Анатоль Астрэйка: беларускі пісьменьнік

Анатоль Астрэйка, сапраўднае імя Акім Пятровіч Астрэйка (24 ліпеня 1911, в.

Пясочнае — 23 жніўня 1978, Менск) — беларускі савецкі паэт, перакладнік, журналіст.

Анатоль Астрэйка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Акім Пятровіч Астрэйка
Нарадзіўся 24 ліпеня 1911
в. Пясочнае, цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці
Памёр 23 жніўня 1978
Менск, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, журналіст, сатырык, перакладнік
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр сатыра, песенная лірыка
Мова беларуская
Дэбют 1929
Узнагароды
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Астрэйка (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пясочнае (цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці). Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Менскім пэдагагічным тэхнікуме (1930), навучаўся на літаратурным факультэце ў Менскім пэдагагічным інстытуце (1932—1934).

З 1930 року працаваў у газэтах Полацка, Воршы, Горак, Менску (часопісы «Калгаснік Беларусі», «Напагатове», газэта «Літаратура і мастацтва»), выкладаў беларускую мову і літаратуру на рабфаку. У час нямецка-савецкай вайны — адказны сакратар сатырычнай газэты-плякату «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942 і 1943 роках на заданьне Беларускага штаба партызанскага руху выпраўляўся на акупаваную немцамі тэрыторыю Беларусі.

У 1946—1948 — старшыня Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларускай ССР, у 1948—1953 — адказны сакратар часопісу «Вожык».

Творчасьць

Дэбютаваў у 1929 року вершамі. Першы паэтычны зборнік «Слава жыццю» выйшаў у 1940 року. У 1943 друкарня слуцкай падпольнай газэты «Народны мсцівец» выдала складанку вершаў «Слуцкі пояс» (перавыдадзеная ў 1964).

А. Астрэйка перакладаў на беларускую мову творы народаў СССР (А. Пушкіна, Л. Талстога, У. Маякоўскага, А. Пракоф’ева, А. Твардоўскага).

Аўтар тэкстаў шматлікіх папулярных беларускіх песьняў («Ой бацька мой, Нёман», «Пес­ьня пра Заслонава», «Шоўкавыя травы»).

Бібліяграфія

Узнагароды

Ушанаваньне памяці

  • Імя А. Астрэйкі нададзенае Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
  • Імем паэта названая вуліца ў Капылі.

Крыніцы

Літаратура

  • Прыходзька, П. На хвалях часу : кніга сардэчнай памяці / П. Прыходзька; рэд. В. М. Стральцова. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 181 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Анатоль Астрэйка ЖыцьцяпісАнатоль Астрэйка ТворчасьцьАнатоль Астрэйка БібліяграфіяАнатоль Астрэйка УзнагародыАнатоль Астрэйка Ушанаваньне памяціАнатоль Астрэйка КрыніцыАнатоль Астрэйка ЛітаратураАнатоль Астрэйка Вонкавыя спасылкіАнатоль АстрэйкаМенскПясочнае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Міл (імя)ГомасэксуальнасьцьБубны (Менская вобласьць)Распад СССРМайсейАнтоніё ВівальдзіДзейнікБеластокҐБелсатВугорская рэвалюцыя 1956 годуАрлінгтан (Тэхас)Павал ДземідовічПошасьцьВольга ХарланМіжнародная касьмічная станцыяРадаўніцаЭнцыкляпэдыяГабрэйская аўтаномная вобласьцьГанна ВалентыновічГарадзенскі Сойм (1793)Мікола ЦудатворцаПратэсты ў Польшчы (1970)ВікісховішчаГеаграфічныя каардынатыАлесь СавіцкіВіцебскі абласны судЭўропаСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФАўстраліяСмаленская рэспублікаIP-адрасАральны сэксРыгаМіхась ЛынькоўФранцуская моваПаўночны Воўк (гурт)Беларуская літаратураПерабудова5,56×45 ммУнівэрсытэтЧэмпіянат Эўропы па футболе 2008 годуГрамадзкі набытакІмёны ліцьвінаўВэб-сэрвэрЛех ВалэнсаСпортДональд ТрампЗШАВера (мужчынскае імя)Ордэн ПагоніБеларуская (тарашкевіца)ЛетувізацыяГлінішча (Гомельская вобласьць)АргентынаБелы колерВятрак (млын)МаёмасьцьЧыншПадляскія дыялектыГуамМіжнародны стандартны кніжны нумарСакрат ЯновічDir en greyУрад Беларускай Народнай РэспублікіГімн БеларусіМовы БеларусіКрымВэб-дызайн20 сакавікаВайшнорыя🡆 More