Уладзімер Маякоўскі

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Маяко́ўскі (па-расейску: Владимир Владимирович Маяковский; 19 ліпеня 1893, сяло Багдадзі, Кутаіская губэрня (сучасн.

Багдаці, вобласьць Імэрэці, Грузія) — 14 красавіка 1930, Масква, РСФСР) — расейскі паэт, драматург; футурыст.

Уладзімер Маякоўскі
Уладзімер Маякоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 19 ліпеня 1893(1893-07-19)[…]
Памёр 14 красавіка 1930(1930-04-14)[…] (36 гадоў)
Пахаваны
Дзеці Патрысія Томпсан[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мастак-плякатыст, паэт, актор, драматург, пісьменьнік, маляр, журналіст, тэатральны актор, кінаактор, рэжысэр, тэатральны рэжысэр, мастак-гравэр, кінарэжысэр, плястычны артыст, сцэнарыст
Гады творчасьці 19121930
Жанр верш, апавядальная паэзія[d], агітпроп[d] і п’еса
Мова расейская мова
Узнагароды
прэмія Ленінскага камсамолу
Медаль «За стараннасць»
Подпіс Выява аўтографу
http://v-v-mayakovsky.ru/

Жыцьцяпіс

Маякоўскі і Беларусь

Уладзімер Маякоўскі неаднаразова прыяжджаў у Беларусь, дзе выступаў перад слухачамі (у 1914, 1925 ды 1927 у Менску, у 1924 у Гомелі, у 1927 у Віцебску. На беларускім матэрыяле стварыў верш «Піва і сацыялізм» (пачатковая назва «Віцебскія думкі») ды верш «Не для вас папоўскія сьвяты».

Некалькі разоў, пачынаючы з 1922 г., Маякоўскі выяжджаў за межы СССР праз памежную станцыю Негарэлае. Ён спыняўся на мытні, гутарыў з памежнікамі, чытаў ім свае вершы. А адным са штуршкоў да напісаньня «Верша аб савецкім пашпарце» (1929) быў выпадак у экспрэсе «Маньчжурыя — Стоўпцы». У вершы «Яны і мы», які быў напісаны пасьля паездкі ў Нямеччыну ды Францыю восеньню 1928 г. таксама згадваецца Негарэлае ды «голая, жабрачая» Беларусь.

Людміла Ўладзімераўна Маякоўская, сястра паэта, прыяжджала ў Менск на запрашэньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Яна тады згадала, між іншым, што іхняя сям’я мае сваяцкія сувязі зь Беларусьсю — брат бацькі Міхаіл Канстанцінавіч Маякоўскі доўга жыў у Беларусі. Ён працаваў лясьнічым у Белавескай пушчы і часта пісаў з Пружан у Грузію, у Багдадзі.

Беларускія пераклады

  • Дзецям. 1930, пер. з рус. А. Якімовіч;
  • Выбр. творы. Мн., 1940;
  • Выбр. творы. Мн., 1952;
  • Кім быць? Мн., 1932;
  • Як узяць да ладу, што добра, што блага? Гомель, 1932;
  • Дзецям. Мн., 1950;
  • Конь-агонь. Мн., 1955;
  • П’есы. Мн., 1985;
  • Уладзімір Ільліч Ленін. 2-е выд. Мн., 1987.
  • Паэзія. Мн., 2019. («Паэты плянэты»).

Крыніцы

Літаратура

  • Агіевіч У. Да пытання аб традыцыях Уладзіміра Маякоўскага ў беларускай літаратуры. // Агіевіч У. Літаратура і жыццё. Мінск. 1954.
  • Маякоўская А. А. Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага. З успамінаў маці. Мінск. 1957.
  • Маякоўскі ў Беларусі. Мінск. 1957.
  • Кенька М. Яго перакладчыкі. // Братэрства, 83. Мінск. 1983.
  • Гніламёдаў У. В. Маякоўскі Уладзімір Уладзіміравіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 242—243.
  • Валахановіч А. І. Уладзімір Маякоўскі ў Негарэлым. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 178—179.

Tags:

Уладзімер Маякоўскі ЖыцьцяпісУладзімер Маякоўскі Маякоўскі і БеларусьУладзімер Маякоўскі Беларускія перакладыУладзімер Маякоўскі КрыніцыУладзімер Маякоўскі ЛітаратураУладзімер Маякоўскі14 красавіка189319 ліпеня1930ГрузіяМаскваПаэтРСФСРРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛесотаДрамаАнтон АстаповічАнгкор-ВатЛіцьвіныГента (імя)Івонка СурвілаМячэтЛетувісыЭвангельле паводле МацьвеяСьцяг АнгельшчыныНэшвілARM (працэсар)Этнічная тэрыторыя беларусаўТатуіроўкаМіхаіл ГарбачоўБібліятэка Белавежы (БЛА)Сьпіс непрызнаных краінаўСтаніслаў Булак-БалаховічЛуганская народная рэспублікаСафоклНаша НіваАлесь ПушкінВісігерд (імя)ПрадпрымальніцтваСяргей Краўчанка (музыка)ШываБеларускі нацыяналізмЛаўкаваНародны АльбомАлагГергардПолк імя Кастуся КаліноўскагаBBCУрад Беларускай Народнай РэспублікіКультурная рэвалюцыя ў КітаіБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культурыПольская моваNokia 3110 ClassicПарнаграфія для жанчынФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіМаркёрАзіз ШавэршанСьпіс стагодзьдзяў8Аляксей НавальныБелсатАзоўскае мораІгар ТурІнтэлектуальная ўласнасьцьЛеанід СініцынПрыродазнаўчыя навукіУзровень жыцьцяСтаніслаў ВалодзькаНіл ГілевічE (літара)Вольная Беларусь (газэта)Рэжым чорных палкоўнікаўЯзэп СьцепановічФутболГалоснасьцьКарлес Пудждэмон120-я зэнітна-ракетная брыгадаШпак🡆 More