навукамі. Як і ўсе кампутарныя навукі, яна выкарыстоўвае матэматычны апарат. Асаблівае значэньне маюць для яе філязофія і робататэхніка.

Кірункі дасьледаваньняў

Аналізуючы гісторыю стварэньня і разьвіцьця штучнага інтэлекту, можна вылучыць такі шырокі кірунак, як мадэляваньне разважаньняў. Шмат гадоў разьвіцьцё штучнага інтэлекту рухалася менавіта па гэтым шляху, і зараз гэта адна з самых разьвітых абласьцей. Мадэляваньне разважаньняў — гэта стварэньне знакавых сыстэмаў, на ўваходзе якіх пастаўленая нейкая задача, а на выхадзе патрабуецца ейнае рашэньне. Звычайна, прапанаваная задача ўжо фармалізаваная, г. зн. перакладзеная ў матэматычную форму, альбо ня мае альгарытму рашэньня, альбо ён занадта складаны, працаёмкі. У гэты кірунак уваходзяць: доказ тэарэмаў, прыняцьце рашэньняў і тэорыя гульняў, плянаваньне і дыспэтчарызацыя, прагназаваньне.

Немалаважным кірункам зьяўляецца апрацоўка натуральнай мовы, у рамках якога праводзіцца аналіз магчымасьцяў разуменьня, апрацоўкі і генэрацыі тэкстаў на «чалавечай» мове. У прыватнасьці, тут яшчэ не вырашаная праблема машыннага перакладу тэкстаў з адной мовы на другую. У сучасным сьвеце вялікую ролю гуляе распрацоўка мэтадаў інфармацыйнага пошуку. Па сваёй прыродзе, арыгінальны тэст Т’юрынга зьвязаны з гэтым кірункам.

Вялікія і цікавыя дасягненьні маюцца ў вобласьці мадэляваньня біялягічных сыстэмаў. Строга кажучы, сюды можна аднесьці некалькі незалежных кірункаў. Нэўронныя сеткі выкарыстоўваюцца для рашэньня невыразных і складаных праблемаў, як то распазнаваньне геамэтрычных фігур альбо клястэрызацыя аб’ектаў. Генэтычны падыход заснаваны на ідэі, што нейкі альгарытм можа стаць больш эфэктыўным, калі запазычыць лепшыя характарыстыкі ў іншых альгарытмаў («бацькоў»). Адносна новы падыход, дзе ставіцца задача стварэньня аўтаномнага прыкладаньня-агента, які ўзаемадзейнічае з вонкавым асяродзьдзем, завецца агентавым падыходам. Мэта падыходу — належным чынам прымусіць масу «ня вельмі інтэлектуальных» агентаў узаемадзейнічаць разам, і тым самым атрымаць «мурашыны» інтэлект.

Задача распазнаньня выяваў ужо часткова вырашаецца ў рамках іншых кірункаў. Сюды адносяцца распазнаньне знакаў, рукапіснага тэксту, мовы, аналіз тэкстаў. Асобна варта адзначыць кампутарны зрок, які зьвязаны з машынным навучаньнем і робататэхнікай. Наогул, робататэхніка і штучны інтэлект часта асацыююцца адно з другім. Інтэграваньне гэтых двух навук, стварэньне інтэлектуальных робатаў, можна лічыць яшчэ адным кірункам разьвіцьця штучнага інтэлекту.

Асабняком стаіць машынная творчасьць, у сувязі з тым, што прырода чалавечай творчасьці яшчэ меней вывучаная, чым прырода інтэлекту. Тым ня менш, гэтая вобласьць існуе, і тут пастаўленыя праблемы напісаньня кампутарам музыкі, літаратурных твораў, як то вершаў або казак, мастацкая творчасьць.

Нарэшце, існуе маса прыкладаньняў штучнага інтэлекту, кожнае зь якіх стварае амаль самастойны кірунак. У якасьці прыкладаў можна ўзгадаць праграмаваньне інтэлекту ў кампутарных гульнях, нелінейнае кіраваньне, інтэлектуальныя сыстэмы бясьпекі. Можна заўважыць, што шматлікія вобласьці дасьледаваньняў перасякаюцца. Гэта ўласьціва для любой навукі. Але ў штучным інтэлекце ўзаемасувязь паміж быццам рознымі кірункамі выяўленая асабліва моцна, і гэта зьвязана зь філязофскай спрэчкай аб моцным і слабым штучным інтэлекце.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Штучны Інтэлект: разьдзел інфарматыкі  Штучны інтэлектсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

ІнфарматыкаАльгарытмАнгельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Савушкін прадуктНестар МахноПарнаграфія ў ВугоршчынеЧарнобыльская катастрофаЖанчына зьверхуВершаваны памерСафі ЭвансКартагенДрысьвяты (вёска)Генадзь Карпенка29 красавікаАльгерд БахарэвічЯўген КантылёўРасейцыГабрэіПагоняМарына ВасілеўскаяАдэсаМараторыйНацыяналізацыяАлесь СавіцкіЯкуб КоласСтанкевіцаБацькаўшчынаБеліца (Жлобінскі раён)Гісторыя БеларусіАляксандар МакедонскіАдам МіцкевічЛетувізацыяПрамяністыя (таварыства)АфарызмФранцішак СкарынаБлогБібліяJavaМікола Папека2008Маладняк (часопіс)БуценьКаханьне без пранікненьняПубліцыстыкаЧасБраніслаў ТарашкевічМікіта Нескаромны27 красавікаАляксандар ЛукашэнкаЖамойцьМіхась ЗарэцкіЗянон ПазьнякМаршы недармаедаўПрыказкаПадзелы Рэчы ПаспалітайЛікСамагубстваМіхась ПазьнякоўПошукавая сыстэмаМіжнародны жаночы дзеньПрыдатак (мовазнаўства)Русіфікацыя БеларусіУкраінскі правапіс 1928 годуСтарабеларуская моваЯнка КупалаАлесь ПісьмянкоўСуд Маскоўскага раёну (Менск)2024ВугоршчынаІвонка СурвілаУсебеларускі народны сходПробашчZuzana (зброя)Mozilla Firefox🡆 More