Усходнія Могілкі: могілкі ў Менску

Могілкі
Усходнія могілкі
Усходнія Могілкі: Магілы вядомых асобаў, Вонкавыя спасылкі
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°56′26″ пн. ш. 27°39′41″ у. д. / 53.94056° пн. ш. 27.66139° у. д. / 53.94056; 27.66139 27°39′41″ у. д. / 53.94056° пн. ш. 27.66139° у. д. / 53.94056; 27.66139
Дата заснаваньня 1952
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Усходнія могілкі на мапе Беларусі
Усходнія могілкі
Усходнія могілкі
Усходнія могілкі
Усходнія Могілкі: Магілы вядомых асобаў, Вонкавыя спасылкі Усходнія могілкі на Вікісховішчы

Усхо́днія (Маско́ўскія) мо́гілкі — могілкі ў Менску. Адкрытыя ў 1952 годзе ў раёне пахаваньня нямецкіх жаўнераў, якое разьмешчанае насупраць, праз праспэкт Незалежнасьці. Афіцыйна закрытыя для пахаваньняў у 2003 годзе. Агульная плошча — 23,1 га.

Магілы вядомых асобаў

Дзяржаўныя дзеячы

  • Аляксандар Аксёнаў (1924—2009) — старшыня Савету Міністраў БССР у 1978—1983, амбасадар СССР у ПНР у 1983—1985, старшыня Дзяржтэлерадыё СССР у 1985—1989;
  • Архіпец Мікалай (1921—1996) — міністар прамысловага будаўніцтва БССР (1968—1979), намесьнік старшыні Дзяржзапу СССР (1979—1988);
  • Рыгор Кісялёў (1913—1970) — міністар культуры БССР у 1953—1964, міністар асьветы БССР у 1964—68, намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР у 1968—1970;
  • Ціхан Кісялёў (1917—1983) — старшыня Савету Міністраў БССР у 1959—1978, 1-й намесьнік старшыні Савету Міністраў СССР у 1978—80, 1-й сакратар ЦК КПБ у 1980—1983, Герой Сацыялістычнай Працы (1977);
  • Васіль Казлоў (1903—1967) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1948—67, Герой Савецкага Саюзу (1942), генэрал-маёр;
  • Віктар Лівенцаў (1918—2009) — старшыня Спарткамітэту пры Савеце міністраў БССР у 1958-78, кіраўнік справамі ЦК КПБ у 1978—1986, Герой Савецкага Саюзу (1944);
  • Уладзімер Макей (1958—2022) — міністар замежных справаў (2012—2022);
  • Пётар Машэраў (1918—1980) — 1-ы сакратар ЦК КПБ у 1965—1980, Герой Савецкага Саюзу (1944), Герой Сацыялістычнай Працы (1978);
  • Міхаіл Паўлаў (1952—2010) — старшыня Менскага гарвыканкаму ў 2000—2009;
  • Сяргей Прытыцкі (1913—1971) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1968—1971;
  • Фёдар Сурганаў (1911—1976) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1971—1976;
  • Георгі Таразевіч (1938—2003) — старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР у 1985-89;
  • Аляксей Шаўраў (1904—1974) — міністар Гандлю БССР і намесьнік Старшыні Савету Міністраў БССР у 1964—1971 гадах

Літаратары

Сьпевакі, кампазытары, музыкі

  • Мікалай Аладаў (1890—1972) — кампазытар;
  • Ларыса Александроўская (1904—1980) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР;
  • Юры Бяльзацкі (1909—1963) — кампазытар, галоўны дырыгент Тэатру музычнай камэдыі, мастацкі кіраўнік эстраднага аркестру Беларускага радыё й тэлебачаньня;
  • Анатоль Багатыроў (1913—2003) — кампазытар, народны артыст БССР;
  • Генрых Вагнэр (1922—2000) — кампазытар, заслужаны дзяяч мастацтва БССР, народны артыст БССР, прафэсар;
  • Віктар Вуячыч (1934—1999) — эстрадны сьпявак, народны артыст БССР;
  • Яўген Глебаў (1929—2000) — кампазытар, народны артыст СССР;
  • Сьвятлана Данілюк (1939—2003) — опэрная сьпявачка, народная артыстка СССР;
  • Язэп Жыновіч (1907—1974) — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыгент Дзяржаўнага народнага аркестру БССР, народны артыст СССР;
  • Ізмаіл Капланаў (1938—2011) — кампазытар і сьпявак, заслужаны артыст Беларусі;
  • Уладзімер Мулявін (1941—2003) — сьпявак, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік ВІА «Песьняры», народны артыст СССР;
  • Віктар Роўда (1921—2007) — харавы дырыгент, выкладчык, народны артыст СССР;
  • Яўген Цікоцкі (1893—1970) — кампазытар, народны артыст СССР;
  • Рыгор Шырма (1892—1978) — харавы дырыгент, фальклярыст, грамадзкі й музычны дзяяч, публіцыст, літаратуразнаўца;

Акторы й рэжысэры

  • Глеб Глебаў (1899—1967) — актор, народны артыст СССР;
  • Ігар Дабралюбаў (1933—2010) — кінарэжысэр, сцэнарыст, народны артыст БССР;
  • Лілія Давідовіч (1936—2002) — акторка, народная артыстка Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР;
  • Уладзімер Дзядзюшка (1905—1973) — актор, народны артыст СССР;
  • Павал Дубашынскі (1931—2000) — актор, народны артыст БССР;
  • Міхаіл Жукаў (1911—1967) — актор;
  • Сяргей Журавель (1954—2015) — актор, народны артыст Беларусі
  • Аляксандра Клімава (1921—2005) — акторка, народная артыстка СССР;
  • Уладзімер Корш-Саблін (1900—1974) — кінарэжысэр, народны артыст СССР;
  • Мікалай Калінін (1937—1974) — кінарэжысэр;
  • Аляксандар Карпаў (1922—1998) — кінарэжысэр;
  • Сяргей Краўчанка (1949—2014) — актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
  • Галіна Макарава (1919—1993) — акторка, народная артыстка СССР;
  • Павал Малчанаў (1902—1977) — актор, народны артыст СССР;
  • Барыс Платонаў (1903—1967) — актор, народны артыст СССР;
  • Міхаіл Пташук (1943—2002) — кінарэжысэр, народны артыст БССР;
  • Лявон Рахленка (1907—1986) — актор і рэжысэр, народны артыст СССР;
  • Лідзія Ржэцкая (1899—1977) — акторка, народная артыстка СССР;
  • Канстанцін Саньнікаў (1896—1965) — рэжысэр і актор, народны артыст БССР;
  • Стэфанія Станюта (1905—2000) — акторка, народная артыстка СССР;
  • Барыс Сьцяпанаў (1927—1992) — кінарэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР;
  • Зьдзіслаў Стома (1907—1992) — актор, народны артыст СССР;
  • Віктар Тарасаў (1934—2006) — актор, народны артыст СССР;
  • Мікола Трухан (1947—1999) — рэжысэр, актор
  • Віктар Тураў (1936—1996) — кінарэжысэр і сцэнарыст, народны артыст СССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР;
  • Уладзімер Уладамірскі (1893—1971) — актор, народны артыст СССР;
  • Мікалай Яроменка (старэйшы) (1923—2000) — актор, народны артыст СССР;
  • Мікалай Яроменка (малодшы) (1949—2001) — актор, народны артыст Расеі;

Спартоўцы

  • Рамуальд Клім (1933—2011) — алімпійскі чэмпіён у кіданьні молата (1964) — заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнэр БССР;
  • Тацьцяна Самусенка (1938—2000) — фэхтавальніца, трохразовая алімпійская чэмпіёнка (1960, 1968, 1972) — заслужаны майстар спорту;
  • Руслан Салей (1974—2011) — хакеіст, капітан зборнай Беларусі, удзельнік трох Алімпіядаў і васьмі чэмпіянатаў сьвету;
  • Іван Шчокін (1944—2000) — футбаліст, заслужаны трэнэр Беларускай ССР;

Навукоўцы

  • Мікалай Аляксандраў (1917—1981) — савецкі хірург, арганізатар аховы здароўя, чалец-карэспандэнт АМН СССР, прафэсар;
  • Мікалай Бірыла (1923—1992) — мовазнаўца, акадэмік АН БССР, доктар філялягічных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі БССР;
  • Генадзь Карпенка (1949—1999) — навуковец і палітык, чалец АН Беларусі, дэпутат Вярхоўнага савету БССР 12-га скліканьня;
  • Андрэй Красін (1911—1981) — савецкі фізык, адзін са стваральнікаў першай у сьвеце Обнінскай АЭС;
  • Васіль Купрэвіч (1897—1969) — батанік, прэзыдэнт АН БССР у 1952—69, чалец-карэспандэнт АН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
  • Язэп Сушынскі (1885—1967) — мовазнаўца, хімік, спэцыяліст Інстытуту мовазнаўства АН СССР;
  • Міхась Ткачоў (1942—1992) — гісторык, археоляг, грамадзка-палітычны дзяяч, доктар гістарычных навук, прафэсар;
  • Фёдар Янкоўскі (1918—1989) — мовазнаўца й пісьменьнік, доктар філялягічных навук, прафэсар;

Дзеячы культуры

  • Заір Азгур (1908—1995) — савецкі й беларускі скульптар, народны мастак СССР;
  • Алена Аладава (1907—1986) — мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, заслужаная дзяячка культуры Польшчы;
  • Анатоль Анікейчык (1932—1989) — беларускі скульптар;
  • Іван Ахрэмчык (1903—1971) — беларускі мастак, прафэсар, народны мастак БССР;
  • Андрэй Бембель (1905—1986) — скульптар, народны мастак БССР;
  • Аляксей Глебаў (1908—1968) — скульптар, народны мастак БССР;
  • Уладзімер Жбанаў (1954—2012) — беларускі скульптар;
  • Арлен Кашкурэвіч (1929—2013) — мастак-графік, народны мастак БССР, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі;
  • Аляксандар Кішчанка (1933—1997) — мастак, народны мастак Беларусі, ляўрэат Дзяржаўных прэміяў БССР;
  • Міхаіл Савіцкі (1922—2010) — мастак, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік АН БССР, Герой Беларусі (2006);

Вайскоўцы

  • Антон Аляхновіч (1914—1979) — лётчык, Герой Савецкага Саюзу (1944);
  • Аляксандар Антонаў (1915—1997) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр, Герой Савецкага Саюзу;
  • Леанід Бяда (1920—1976) — лётчык, генэрал-лейтэнант авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюзу (1944, 1945);
  • Евель Бялявін (1920—1972) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу, старшы лейтэнант гвардыі;
  • Васіль Гладкоў (1907—1981) — Герой Савецкага Саюзу;
  • Павал Галавачоў (1917—1972) — савецкі лётчык-ас, двойчы Герой Савецкага Саюзу;
  • Анатоль Дзюбко (1923—2009) — Герой Савецкага Саюзу;
  • Аляксандар Кірсанаў (1898—1994) — камандзір 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й войскі Цэнтральнага фронту, гвардыі генэрал-маёр, Герой Савецкага Саюзу;
  • Алена Мазанік (1914—1996) — выведніца, Герой Савецкага Саюзу (1943);
  • Марыя Осіпава (1908—1999) — падпольшчыца, Герой Савецкага Саюзу (1943);
  • Валянцін Пянькоўскі (1904—1969) — генэрал войска;
  • Іван Пермінаў (1920—1973) — падпалкоўнік, лётчык-штурмавік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу;
  • Сяргей Пушкароў (1902—1976) — савецкі вайсковы дзеяч, генэрал-маёр танкавых войскаў, Герой Савецкага Саюзу;
  • Іван Семянюк (1917—1973) — лётчык Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюзу;

Іншыя

  • Алег Бябенін (1974—2010) — журналіст;
  • Ігар Гермянчук (1961—2002) — журналіст і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня
  • Уладзімер Кармілкін (1934—2002) — беларускі журналіст
  • Экіпаж самалёту Ту-134А СССР-65735, які разьбіўся ў авіякатастрофе пад Днепрадзяржынскам 11 жніўня 1979 году.

Вонкавыя спасылкі

Усходнія Могілкі: Магілы вядомых асобаў, Вонкавыя спасылкі  Усходнія могілкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Усходнія Могілкі Магілы вядомых асобаўУсходнія Могілкі Вонкавыя спасылкіУсходнія Могілкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Эманюэль 5Беларуская літаратураКунілінгусВугорская рэвалюцыя 1956 годуСьвятлана ЦіханоўскаяВітаўт (імя)Пакаленьне ZМіхаіл ГарбачоўДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьЯрданіяСлуцакСтаніслаў Булак-БалаховічСусьветная служба Бі-Бі-Сі2003Ігар СергеенкаГаміяні або дзьве ночы залаволеньняВарацэвічыФранцішак СкарынаСудаWYSIWYGРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Алег ЛатышонакЗлучаныя Штаты АмэрыкіБраты МарксАзоўскае мораЧас UnixПётра КрачэўскіЧорны сьпіс ЭўразьвязуКарольМаскоўская дзяржаваУладзімер ШыманецВітаўтСалідарнасьць (прафсаюз)АкіхітаБайкаТратылавы эквівалентЯкуб ЯсінскіКірыл КоктышФранцуская моваВікікрыніцыПСьвятлана АлексіевічЛетувізацыяГавязнаNokia 3110 Classic1xbetМіхась ЛынькоўАўганска-савецкая вайнаРэжым чорных палкоўнікаўГімн БеларусіЯнкоўскі сельсаветВэб-сэрвэрАляксандар ЛукашэнкаSun Microsystems1200ЖнівеньМастаISSNГергардРасеяБіскупПастава на каленяхФіліпіныВіталь РымашэўскіУладзімер ДубоўкаЭякуляцыяДРЭСЛетнія Алімпійскія гульні 2020 году🡆 More