Аварская Мова

Ава́рская мова (саманазва: магӀарул мацӀ, вымаўл.

[maʕarul mat͡sʼ], або авар мацI, вымаўл. [awar mat͡sʼ]) — мова авара-андыйскае групы авара-анда-цэскае галіны наска-дагестанскае сям’і, на якой размаўляе народ аварцы. У структурным дачыненьні зьяўляецца найбольш блізкай да андыйскіх моваў. У літаратурны стандарт пакладзены г.зв. болмацӀцӀ (літаральна: «мова войска») — міждыялектнае маўленьне, якое склалася на аснове паўночнае дыялектнае групы.

Аварская мова
магӀарул мацӀ, авар мацӀ
Аварская Мова
Распаўсюджаньне аварскае мовы (чырвоным)
Ужываецца ў Расеі, Азэрбайджане, Грузіі, Казахстане, Турэччыне
Рэгіён Дагестан, паўночны ўсход Грузіі, поўнач Азэрбайджану
Колькасьць карыстальнікаў
  • 766 500 чал. (2010)
  • 715 000 чал. (2010)
Клясыфікацыя Паўночнакаўкаская надсям'я
(гіпатэтычна)
  • Наска-дагестанская сям'я
    • Авара-анда-цэская галіна
      • Авара-андыйская група
        • Аварская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Расеі Дагестане
Статус: 3 шырэйшая камунікацыя[d]
Пісьмо кірыліца і Avar alphabet[d]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) ava
ISO 639-2(Т) ava
ISO 639-3 ava
SIL

Ня варта блытаць з гістарычнай аварскай мовай, распаўсюджанай у іншы гістарычны пэрыяд і прыналежнай да цюрскай моўнай сям’і.

Геаграфія

Распаўсюджаная галоўным чынам у заходніх і паўднёвых рэгіёнах рэспублікі Дагестан (Расея), носьбіты таксама маюцца ў навакольлях мястэчак Балакен і Закатала на паўночным захадзе Азэрбайджану. Некаторыя аварцы таксама пражываюць у іншых, апрача Дагестану, рэгіёнах Расеі. Вызначаныя супольнасьці носьбітаў таксама існуюць у Калмыкіі, Чачэніі (Расея), Грузіі, Казахстане, Украіне, Ярданіі і ў рэгіёне Мармуровага мора (Турэччына).

Колькасьць асобаў, якія вызначаюць аварскую мову як родную паводле зьвестак на 2010 год, налічвае прыкладна 703 тыс. чал., колькасьць асобаў у Расеі, якія стала размаўляюць на мове — 715 297 чал.. Ва ўсім сьвеце на аварскай мове размаўляе блізу 762 тыс. чал.

Асноўная характарыстыка

Дыялекты

Аварская мова распадаецца на вялікую колькасьць дыялектаў, гаворак і падгаворак. Аварскія дыялекты здолелі моцна адысьці адзін ад аднаго, з прычыны чаго часта ўзаемаразуменьне між іх носьбітамі зьяўляецца ўскладненым. Дыялекты могуць быць згрупаваныя ў наступныя дыялектныя групы:

  • паўночная (на якой заснаваная літаратурная мова) — заходні (салатаўскі), усходні, хунзаскі (цэнтральны) дыялекты;
  • паўднёва-заходняя (батлуская, гідзкая);
  • паўднёва-ўсходняя (андалальскі, анцускі, караскі, кусурскі, закатальскі (джарскі)).

Варта адзначыць, што апошнія дзьве часта аб’ядноўваюцца ў адзіную дыялектную групу — паўднёвую.

Пісьмовасьць

Сыстэмы пісьмовасьці для аварскае пачынаюць фіксавацца зь XV стагодзьдзя, калі для запісу мовы сталі выкарыстоўвацца грузінская ды арабская пісьмовасьці. Зь XVII стагодзьдзя стала выкарыстоўвацца арабская пісьмовасьць, якая, між тым, атрымала шырокае распаўсюджаньне толькі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў. У 1861 годзе расейскім этнографам, лінгвістам і вайсковым інжынэрам Пятром Усларам быў створаны першы праект кірылічнае пісьмовасьці для аварскае мовы.

У рамках палітыкі лацінізацыі моваў малых народаў у СССР у 1928 годзе аварская мова стала выкарыстоўваць лацінскі альфабэт, які празь дзесяць год быў заменены на кірылічны. Склад сымбаляў (але ня літараў) адрозьніваецца ад расейскага альфабэту наяўнасьцю літары Ӏ («палачка»), якая праз тэхнічныя абмежаваньні ў нефармальнай пісьмовасьці часта замяняецца на знакі I (загалоўная лацінская і), l (прапісная лацінская L), 1 і г.д.

Сучасны выгляд аварскага альфабэту. Пад кожнай літарай прыведзены гук, які ўказваецца гэтай літарай (паводле IPA):

А а Б б В в Г г Гъ гъ Гь гь ГI гI Д д
/a/ /b/ /w/ /ɡ/ /ʁ/ /h/ /ʕ/ /d/
Е е Ё ё Ж ж З з И и Й й К к Къ къ
/e/, /je/ /jo/ /ʒ/ /z/ /i/ /j/ /k/ /q͡χːʼ/
Кь кь КI кI КІкI кІкI Кк кк Л л М м Н н О о
/t͡ɬ’/ /k’/ /kːʼ/ /kː/ /l/ /m/ /n/ /o/
П п Р р С с Т т ТI тI У у Ф ф Х х
/p/ /r/ /s/ /t/ /t’/ /u/ /f/ /χ/
Хх хх Хъ хъ Хь хь ХI хI Ц ц Цц цц ЦI цI ЦІцI цІцI
/q͡χː/ /x/ /ħ/ /t͡s/ /t͡s’/
Ч ч ЧI чI ЧІчI чІчI Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь
/t͡ʃ/ /t͡ʃ’/ /ʃ/ /ʃː/ /ʔ/ /ɨ/
Э э Ю ю Я я
/e/ /ju/ /ja/

Гукі /t͡ɬː/ ды /ɬ/ запісваюцца дыграфамі ЛI лI, Лъ лъ адпаведна.


Фанэтыка

Зычныя гукі ў аварскай мове
Лябіяльныя Зубныя Альвэалярныя Палятальныя Вэлярныя Увулярныя Радыкальныя Глётальныя
Сярэднія Лятэральныя
леніс фортыс леніс фортыс леніс фортыс леніс фортыс леніс фортыс
Насавыя m n
Выбухныя звонкія b d ɡ
глухія p t k ʔ
абруптыўныя kːʼ
Афрыкаты глухія t͡s t͡sː t͡ʃ t͡ʃː t͡ɬː q͡χː
абруптыўныя t͡sʼ t͡sːʼ t͡ʃʼ t͡ʃːʼ (t͡ɬːʼ) q͡χːʼ
Фрыкатывы глухія s ʃ ʃː ɬ ɬː x χ χː ʜ
звонкія v z ʒ ʁ ʢ ɦ
Дрыжачыя r
Апраксыманты l j

Разам з гэтым для фанэтыкі аварскае мовы характэрныя рухомы націск, які адыгрывае сэнсаадрозную ролю (напрыклад, гIия́л — «авечкі» (адзіночны лік, родны склон), але -гIи́ял — «авечак»), рэдукцыя галосных і наяўнасьць абляўту.

Марфалёгія і граматыка

Належыць да аглютынацыйных моваў. Парадак словаў у сказе прытрымліваецца схемы SOV.

У граматыцы вылучаецца вялікая колькасьць лябільных (пераходна-непераходных) дзеясловаў, наяўнасьць г.зв. пачашчальных дзеясловаў, магчымасьць утварэньня канструкцыяў з двайным намінатывам пры аналітычнай форме дзеяслова-выказьніка (напрыклад, инсуца хур бекьулеб буго//эмен хур бекьулев вуго — «бацька поле арэ»), пазначэньне суб’екту дзеясловаў адчувальнага ўспрыманьня супэрлятывам (лякатыўным склонам), суіснаваньне дзьвюх кантрастных канструкцыяў — эргатыўнай і намінатыўнай — у галіне функцыянаваньня пераходных дзеясловаў і г. д.

Гісторыя і статус

Пасьля 1917 году мастацкая літаратура на аварскай мове, як і іншыя літаратуры на іншых малых моваў Расеі, атрымалі штуршок у разьвіцьці і значны росквіт; тым ня менш, шматлікія творы мелі палітычную афарбоўку згодна з рэаліямі тагачаснай дзяржавы.

На аварскай мове размаўляюць ня толькі аварцы і мова служыць як сродак міжэтнічнае камунікацыі, аднак за апошнім часам расьце дзеля аварскае моладзі, якая не валодае аварскай мовай, што ў будучыні можа спрычыніцца да зьнікненьня як літаратурнай, так і размоўнай аварскай мовы.

Імам Шаміль, стваральнік тэакратычнае дзяржавы на Паўночным Каўказе ў ХІХ стагодзьдзі, казаў пра аварскую мову наступным чынам: «Апроч арабскай я ведаю тры мовы: аварскую, кумыцкую й чачэнскую. З аварскай я іду ў бой, на кумыцкай размаўляю з жанчынамі, на чачэнскай жартую».

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Алексеев М. Е., Атаев Б. М. Аварский язык. М., 1997.
  • Атаев Б. М. Аварцы: история, язык, письменность. Махачкала, 1996.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аварская Мова ГеаграфіяАварская Мова Асноўная характарыстыкаАварская Мова Гісторыя і статусАварская Мова ЗаўвагіАварская Мова КрыніцыАварская Мова ЛітаратураАварская Мова Вонкавыя спасылкіАварская МоваАварцыЛітаратурная моваМіжнародны фанэтычны альфабэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сельская гаспадарка БеларусіСпадчына (верш)Кадзіла сармацкаеСэрцаМурза (страва)ШтрэйкбрэхерМіндоўг (імя)Парнаграфія ў ЯпонііАкварэльПарнаграфіяМікола ГамолкаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Чорны замак АльшанскіБеларуская моваШрубаКушмакПошукавая аптымізацыяМікіта КрыўцоўТрыбуна працыРаскіданае гняздо (п’еса)Дзед ТалашБлогМаларытаАнатоль СысПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыНармандыяЛюдміла СільноваВіктар ГардзейІндустрыялізацыяШвэцыяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуАляксей ДудараўСанта-КляўсГама (літара)СадавінаДыялёгC++Віцебская вобласьцьНавум ГальпяровічЮры ГумянюкБандароўнаЯн Чыквін15 красавікаQR-код1863Максім БагдановічРасонскі раёнГарадзенская вобласьцьЛявон ВаласюкЧорны сьпіс ЭўразьвязуДабрыняЛесьбійская эротыкаАлесь АркушАзіяСэксуальныя пазыцыіМікола МятліцкіМікола ПапекаБеларускі клясычны правапісХацкель ДунецГрамадзкі набытак1919Паўлюк ТрусАндрэй КурэйчыкПрыродаВікіДобрапісВольга КараткевічВіды сувязі словаўСьвятлана АлексіевічКоргі🡆 More