Расул Гамзатаў

Расул Гамзатавіч Гамзатаў (8 верасьня 1923 — 3 лістапада 2003) — аварскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, палітычны дзяяч.

Народны паэт Дагестанскай АССР (1959). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ляўрэат Ленінскай (1963) і Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1952). Член ВКП (б) з 1944 году.

Расул Гамзатаў
Расул Гамзатаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 верасьня 1923(1923-09-08)
Памёр 3 лістапада 2003(2003-11-03) (80 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, празаік, публіцыст, перакладнік, палітык, пясьняр
Гады творчасьці з 1932
Жанр верш, апавядальная паэзія[d] і верш[d]
Мова расейская мова і аварская мова
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн сьвятога апостала Андрэя Першазванага ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Order of the Golden Fleece
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
ордэн «Кірыл і Мяфодзій»

Творчасьць

Гамзатаў пачаў пісаць вершы ў 1932 годзе, друкавацца — у 1937 годзе, у рэспубліканскай аварскай газэце «Бальшавік гор». Першая кніга на аварскай мове выйшла ў 1943 годзе. Ён перакладаў на аварскую мову клясічную і сучасную расейскую літаратуру, у тым ліку Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, Уладзімера Маякоўскага, Сяргея Ясеніна.

У Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага Гамзатаў пазнаёміўся і пасябраваў з маладымі паэтамі, у тым ліку з Н. Грабнёвым, якія пачалі перакладаць яго вершы на расейскую мову. Паэту-перакладчыку Н. Грабнёву належыць пераклад шырока вядомых «Журавоў», якія сталі песьняй па ініцыятыве і ў выкананьні Марка Бэрнэса ў 1969 годзе.

Шэраг іншых вершаў Расула Гамзатава таксама сталі песьнямі, напрыклад, «Зьніклі сонечныя дні». З Гамзатавым шчыльна працавалі шматлікія кампазітары, у тым ліку Зьміцер Кабалеўскі, Ян Фрэнкель, Райманд Паўлс, Аляксандра Пахмутава, Юры Антонаў; сярод выканаўцаў песень на яго вершы — Ганна Герман, Марк Бэрнэс, Галіна Вішнеўская, Мусьлім Магамаеў, Ёсіф Кабзон, Вахтанг Кікабідзэ, Сафія Ратару, Валеры Лявонцьеў.

Р. Гамзатаў быў чальцом рэдкалегіі часопісаў «Новы Сьвет», «Дружба народаў», газэтаў «Літаратурная газэта», «Літаратурная Расея», іншых газэтаў і часопісаў. З 1951 году і да канца жыцьця ўзначальваў пісьменніцкую арганізацыю Дагестана.

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы перакладалі Язэп Семяжон, Аркадзь Куляшоў, Анатоль Грачанікаў, Алесь Звонак, Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Рыгор Барадулін, Алесь Бачыла, Алег Лойка, Сяргей Грахоўскі, Янка Сіпакоў, Максім Танк.

  • Высокія зоркі: вершы і паэма: [пераклад на беларускую мову] / Расул Гамзатаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 285, [1] с., [1] л. партр. — (Паэзія народаў СССР).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Расул Гамзатаў ТворчасьцьРасул Гамзатаў Беларускія перакладыРасул Гамзатаў КрыніцыРасул Гамзатаў Вонкавыя спасылкіРасул Гамзатаў192320033 лістапада8 верасьняАварцыГерой Сацыялістычнай ПрацыПаэтПісьменьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МенскПалітычная партыяПрыдатак (мовазнаўства)БелазарГрамадзкі набытакАдвечным шляхамБерасьцеКавалёўКастусь КаліноўскіПарнаграфія для жанчын2008Бітва пад ВоршайБэрнатМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніISO 4217Буйвід1877Сьвяты ЮрыАляксей МарачкінШкотыАсадкаМагілёўБіялёгія2010-яГама (літара)Марыянскі жолабНыркаРаман СкірмунтНаша НіваМіжнародны стандартны кніжны нумарБялыніцкі абраз Маці БожайПарнаграфія ў сецівеАнатоль СербантовічЁгаЯнка СіпакоўГердаБусел белыСалігорскСысуныЗянон ПазьнякАркадзь КуляшоўМаланкаПятрусь БроўкаШрубаАнгельская моваАдам МіцкевічНіна МацяшДрама (аповесьць)Алесь БадакРасеяКузьма Чорны303БудызмАндрусь ГорватMelbetПарнакапытныяРыхлікПюі-дэ-ДомАвечкаКіраў (Кіраўская вобласьць)Ян ЧэрскіУрыкаВячаслаў АдамчыкВікіманіяАнатоль ЗэкаўГарадзенская вобласьцьФранцыск СкарынаУладзімер КараткевічСтрахМаркёрVPNКазаньWYSIWYGАлег Салтук🡆 More