Асьве́я — мястэчка ў Беларусі, на паўднёвым беразе Асьвейскага возера.
Уваходзіць у склад Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1200 чалавек. Знаходзіцца за 40 км ад Дрысы, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзьвінск (лінія Полацак — Дзьвінск).
Асьвея лац. Aśvieja | |||||
Руіны палаца Шадурскіх | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1503 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Дрысенскі | ||||
Сельсавет: | Асьвейскі | ||||
Насельніцтва: | 1200 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2151 | ||||
Паштовы індэкс: | 211450 | ||||
СААТА: | 2210854904 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°0′58″ пн. ш. 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д. 28°6′30″ у. д. / 56.01611° пн. ш. 28.10833° у. д. | ||||
± Асьвея | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Асьвея — даўняе места гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваліся руіны палаца Гільзэнаў і Шадурскіх і шпіталь місіянэраў, помнікі архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст, зруйнаваны савецкімі ўладамі.
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Асьвея ўтварыўся ад слова зьвей — 'зьвеяны пясок, не замацаваны расьліннасьцю' (пераважна на беразе возера, ракі).
Першы пісьмовы ўпамін пра Асьвею (Асьвей) зьмяшчаецца ў дамове паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім гаспадаром Іванам III і датуецца 1503 годам. Неўзабаве ў 1505 годзе Аляксандар перадаў паселішча ваяводу полацкаму Станіславу Глябовічу, пазьней яно перайшло ў валоданьне роду Кішкаў.
У XVI стагодзьдзі Асьвея — цэнтар воласьці Полацкага ваяводзтва. У 1606 годзе ваявода віцебскі Станіслаў Кішка прадаў маёнтак канцлеру Льву Сапегу.
Двойчы ў 1616 і 1633 гадох Асьвея пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У 1695 годзе паселішча атрымала статус места. У XVII—XVIII стагодзьдзях праз Асьвею праходзіў гандлёвы шлях з Маскоўскай дзяржавы ў Інфлянты, Жамойць, Прусію, двойчы на год (2 траўня і 28 чэрвеня) тут праводзіліся кірмашы.
У 1749 годзе Асьвея перайшла ў валоданьне ваяводы менскага Яна Аўгуста Гільзэна, аўтара «Кронікі інфлянцкай», вядомага дабрачынца каталіцкага будаваньня на Полаччыне. У 1759 годзе пры мясцовым кляштары міласэрных сясьцёр пачаў працаваць шпіталь.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Асьвея апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1782 годзе на беразе Асьвейскага возера Я. Гільзэн збудаваў сядзібу. Увесну 1847 году ў мястэчку і ваколіцах адбыліся выступленьні сялянаў супраць прыгону. У 2-й палове ХІХ стагодзьдзя ў Асьвеі было 406 дамоў. На 1905 год у мястэчку дзейнічала народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Асьвею занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Асьвея абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Асьвею вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. У 1959 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу (з 1962 году ў складзе Верхнядзьвінскага раёну). У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году Асьвея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 2007 годзе Асьвея атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Асьвеі працуюць сярэдняя школа, спэцыяльная школа-інтэрнат, лякарня, дом культуры, бібліятэка, шэраг крамаў, сталоўка, аптэка.
З урбананімічнай спадчыны Асьвеі да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Себеская. Паводле старых плянаў, у мястэчку існавалі вуліцы Вялікасельская, Ручаёвая, Рыская і Школьная.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасьці.
Асьвея — зона адпачынку дзяржаўнага значэньня.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Асьвея, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.