Хуткасьць Сьвятла

Хуткасьць сьвятла ў вакуўме (in vacuo) ёсьць фундамэнтальнай фізычнай канстантай і роўная дакладна 299 792 458 м/с (прыкладна 300 000 км/с).

У сучаснай фізыцы гэтая фізычная велічыня ня ёсьць вынікам вымярэньня, гэта — яе дэфініцыя, паколькі якраз-ткі стандарт мэтру вызначаецца праз хуткасьць сьвятла (з 1983 году). Хуткасьць сьвятла ў вакуўме ў фізычных формулах абазначаецца лацінскай літарай c.

Хуткасьць сьвятла ня ў вакуўме (у паветры, нейкім газе, іншым матэрыяле) заўсёды меншая, чым c. У спэцыяльных матэрыялах, якія маюць высокую аптычную шчыльнасьць, напрыклад, у кандэнсаце Базэ—Айнштайна, можна значна запаволіць сьвятло. У экспэрымэнтах 1999 году навукоўцы запаволілі сьвятло да 17 м/с, а ў 2003 годзе камандзе з Гарвардзкага ўнівэрсытэту і расейскага Фізычнага інстытуту акадэміі навук (ФІАН) наагул здолелі спыніць сьвятло ў спэцыяльна падрыхтаваным нагрэтым газе рубідыю.

Оле Крыстэнсэн Рэмэр упершыню прадэманстраваў у 1676 годзе, што сьвятло рухаецца з канчатковай хуткасьцю, вывучаючы бачны рух спадарожніка Юпітэра Іо. У 1865 годзе Джэймз Кларк Максўэл прапанаваў лічыць сьвятло электрамагнітнай хваляй, і, такім чынам, стварыў тэорыю электрамагнэтызму. У 1905 годзе Альбэрт Айнштайн выказаў здагадку, што хуткасьць сьвятла адносна любой інэрцыяльнай сыстэмы адліку зьяўляецца сталай велічынёй і не залежыць ад руху крыніцы сьвятла. Ён дасьледаваў наступствы гэтага пастулату, выводзячы тэорыю рэлятыўнасьці.

Канстанта c мае фундамэнтальнае значэньне для электрадынамікі і наагул для ўсяе фізыкі. Гэта хуткасьць, зь якой распаўсюджваецца электрамагнітнае выпраменьваньне. Гэта хуткасьць, зь якой пашыраецца гравітацыя. Нарэшце, гэта максымальная хуткасьць, зь якой можа распаўсюджвацца інфармацыя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мэтар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вікісховішча2018Расейская моваВілятІнданэзіяВорная зямляАнатоль СысУладзімер ДубоўкаПтушкіСкандынавіяКанюшынаМэдыяВікіГрэнобльЛатаваОксфардЛюбоўБаранавічыПастава 69ПрыметнікКрысталь БойдЛявон БаразнаМастацкая літаратураОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаФундацыя «Вікімэдыя»DNSАдзёрУладзімер КараткевічBloggerСэм’юэл Тэйлар КолрыджФранцішак СкарынаТураўМіхась ДаніленкаHTMLЦытрусJavaНавуковая фантастыкаДэмакратыяГабрэіНямеччынаАдлігаEBayБэрлінХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуМенскGoogle ChromeІгар БабкоўКамянец-ПадольскіВасіль ІгнаценкаТонга7 (лік)Галаўны больЛявон ВашкоМультыплікацыяАкраМікола МятліцкіСтанкевіцаГарэлкаБлогФранцыяЯн ЧыквінДзік24 красавіка1200ЭнцыкляпэдыяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіАльгімонт🡆 More