Анатоль Грачанікаў

Анато́ль Сямёнавіч Грача́нікаў (8 верасьня 1938, в.

Шарпілаўка Гомельскага раёну — 7 сакавіка 1991) — беларускі паэт і перакладчык.

Анатоль Грачанікаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 верасьня 1938(1938-09-08) або 1938
Памёр 7 сакавіка 1991(1991-03-07) або 1991
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, дзіцячы пісьменьнік
Мова беларуская мова, расейская мова і украінская мова
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. У 1955 годзе скончыў Шарпілаўскую сярэднюю школу, у 1960 — Гомельскі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту. Працаваў на Гомельскім рамонтна-мэханічным заводзе (1960—1962), намесьнікам загадчыка аддзелу прапаганды і агітацыі Гомельскага абкаму камсамолу (1962—1965). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969—1971 гадах — загадчык аддзелу літаратуры газэты «Літаратура і мастацтва». З 1976 году — галоўны рэдактар часопісу «Вясёлка», з 1978 году — часопісу «Бярозка», з 1982 году — часопісу «Маладосць"».

Творчасьць

Дэбютаваў у друку ў 1957 годзе.

Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты…» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (вершы і паэмы, 1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю» (1986), «Жнівень-45» (1990).

Выдадзены на расейскай мове зборнік паэзіі «Звёзды и курганы» (Масква, 1976) адзначаны прэміяй на Ўсесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978).

Напісаў кніжку сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988).

Выдаў кніжкі для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988).

У 1988 годзе выйшла «Выбранае».

Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Эдзі Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных аўганскіх паэтаў «Ватан — значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы расейскіх, украінскіх, малдаўскіх, летувіскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краінаў.

Творы Анатоля Грачанікава перакладаліся на дваццаць адну мову сьвету, у тым ліку на ангельскую, францускую, польскую, баўгарскую, вугорскую, віетнамскую, а таксама на мовы былога Саюзу.

Узнагароды

Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Грачанікаў Анатоль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Tags:

Анатоль Грачанікаў БіяграфіяАнатоль Грачанікаў ТворчасьцьАнатоль Грачанікаў УзнагародыАнатоль Грачанікаў Крыніцы і заўвагіАнатоль Грачанікаў ЛітаратураАнатоль ГрачанікаўГомельскі раёнШарпілаўка (Гомельская вобласьць)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сувязь (тэхніка)Карэйская Народна-Дэмакратычная РэспублікаІвонка СурвілаЗянон ПазьнякВагінальны сэксАлесь РазанаўСамасейГішпаніяХуткасьць сьвятлаДамоваПастава 69Пабуджальны сказСяргей НавумчыкПавал ВусаўПірожнаеУкраінцыЯстКузьма ЧорныАлесь КажадубNokia 2600Каўкаскі ЭміратДзед ТалашДабрыняРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуМы выйдзем шчыльнымі радаміСяргей СматрычэнкаБеларусізацыяІгар СідарукШпакЧарнобыльская катастрофаМар’ян ДуксаУладзімер ЗяленскіHTTPSПрыметнікВольныя матэрыялыСухотыЭкасыстэмаПолацкае княстваМінэтКунілінгусЎЛявон ВашкоУсебеларускі народны сходВожык (часопіс)ДзярэйкаТленНа ростаняхПарнаграфія для жанчынЯмаўтВіцебскі паветЗлучаныя Штаты АмэрыкіІгнат КанчэўскіАкцябарскі (Башкартастан)Фабрыкацыя супраць труса РоджэраОйча нашКотКрасавікМіхась БельскіЭлектронікаЧорны кот (арганізацыя)ЧыгункаТэхналёгіяБеларускі альфабэтАнатоль СысКліматУладзімер Аляксеевіч АрлоўСтана🡆 More